супрацьбактэрыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: супрацьбактэрыялагічная абарона — комплекс мер, накіраваных на абарону войск і насельніцтва ад уздзеяння бактэрыялагічнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́дры, -аў.

1. Асноўны састаў кваліфікаваных работнікаў якой-н. галіны дзейнасці, прадпрыемства, установы і пад.

Сельскагаспадарчыя кадры.

2. Пастаянны састаў воінскіх часцей рэгулярнай арміі.

|| прым. ка́дравы, -ая, -ае.

К. састаў войск.

К. рабочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дзень ракетных войск і артылерыі 9/458 (табл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Тайфун» (ваенная аперацыя ням.-фаш. войск) 3/244

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заса́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Скрытае размяшчэнне каго-, чаго-н. з мэтай нечаканага нападу на праціўніка.

Танк у засадзе.

Ляжаць у засадзе.

2. Атрад войск, так размешчаны.

Моцная з.

|| прым. заса́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкі́ст 1, ‑а, М ‑сце, м.

Ваеннаслужачы танкавых войск.

танкі́ст 2, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто мые танкі ​2 на танкеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ршал, -а, мн. -ы, -аў, м.

Воінскае званне, вышэйшае за генеральскае, якое прысвойваецца за выдатныя заслугі ў кіраўніцтве войскамі, а таксама асоба, якая мае такое званне.

М. бранятанкавых войск.

Галоўны м. авіяцыі.

|| прым. ма́ршальскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Чалавек, які ўмее страляць; хто страляе.

Меткі с.

2. Ваеннаслужачы стралковых або мотастралковых войск.

3. Ваеннаслужачы, які вядзе агонь з танка або самалёта.

С.-радыст.

4. Служачы ваенізаванай аховы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

башыбузу́к, ‑а, м.

1. Гіст. Салдат нерэгулярных войск у Турцыі ў 18–19 стст.

2. перан. Грубы, нястрымны, бязлітасны, жорсткі чалавек. Царскія башыбузукі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марш¹, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Спосаб строга рытмічнай хадзьбы ў страі.

Цырыманіяльны м.

2. -у. Пераход войск паходным парадкам; паход.

Імклівы м.

3. -а. Музычны твор.

Спартыўны м.

|| прым. ма́ршавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)