ПЕРАПЯЛІ́ЦЫН Аляксандр Іванавіч (25.2.1913, г. Энгельс Саратаўскай вобл., Расія — 15.8.1967),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1959). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦКВКП(б) (1948). З 1929 працаваў слесарам паравознага дэпо, у 1933—35 у Чырв. Арміі, потым на камсам. і парт. рабоце. З 1944 на парт. рабоце ў Беларусі. З 1952 у органах дзяржбяспекі: нам. міністра дзяржбяспекі БССР, з 1953 нам. міністра ўнутр. спраў БССР, у 1954—59 старшыня КДБ пры Савеце Міністраў БССР. У 1959—67 нам. старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТКО́Ў Іван Піліпавіч (27.8.1912, с. Слабада Бялёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 23.7.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскі буд.ін-т (1939), Вышэйшую парт. школу пры ЦКВКП(б) (1950), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1953). З 1941 на фронце. У чэрв. 1942 накіраваны ў варожы тыл. У кастр. 1942 — чэрв. 1944 камандзір партыз. брыгады «Жалязняк» Мінскай вобл. У 1945—72 на парт. і гасп. рабоце. Аўтар кн. «Брыгада «Жалязняк» (2-е выд. 1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́НКА Канстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с.Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед.ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦККПСС. Сакратар ЦККПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦККПСС (з 1978). З лют. 1984 ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з крас. 1984 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́ЛІКАЎ Пётр Георгіевіч (вер. 1910, с. Крэпасць Узень Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-т у Маскве (1934), курсы партактыву пры ЦКВКП(б) (1937). З кастр. 1939 на парт. рабоце на Беларусі, са студз. 1941 сакратар парт.к-та Брэсцкага чыг. вузла, чл. Брэсцкага гаркома КЛ(б)Б. У жн. 1941 у акупіраваным Брэсце Ж. (падп.псеўд.Пятроў) — ініцыятар стварэння гар. кіруючага парт. цэнтра, які аб’ядноўваў 7 падп. арг-цый (125 чал.). 10.10.1943 акупанты схапілі яго і закатавалі ў турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́РАЎ Анатоль Яфімавіч (24.2.1922, г. Гомель — 15.6.1977),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1967), праф. (1968). Скончыў ВПШ гіры ЦКВКП(б) (1946), Гомельскі пед.ін-т (1947). З 1946 сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ, з 1948 на пед. рабоце ў Аршанскім настаўніцкім, Мінскім пед., Бел.тэатр.-маст. ін-тах, з 1967 у БДУ, з 1972 заг. кафедры гісторыі КПССБел.політэхн. ін-та. Асн. працы па гісторыі ЛКСМБ. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.
Тв.:
Камсамол Беларусі ў барацьбе за сацыялізм (1918—1941 гг.). Мн., 1957;
У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камсамола Беларусі. 2 выд.Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУВО́РАЎСКІЯ ВАЕ́ННЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
(СВУ), сярэднія ваенныя навуч. ўстановы для падрыхтоўкі выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваен.навуч. ўстановы. Створаны паводле пастановы СНКСССР і ЦКВКП(б) ад 21.8.1943. Названы ў гонар А.В.Суворава. У 1943—55 у СССР існавала каля 20 СВУ. У 1960-я г. частка вучылішчаў расфарміравана. У 1990-я г. ў Расіі СВУ існавалі ў Казані, Цверы, С.-Пецярбургу, Маскве, Екацярынбургу і інш. Навучанне і жыццё выхаванцаў арганізавана ў адпаведнасці з вайск. распарадкам і з улікам іх узросту. Гл. таксама Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНГОЛЬЦ Аркадзь Паўлавіч (1889, г. Віцебск — 15.3.1938),
савецкі вайсковы і дзярж. дзеяч. Удзельнік 1-й рас. (1905—07) і Кастр. (1917) рэвалюцый. З 1918 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, рэўваенсаветаў шэрага армій Усх., Зах. і Каўк. франтоў. З 1923 нач. Ваенна-паветр. сіл РСЧА, нам. наркома, у 1930—37 нарком знешняга гандлю СССР. Чл.ВЦВК і ЦВКСССР у 1919—37, ЦККВКП(б) у 1927—34. Аўтар брашур і артыкулаў пра ўстанаўленне сав. улады, знешні гандаль СССР і інш. Ў 1937 арыштаваны, у сак. 1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕВЯ́ТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 8—12.12.1925 у Мінску. Прысутнічала 247 дэлегатаў з рашаючым і 161 з дарадчым голасам ад 15 075 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККП(б)Б (А.І.Крыніцкі), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.А.Чарнушэвіч), ЦКККП(б)Б (В.П.Грузель); даклады ЦК РКП(б) (І.І.Скварцоў-Сцяпанаў), ЦКК РКП(б) (А.А.Сольц); аб гасп. будаўніцтве (І.А.Адамовіч); аб рабоце прафсаюзаў (М.Е.Ендакоў); аб рабоце сярод моладзі (М.М.Галадзед); аб Чырв. Арміі (С.М.Кажэўнікаў); парт.-арганізац. пытанне; выбары. З’езд ухваліў дзейнасць ЦК, ЦКК і рашэнні XIV канферэнцыі РКП(б), паліт. лінію і арганізац. работу ЦККП(б)Б, тэзісы Палітбюро ЦК РКП(б) па гасп. будаўніцтве. У рашэннях з’езда па пытаннях сацыяліст. індустрыялізацыі прасочвалася паступовае наступленне на нэп. Адобрыў тэзісы ЦК РКП(б) да XIV з’езда ВКП(б) і намеціў меры па іх выкананні. Абмеркаваў праект Статута РКП(б) і прапанаваў унесці ў яго асобныя змены і дадаткі. Ухваліў новы адм.-тэр. падзел рэспублікі. Усе канферэнцыі, пачынаючы з VI Паўн.-Зах. абласной канферэнцыі РКП(б), якая аб’явіла сябе Першым з’ездам КП(б)Б, рашыў лічыць з’ездамі КП(б)Б. Выбраў ЦККП(б)Б з 43 чл. і 20 канд. у чл., ЦКККП(б)Б з 18 чл. і 7 канд. у чл., дэлегатаў на XIV з’езд ВКП(б).
Літ.:
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн. 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ Георгій Фёдаравіч (7.4.1908, С.-Пецярбург — 21.7.1961),
філосаф і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі і філасофіі (1932). Нач. Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦКВКП(б) (1940—47), дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). З 1955 у Ін-це філасофіі АНБССР. Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Гісторыя сацыялогіі як навука» (1956), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3, 1940—43) і за кн. «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2-е выд. 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАНШТА́М Лазар Навумавіч (21.6.1896, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 1939),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну камісар дывізіі, інспекцыі артылерыі Чырв. Арміі. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар ЦККПЗБ, чл.ЦК КПП. З 1928 у СССР. З 1929 чл.РВС і нач. Палітупраўлення БВА. З 1933 нач. Палітупраўлення і нам. камандуючага Асобай Далёкаўсх. арміяй. Чл.ЦК у 1929—33 і чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1930—33. Чл.Цэнтр.рэвіз. Камісіі ВКП(б) у 1930—37. Чл.ЦВКБССР у 1924, 1929—34, чл.ЦВКСССР у 1929—31. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.