Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dignified
[ˈdɪgnɪfaɪd]
adj.
1) го́дны, по́ўны го́днасьці
2) ве́лічны; ва́жны
3) высакаро́дны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
superb
[suˈpɜ:rb]
adj.
ве́лічны; пы́шны, раско́шны, цудо́ўны
a superb dinner — бага́ты абе́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
імпаза́нтны
(фр. imposant)
велічны, паважны, які робіць уражанне сваім выглядам (напр. і-ая фігура).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
grand2[grænd]adj.
1.ве́лічны, грандыёзны
2. заслу́жаны, паважа́ны
3.infml цудо́ўны;
We had a grand time. Мы цудоўна бавілі час.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
structure[ˈstrʌktʃə]n.
1. будо́ва, структу́ра;
gram matical structure of a language граматы́чны лад мо́вы
2. пабудо́ва, буды́нак;
a stately structureве́лічны буды́нак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Фёдар Аляксандравіч) (22.2.1850, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 6.10.1873),
рускі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1866—67), у АМ (1871), зазнаў уплыў І.Шышкіна, быў блізкі да І.М.Крамскога. Ужо ў ранніх пейзажах, напісаных насычанымі фарбамі, адухоўленых і рамантычна ўзнёслых, вобразы рус. прыроды паэтычныя і глыбокія («Перад навальніцай», 1868—69, і інш.). Вынікам сумеснай паездкі на Волгу з І.Рэпіным (1870) сталі малюнкі і жывапісныя творы («Від на Волзе. Баржы»). Найб. значныя яго пейзажы («Адліга», 1871, «Мокры луг», 1872) маюць эпічны і велічны характар («У крымскіх гарах», 1873). У Нац.маст. музеі Беларусі карціны Васільева «Пейзаж» (1869), «Крым» і «Перад навальніцай» (абедзве 1873).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШКО́Ў (Васіль Васілевіч) (7.4.1893, Масква — 6.8.1963),
расійскі жывапісец, тэатр. мастак. Сын В.М.Мяшкова. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Нар. мастак Расіі (1963). Правадз. член АМСССР (1958). Вучыўся ў бацькі і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1909—17). Член Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). Выкладаў у Дзярж. вольных маст. майстэрнях у Разані (1919—21). Афармляў спектаклі Разанскага драм.т-ра (1919—21), Новасібірскага опернага т-ра (1926—29). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «На заводзе «Серп і молат» (1923), «Шэры дзень» (1927), «Роздум» (1939) і інш. У манум. эпічных палотнах «Сказанне пра Урал» (1949), «Кама», «Прасторы Камы» (абодва 1950), «Восень у Карэліі» (1951) і інш. перадаў велічны вобраз прыроды рас. Поўначы і Урала. Дзярж. прэмія СССР 1951.