бы́ўшы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. пр. ад быць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які страціў ранейшае прызначэнне, ролю; былы. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр,.. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Колас.

3. Дзеепрысл. пр. ад быць. Мастацтва ён [пан Вашамірскі] да вар’яцтва палюбіў, быўшы ў Парыжы, калі закахаўся там у адну прыгожую францужанку-акторку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

alienation

[,eɪliəˈneɪʃən]

n.

1) адчу́жаньне; ахаладжэ́ньне n. (пачуцьця́)

2) Law перада́ньне пра́ва на ўла́снасьць

3) Med. вар’я́цтва; памяша́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

То́рап ’страх, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ны ’страх’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глушы́цель, ‑я, м.

1. Прыстасаванне для аслаблення сілы гуку або шуму ад работы рухавіка, механізма і пад. Бурмакоў ўключыў глушыцель, але і прыглушанае выццё, здавалася, урывалася ва ўсе куткі карабля, ледзь не даводзячы людзей да вар’яцтва. Шыцік.

2. Прыстасаванне ў мнагаструнных музычных інструментах для спынення хістання струн; дэмпфер.

3. перан. Той, хто заглушае якія‑н. імкненні або ініцыятыву. Глушыцель крытыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца п’яным. Антаніна Міхайлаўна расказала, як яна выручала ў выпіўцы свайго нябожчыка мужа, як піла з самымі заядлымі выпівакамі і ніколі не п’янела. Колас.

2. перан. Узбуджацца, узрушацца ад чаго‑н. П’янець ад шчасця. П’янець ад радасці. □ Нам да вар’яцтва хацелася жыць. Ненавідзець, любіць, колькі выстарчыць сэрца. І п’янець ад вясны, ад смалістых ажын. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bzik

м. бзік, дзівацтва; манія; вар’яцтва;

mieć (dostać) ~a — з’ехаць з глузду; звар’яцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vernrrt a (in A) закаха́ны да вар’я́цтва (у каго-н.); захо́плены, прыва́блены (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАЛЯВО́Й (Мікалай Аляксеевіч) (3.7.1796, г. Іркуцк, Расія — 6.3.1846),

рускі пісьменнік, крытык, журналіст, гісторык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1831). Выдаваў час. «Московский телеграф» (1825—34, забаронены), у якім выступаў у абарону правоў купецтва, асуджаў дваранскую арыстакратыю за адсутнасць нац. пачуцця, асн. умовай прагрэсу краіны лічыў пашырэнне асветы. Аповесць «Сімяон Кірдзяпа. Руская быль XIV ст.» (1828, апубл. 1832), раман «Клятва каля труны Гасподняй» (1832), п’есы «Дзядуля рускага флоту» (1838), «Кастрамскія лясы» (1841, пра Івана Сусаніна) і інш. на гіст. тэматыку. У аснове аповесцей «Жывапісец», «Асалода вар’яцтва» (абедзве 1833), «Эма» (1834) і інш. канфлікт «мары» і «рэальнага жыцця» ў духу рамантызму. «Гісторыя рускага народа» (т. 1—6, 1829—33, незавершана) палемічна скіравана супраць «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.​Карамзіна. Аўтар вершаў, рамана «Абаддона» (1834), празаічнага перакладу «Гамлета» У.​Шэкспіра (1837), артыкулаў пра рус. і замежную л-ру, на сац.-эканам. тэмы і інш.

Тв.:

Избр. произв. и письма. Л., 1986;

Избр. историческая проза. М., 1990;

Клятва при Гробе Господнем. М., 1994;

История русского народа. Т. 1—3. М., 1997.

Літ.:

Шикло А.Е. Исторические взгляды Н.​А.​Полевого. М., 1981.

т. 12, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

świr, ~u

I м.

шчабятанне

II м.

1. вар’яцтва;

dostać ~a — звар’яцець;

2. вар’ят

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

помеша́ться сов.

1. (сойти с ума) звар’яце́ць;

2. (на ком, на чём) перен. страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) захапі́цца (кім, чым), страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) палюбі́ць (каго, што); не по́мніць сябе́ ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго); стра́ціць ро́зум ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)