hártherzig a чэ́рствы, бязлі́тасны, бессардэ́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вампі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род буйных лятучых мышэй (кажаноў).

2. У казках, старажытных павер’ях, прыгодніцкай літаратуры і кінафільмах: пярэварацень, мярцвяк, які нібыта выходзіць ноччу з магілы і смокча кроў жывых.

3. перан. Бязлітасны эксплуататар, крывасмок.

|| прым. вампі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изуве́рский

1. фанаты́чны;

2. перен. недавя́рскі; (жестокий) лю́ты; бязлі́тасны; (чудовищный) пачва́рны; (варварский) ва́рварскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жывагло́т ’драпежнік, які глытае здабычу жыўцом’, ’бязлітасны прыгнятальнік’. (ТСБМ). Рус. живогло́т ’тс’. Складанае слова з жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), глот (глът) з наступным пераносам значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bláttlos a бязлі́тасны бязлі́сты, безлісто́ўны бязлі́сцевы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rücksichtslos a

1) бесцырымо́нны

2) бязлі́тасны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пажыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пажэрці.

2. перан. Знішчаць, спальваючы (пра полымя, агонь). Полымя.. загуляе па саламяных хрыбтах будынкаў, нібы прагны бязлітасны звер, пажыраючы іх. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азвярэ́лы разм. gráusam, brutál (бязлітасны, люты); entménscht, vertíert (які страціў чалавечае аблічча)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ві́сус ’свавольнік, гарэза, жэўжык, распуснік’ (БРС, КТС, міёр., З нар. сл.); ’жорсткі, бязлітасны чалавек’ (Жд., 2); ’вісельнік’ (Нас.), зах.-укр. висус ’гультай, вісус, гарэза’. Запазычана з польск. wisus ’тс’ < wisuć (Брукнер, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неміласэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Далёкі ад міласэрнасці; бязлітасны, суровы. Неміласэрны чалавек. // Які вырашае неміласэрнасць. Неміласэрны позірк.

2. перан. Вельмі моцны, незвычайны. Неміласэрны холад. □ Гарачыня неміласэрная; куды ні зірні — усё жоўтае, выпаленае сонцам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)