Чырвоны жонд Літвы і Беларусі, гл. Літоўска-Беларускі Чырвоны жонд

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 3/530; 4/492; 6/195, 290, 445; 7/316, 368; 8/91, 651; 9/618; 10/261; 11/115, 579, 582; 12/626, 627

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі 3/213; 5/359; 8/286

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны савет прафесійных саюзаў Беларусі, гл. Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Савет абароны Літвы і Беларусі 5/341; 6/397; 9/287

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭ́КА БЕЛАРУ́СІ,

гл. Бібліятэка нацыянальная Беларусі.

т. 11, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТА́ЦКІ ФОНД БЕЛАРУ́СІ,

грамадская арганізацыя, якая існавала ў 1944—90 пры Саюзе мастакоў Беларусі. Прапагандаваў творы мастацтва, наладжваў выстаўкі, конкурсы, заказы на стварэнне твораў выяўл. мастацтва, вёў работу з нар. майстрамі, не аб’яднанымі ў маст. саюзы, арцелі і промыслы, займаўся пытаннямі буд-ва і арэнды майстэрняў, маст. вытв. прадпрыемстваў. Меў Мінскі маст.-вытв. камбінат, Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва, маст.-вытв. майстэрні ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, салоны-магазіны. У 1990 маст. фонд Беларусі і Саюз мастакоў Беларусі рэарганізаваны ў адзіную структурную арганізацыю Саюз мастакоў Беларусі (з 1995 Беларускі саюз мастакоў).

Л.​Ф.​Салавей.

т. 10, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі 1/110, 196; 2/228, 232, 424, 426, 428, 468; 3/115; 4/298, 302, 460, 534; 5/130, 325, 333—337, 342; 6/44, 112, 389; 7/145, 227; 8/288, 504, 608; 10/157; 12/153—154, 205, 250

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (бюлетэнь) 2/211; 6/112; 8/500, 515; 11/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАГРАФІ́ЧНЫ ЦЭНТР БЕЛАРУ́СІ,

кропка на зямной паверхні з геагр. каардынатамі (B=53°31, 7; L=29°02, 8); нац. сімвал глабальнай прывязкі бел. дзяржавы да планеты Зямля. Размешчаны за 70 км на ПдУ ад Мінска, каля в. Антанова Навасёлкаўскага с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Вызначаны пад умовай i = 1 n S i 2 = min , дзе Si, — адлегласць паміж геаграфічным цэнтрам Беларусі і характэрнымі выгінамі вонкавай мяжы Беларусі. Замацаваны двайным геад. маналітам і аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі для пунктаў зыходнай геад. дзярж. апоры (абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь»). Каардынаты геаграфічнага цэнтру Беларусі і трох яго спадарожнікаў занесены ў Дзяржаўны геад. каталог у якасці пунктаў дзярж. геад. сеткі. Пошукавыя работы выкананы ў 1996 82-й экспедыцыяй аб’яднання Белгеадэзія сумесна з фірмай «Аэрагеакарт» па спец. праграме з выкарыстаннем картаў маштабу 1:200 000 і штучных спадарожнікаў Зямлі. Мяркуецца яго практычнае выкарыстанне ў якасці ўласна беларускай зыходнай астранома-геад. даты са сваёй арыентацыяй на целе геоіда і рэферэнц-эліпсоіда, прыбліжанага да фіз. паверхні Беларусі. У выніку змяншаецца скажэнне ліній і плошчаў пры праектаванні іх на паверхню адноснасці і стварэнні картаў інж. прызначэння.

А.​А.​Саламонаў.

Група вучоных — вызначальнікаў геаграфічнага цэнтра Беларусі.
Фрагмент карты маштабу 1:200 000 з пазначэннем геаграфічнага цэнтра Беларусі.

т. 5, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)