1. Які мае адносіны да шашлыку, уласцівы яму. Шашлычны гарнір. Шашлычны пах.
2.узнач.наз.шашлы́чная, ‑ай, ж. Сталовая, дзе гатуюць шашлыкі. А ў шашлычнай мае землякі-дружбакі З апетытам, якога не бачыла Ялта, Не смакуючы, знізвалі ўміг шашлыкі.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАМЗА́ТАЎ (Расул Гамзатавіч) (н. 8.9.1923, с. Цада Хунзахскага р-на, Дагестан),
аварскі паэт.Нар. паэт Дагестана (1959). Герой Сац. Працы (1974). Сын Г.Цадаса. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1950). Друкуецца з 1937. Першы паэт. зборнік «Любоў натхнёная і гнеў вогненны» (1943) прысвечаны падзеям Вял.Айч. вайны. Аўтар зб-каў «Нашы горы» (1947), «Год майго нараджэння» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Дагестанская вясна» (1955), «У гарах маё сэрца» (1959), «Высокія зоркі» (1962, Ленінская прэмія 1963), «І зорка з зоркаю гаворыць» (1964), «Пацеркі гадоў» (1968), «Востраў жанчын» (1983), «Кола жыцця» (1987), паэм «Размова з бацькам» (1953), «Гаранка» (1958), лірычнай аповесці «Мой Дагестан» (кн. 1—2, 1967—71), кн. «Вершы і паэмы» (1974), «Сказанні» (1975) і інш. Творчасць Гамзатава, прасякнутая любоўю да роднай зямлі, адлюстроўвае жыццё горцаў, іх духоўны свет, звычаі. Яна адметная нац. каларытам, высокім лірызмам, нар. гумарам. На бел. мову творы Гамзатава перакладалі А.Астрэйка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Грачанікаў, С.Грахоўскі, А.Лойка, Я.Сіпакоў, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУЗЯ́ВІЧУС ((Matuzevičius) Эўгеніюс) (24.12.1917, г. Урупінск Валгаградскай вобл., Расія — 20.6.1994),
літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Засл. дз. маст. Літвы (1977). Вучыўся ў Каўнаскім і Вільнюскім ун-тах (1939—43). Аўтар паэт. зб-каў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзярж. прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамант. прыўзнятасць, песенныя інтанацыі. Для зб. Я.Купалы на літ. мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А.Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і інш.бел. паэтаў. Укладальнік зб. твораў Я.Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу, бел. л-ру, культуру. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Вярцінскі, А.Грачанікаў, Л.Дайнека, М.Калачынскі, Я.Крупенька, П.Марціновіч, А.Разанаў, М.Танк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аска́л, ‑у, м.
Тое, што і выскал. — Заходзьце, заходзьце, — мяккім голасам гаварыў Гарастовіч, але Сафрону здавалася, што той сабачы аскал так і застаўся на яго твары.Чарнышэвіч.[Галіна Адамаўна] ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур’ёзны.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвышэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. узвышаць — узвысіць і узвышацца — узвысіцца.
2. Пляцоўка або памост, які ўзвышаецца над зямлёй, падлогай. [Таццяна] не бачыла .. нічога, акрамя дзвюх аднолькавых чырвоных трупаў на ўзвышэнні.Васілёнак.І вось на ўзвышэнне ўзышоў афіцэр і зычным голасам пачаў чытаць рашэнне суда.Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гне́ўны, ‑ая, ‑ае.
Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную.Грамовіч.// Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка.Бядуля.//перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кумі́р, ‑а, м.
1. Статуй язычніцкага бога; ідал. / Пра статуі антычных багоў, цароў і пад. Пакрышаны куміры, Багі пайшлі на хлам.Колас.
2.перан. Той, хто (тое, што) з’яўляецца прадметам асаблівай павагі, пакланення. На ўсё свой час... Былы ку мір Кампаній шумных, рэстаранаў Пабляк... Навек у Лету кануў...Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нібы́та, злучн. і часціца.
Тое, што і нібы. Заходжу ў бор, нібыта ў храм.Матэвушаў.Так... Нішто не забыта... Колькі год адышло, А здаецца, нібыта Толькі ўчора было.Бачыла.Стары Клыбік вельмі ганарыўся сынам, які ў арміі нібыта пісарам быў і заадно падвучыўся там цягаць гармонік.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СЬ»,
штодзённая палітычна-эканам. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 21.10.1919 да 9.7.1920 у Мінску на бел. мове. Пераемніца газеты «Звон» (27 нумароў яе уключаны ў суцэльную нумарацыю «Беларусі»). Развівала традыцыі газеты «Наша ніва», аб’ядноўвала нац.паліт. партыі і групоўкі, якія адстойвалі ідэю суверэннай, непадзельнай і незалежнай Бел. Рэспублікі ў этнагр. межах бел. народа. Разнастайныя матэрыялы газеты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літ. твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — знітоўвала ідэя адраджэння Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры, нар. гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Гіст. ролю Беларусі газета бачыла ў сінтэзе лепшых бакоў «усходняга» і «заходняга» тыпаў культуры, прымірэнні аднабокіх сац.-паліт. тэндэнцый. Выкрывала грабежніцкую палітыку польск. улад на Беларусі. Разнастайныя матэрыялы былі прысвечаны арганізацыі бел. арміі. Шмат месца газета адводзіла барацьбе за стварэнне бел. школ. У артыкулах на эканам. тэмы шукала шляхі да аднаўлення сельскай гаспадаркі, прам-сці і рамяства ў краіне. Асаблівае значэнне надавалася працоўнай кааперацыі, якая, на думку сацыяліст. крыла аўтарскага калектыву газеты, прывядзе Беларусь да дэмакр. сацыялізму. Газета апублікавала шэраг даследаванняў Я.Карскага па гісторыі бел. л-ры і культуры. Значнае месца ў «Беларусі» займаў літ. аддзел. Друкаваліся творы Я.Купалы, З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Каганца, Я.Коласа, М.Чарота, У.Галубка і інш. Рэгулярна асвятляла тэатр. жыццё ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зрэ́б’е, ‑я, н.
1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі.Чорны.// Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)