2.Спец. Тлумачэнне ўмоўных абазначэнняў на планах, картах; легенда.
3.Спец. Рэжысёрскі план спектакля, оперы, балета і пад. з яго ўказаннямі па пастаноўцы і афармленню.
[Лац. explicatio — вытлумачэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Папоў Г. (бел. артыст балета) 12/630
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кардэбале́т
(ад фр. corps de ballet)
калектыў артыстаў балета, які выконвае групавыя танцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акадэмі́чны, -ая, -ае.
1.гл. акадэмія.
2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).
А. жывапіс.
3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).
А. год.
4.перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай.
Гэта акадэмічныя спрэчкі.
5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.
Нацыянальны а.
Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцэна́рый, ‑я, м.
1. Літаратурны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кінафільма. Сцэнарый фільма [«Тартак»] — дэбют І. Пташнікава ў жанры драматургіі.«ЛіМ».
2. Сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.
3. Спіс дзеючых асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну.
[Іт. scenario ад scaena.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРА́ЎХА ((Araujo) Лойпа) (н. 27.5.1941, Гавана),
кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац.балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІТО́ЎСКАЯ (Клаўдзія Фёдараўна) (н. 12.8.1911, в. Уселюб Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. артыстка балета, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыла харэаграфічнае аддз.Бел.муз. тэхнікума (1930), н Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—37 і 1945—51 артыстка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1951—75 дырэктар Бел. харэаграфічнага вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сяргееў К. М. (арт. балета) 2/101; 10/179
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
тэатра́л, ‑а, м.
Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра. Мы з Сонькай зрабіліся сапраўднымі тэатраламі .. Часта хадзілі ў тэатр — на ранішнія і вячэрнія спектаклі.Рамановіч.Потым Юліян Эдгардавіч — вялікі тэатрал, знаўца і крытык балетнага мастацтва і музыкі — сядзеў перад Юткевічам і выкладаў сваё разуменне класічнага балета.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВРО́НСКІ (сапр.Надзірадзе) Вахтанг Іванавіч
(10.9.1905, Тбілісі — 28.2.1988),
артыст балета і балетмайстар. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Тбіліскую балетную студыю (1923). У 1923—32 саліст т-раў у Растове-на-Доне, Саратаве, Баку, Ташкенце. З 1932 балетмайстар Бакінскага, гал. балетмайстар Адэскага (1940—54), Кіеўскага імя Шаўчэнкі (1954—69) т-раў оперы і балета. Адначасова гал. балетмайстар і маст. кіраўнік кіеўскіх «Балета на лёдзе» (1961—73), Т-ра класічнага балета (1981—86). Сярод пастановак; «Эсмеральда» Ц.Пуні, «Лілея» К.Данькевіча, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Шурале» Ф.Яруліна, «Лясная песня» М.Скарульскага, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева, «Спартак» А.Хачатурана (1964).
М.Вронскі. Помнік Багдану Хмяльніцкаму ў г. Хмяльніцкі (Украіна). 1953.