АЛБА́НЦЫ (саманазва шкіптар),
нацыя, асн. насельніцтва Албаніі (каля 3 млн. чал.). 1,89 млн. албанцаў жыве ў Косаве, Метохіі, Македоніі. Жывуць таксама ў Грэцыі, Італіі (паўд. вобласці і в-аў Сіцылія), Турцыі, Балгарыі, Румыніі, на Украіне. Агульная колькасць 5,19 млн. чал. (1987). Гавораць на албанскай мове.
т. 1, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ (? — 13.4.814),
балгарскі хан у 803—814. Выдаў першыя агульнадзярж. законы Балгарыі (вядомы ў пераказе візант. пісьменніка 10 ст.). Значна пашырыў тэр. Балг. дзяржавы; далучыў землі авараў да р. Ціса (805), візант. гарады Сердзіка (цяпер Сафія, 809) і Адрыянопаль (813). Памёр пры падрыхтоўцы аблогі Канстанцінопаля.
т. 8, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́КІЯ.
Тракія, (Thracia), гіст. вобласць на У Балканскага п-ва, паміж Эгейскім, Чорным і Мармуровым морамі, дзе некалі жылі фракійцы. Усх. Ф. з г. Эдырне (да р. Марыца) у складзе Турцыі, Зах. Ф. — Грэцыі, Паўн. Ф. — Балгарыі. Дзярж. межы вызначаны Лазанскім мірным дагаворам 1923.
т. 16, с. 451
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁІ́СКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1919.
Падпісаны 27 ліст. ў Нёі-сюр-Сен (прыгарад Парыжа) паміж дзяржавамі Антанты, якія перамаглі ў 1-ю сусв. вайну, і Балгарыяй; частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Набыў сілу 9.8.1920. Паводле дагавора Балгарыя страціла Зах. Фракію (8,5 тыс. км², перайшла ў распараджэнне Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, ЗША і Японіі, у 1920 перададзена Грэцыі) і выхад да Эгейскага м. (Балгарыі гарантаваўся свабодны эканам. выхад да гэтага мора), 4 зах. акругі з гарадамі Царыброд, Басілеград, Струміца (2566 км²; адышлі да Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 1929 — Югаславія), пацверджана мяжа з Румыніяй, устаноўленая Бухарэсцкім мірным дагаворам ад 10.8.1913 (Паўд. Дабруджа засталася ў складзе Румыніі). Балгарыя абавязалася выплаціць дзяржавам-пераможцам рэпарацыі на суму 2,25 млрд. залатых франкаў (на працягу 37 гадоў), яе ўзбр. сілы колькасна абмяжоўваліся да 20 тыс. чал. У 1929 і 1930 перагледжаны артыкулы дагавора аб рэпарацыях, у 1938 — аб ваен. абмежаваннях.
Паводле балг.-рум. дагавора ад 7.9.1940 Паўд. Дабруджа вернута Балгарыі. Н.м.д. страціў сілу пасля 2-й сусв. вайны.
т. 11, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЕЎ Эміліян (сапр. імя Нікола) Стаянаў (15.2.1907, г. Тырнава, Балгарыя — 15.3.1979),
балгарскі пісьменнік. Нар. дз. культ. Балгарыі (1966). Герой Сац. Працы Балгарыі (1967, 1977). Акад. Балг. АН (з 1974). Вучыўся ў Маст. акадэміі ў Сафіі, вывучаў фінансы і гандаль у Вольным ун-це. Друкаваўся з 1931. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Самі» (1940), «Воўчыя ночы» (1943), «У ціхі вечар» (1948), «Калі растане іней» (1950) тонкі псіхалагізм у раскрыцці характараў, глыбокае пранікненне ў свет прыроды. Раман «Іван Кандараў» (ч. 1—4, 1958—64, Дзімітроўская прэмія 1965) пра жыццё і барацьбу працоўных. Аўтар гіст. раманаў «Легенда пра Сібіна, князя праслаўскага» (1968), «Антыхрыст» (1970), «Тырнаўская царыца» (1973), кніг для дзяцей. На бел. мову апавяд. «Выкрадальнік персікаў» пераклала Л.Каўрус.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Скарб: Апавяданні балг. пісьменнікаў. Мн., 1967;
Рус. пер. — Избранное. М., 1970;
Иван Кондарев. Ч. 1—4. М., 1967;
Чернушка: Повести. М., 1971.
Літ.:
Зарев П. Емилиян Станев. София, 1973.
т. 15, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЯЯ РУМЕ́ЛІЯ,
аўтаномная вобласць у складзе Асманскай імперыі. Створана на тэр. Паўд. Балгарыі паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 (гал. г. Плоўдзіў). Кіравалася ген.-губернатарам, які прызначаўся тур. султанам са згоды вял. дзяржаў. У выніку нар. паўстання ў вер. 1885 далучана да Балгарскага княства, што фактычна прызнана тур. ўрадам у лют. 1886.
т. 16, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н I Цымісхій
(Iōannēs; каля 925—10.1.976),
імператар Візант. імперыі [969—976]. Паходзіў са знатнага арм. роду Куркуасаў. Выдатны военачальнік, умацаваў граніцы дзяржавы на Пн (у 971 перамог кіеўскага кн. Святаслава), у 968 далучыў да Візантыі паўн.-ўсх. ч. Балгарыі, у барацьбе супраць арабаў у 974—975 адваяваў б.ч. Сірыі. Паводле некат. звестак быў атручаны.
т. 7, с. 136
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАНЛЫ́К,
горад у цэнтр. ч. Балгарыі, у Казанлыкскай катлавіне. Вядомы з 1430. 60 тыс. ж. (1992). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая, дрэваапрацоўчая; вытв-сць муз. інструментаў. Фракійская грабніца з размалёўкамі (4—3 ст. да н.э., уключана ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны). У раёне К. — плантацыі казанлыкскай ружы, лаванды. Доследная станцыя эфіраалейных культур.
т. 7, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ВЕН,
горад у Балгарыі, каля паўд. схілаў гор Стара-Планіна. Каля 120 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Адзін са старэйшых (з 1830-х г.) тэкст. цэнтраў краіны. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. вытв-сць станкоў, аўтамаб. дэталей, электралямпаў і інш.; харчасмакавая, шкляная, мэблевая. Дыванаткацтва. Музеі. Паблізу — бальнеалагічны курорт Слівенскі-Мінералні-Бані.
т. 15, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Тырно́ўка, тырны́вка ‘свята паміж Пакровамі і днём св. Міхаіла’ (Клім.), тэрно́ўка, тарно́ўка ‘свята, дзень Параскевы Сербкай, 14/25 кастрычніка’ (Талстая, Полес.). Назва выводзіцца з імені святой Параскевы Тырнаўскай, балг. св. Петка Търновска ад г. Търново ‘Тырнава (у Балгарыі)’, культ якой зліўся з культам св. Параскевы Сербскай пад агульнай назвай пя́ценка (гл.), падрабязней гл. Талстая, Полес., 558.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)