1. Пункт, месца прыпынку цягнікоў і іншых транспартных сродкаў.
Чыгуначная с.
С. метро.
2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.
Праехалі яшчэ дзве станцыі.
3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.
Тэлефонная с.
Санітарная с.
Паштовая с.
4. Перасоўная лабараторыя.
Касмічная с.
Аўтаматычная с.
|| прым.станцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЛАКІРО́ЎКА,
фіксацыя рабочых частак (элементаў) машын, апаратаў, эл. схем у пэўным становішчы (стане), якое вызначаецца надзейнасцю і бяспечнасцю іх эксплуатацыі. Бывае аўтаматычная (гл.Аўтаблакіроўка, Рэлейная ахова), паўаўтаматычная і ручная. Ажыццяўляецца мех., аптычнымі, магн. ці эл. (схемнымі) сувязямі і спыняецца падачай уздзеяння, якое вяртае часткі машын і апаратаў у зыходны стан ці ў новае рабочае становішча. Выкарыстоўваецца на транспарце, у электраэнергет. сістэмах, на прамысл. прадпрыемствах, у апаратах, прыладах і прыстасаваннях вытв. і быт. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёрэле́
(ад радыё- + рэле)
аўтаматычная лінія сувязі для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты на вялікую адлегласць праз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«АСТРО́Н»,
савецкая аўтаматычная касмічная станцыя для астрафізічных даследаванняў галактычных і пазагалактычных крыніц касм. выпрамянення. Выведзены на арбіту 23.3.1983. Створаны на базе міжпланетнай аўтам. станцыі «Венера», частка навук. апаратуры — сумесна са спецыялістамі Францыі. Арбіта «Астрона» (выш. ў перыгеі 2 тыс.км, у апагеі 200 тыс.км; нахіленне 51,5°; перыяд абарачэння 98 гадз) дае магчымасць больш за 90% часу весці вымярэнні па-за ценем Зямлі і радыяцыйных паясоў. Вывучаліся нестацыянарныя з’явы ў зорках, анамаліі іх хім. саставу, уласцівасці ультрафіялетавага выпрамянення галактык, квазараў і інш.
Апусціцца на ваду, на паверхню вады (пра карабель, ракету і пад.). У 18 гадзін 54 мінуты маскоўскага часу 21 верасня 1968 года аўтаматычная станцыя ўвайшла ў атмасферу Зямлі.. і ў 19 гадзін 08 мінут прываднілася ў разліковым раёне ў акваторыі Індыйскага акіяна.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЫЕНТА́ЦЫЯкасмічнага апарата,
1) зададзенае вуглавое становішча касмічнага апарата (КА) адносна нябесных целаў, сілавых ліній магнітнага і гравітацыйнага палёў або іншых напрамкаў у прасторы.
2) Кіраванне вуглавым рухам КА на ўчастку свабоднага палёту — наданне яго восям пэўнага становішча адносна зададзеных напрамкаў. Бывае аўтаматычная і ручная. Арыентацыя залежыць ад прызначэння КА: пры даследаваннях нябесных целаў з борта КА неабходна яго арыентаваць на адпаведны аб’ект; ШСЗ, які выкарыстоўваецца для сувязі і мае накіраваныя антэны, арыентуюць на зямныя пункты сувязі; КА з сонечнымі батарэямі арыентуюць рабочай паверхняй батарэй на Сонца; збліжэнне некалькіх КА патрабуе іх узаемнай арыентацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
automatic
[,ɔtəˈmætɪk]1.
adj.
1) аўтаматы́чны
an automatic lock — аўтаматы́чны замо́к
2) несьвядо́мы, міжво́льны, машына́льны
2.
n.
1) аўтаматы́чная збро́я
2) машы́на з аўтаматы́чнай трансьмі́сіяй
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ру́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.-ласк.да рука (у 1 знач.).
2. Частка прадмета, за якую бяруцца рукой пры карыстанні ім. З калідора нехта ўзяўся за ручку дзвярэй.Васілёнак.На куфэрку ручка з медзі, Зверху ручку ўбачыш ледзьве.Дубоўка.// Прыстасаванне ў машынах, апаратах, якое служыць для прывядзення іх у дзеянне шляхам пакручвання рукой. Клімянок пакруціў ручкі прыёмніка.Шыцік.
3. Пісьмовая прылада ў выглядзе палачкі, стрыжня, куды ўстаўляецца пяро. Потым я дастаў з дзедавай шафы чарніліцу, ручку.Бядуля.
•••
Аўтаматычная ручка — тое, што і аўтаручка.
Шарыкавая ручка — аўтаматычная ручка з шарыкам замест пяра для падачы чарнільнай масы.
Дабіць да ручкігл. дабіць.
Давесці да ручкігл. давесці.
Дайсці (дабіцца) да ручкігл. дайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЗАЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ЗВА́РКА,
спосаб злучэння металаў у асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Газы падаюцца гарэлкай зварачнай або напаўняюць камеру з вырабамі. Яны засцерагаюць метал ад шкоднага ўплыву атм. паветра, паляпшаюць якасць зварнога шва, павышаюць устойлівасць гарэння дугі. Газаэлектрычная зварка бывае ручная, паўаўтаматычная і аўтаматычная. Выкарыстоўваецца для злучэння дэталей малой і сярэдняй таўшчыні.
Газаэлектрычная зварка ў вуглякіслым газе (найб. пашырана) зварваюць сталь розных марак, у інертных газах — большасць каляровых металаў і нержавейных сталей. З інертных газаў найчасцей выкарыстоўваюць аргон (аргонадугавая зварка), радзей — гелій. Зварка робіцца электродамі, якія плавяцца (напр., стальныя, алюмініевыя) або не плавяцца (вальфрамавыя, вугальныя і інш.). Разнавіднасць газаэлектрычнай зваркі — плазмавая зварка.