purge​2 [pɜ:dʒ] v. ачышча́ць, чы́сціць;

The party was purged of the extremists. Партыю ачысцілі ад экстрэмістаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рафінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Ачысціць (ачышчаць) ад прымесей. Рафінаваць медзь.

2. Апрацоўкай ператварыць (ператвараць) у рафінад. Рафінаваць цукар.

[Ад фр. raffiner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odgruzowywać

незак. расчышчаць; ачышчаць ад руін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

szlamować

незак. ачышчаць (ад мулу, глею)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РАФІНАВА́ННЕ (ад франц. raffiner ачышчаць),

канчатковая ачыстка тэхн. прадуктаў ад пабочных прымесей у металургічнай, хім. і інш. галінах прам-сці. Ачыстку харч. прадуктаў (напр., алеяў, цукру) наз. рафінацыяй.

У металургіі пашырана Р. металаў — ачыстка першасных, ці чарнавых металаў (маюць 96—99% асн. металу), ад прымесей для павышэння якасці сталей, металаў і сплаваў, а таксама атрымання каштоўных металаў (золата, серабра і інш.), якія ёсць у чарнавых металах. Асн. метады Р.: піраметалургічныя (гл. Піраметалургія), электралітычныя і хім., заснаваныя на адрозненні ўласцівасцей (т-р плаўлення, шчыльнасці і інш.) элементаў, што раздзяляюць. Піраметалургічнае Р., якое ажыццяўляюць у расплавах, мае шэраг разнавіднасцей (напр., зонная плаўка). Электралітычнае Р. — электроліз водных раствораў ці расплаваў солей. выкарыстоўваюць для атрымання каляровых металаў (медзь, нікель і інш.) высокай чысціні. Хім. Р. засн. на рознай растваральнасці металаў і прымесей у растворах кіслот і шчолачаў (напр., афінаж — Р. высакародных металаў). Для атрымання чыстых металаў звычайна выкарыстоўваюць паслядоўна некалькі метадаў.

т. 13, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачышчаць — ачысціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ачышчацца — ачысціцца.

•••

Для ачысткі сумлення — каб супакоіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа). Ветрыць жыта, насенне.

•••

Ветрыць носам — пазнаваць, вызначаць што‑н., прынюхваючыся да ветру; чуць нюхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

áusbaggern vt вычэ́рпваць; ачышча́ць, паглыбля́ць (землечарпалкай)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

réinigen vt чы́сціць; ачышча́ць; прыбіра́ць (пакой)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dredge [dredʒ] v. драгі́раваць;

dredge a harbour паглыбля́ць і ачышча́ць га́вань (з дапамогай землечарпалак)

dredge up [ˌdredʒˈʌp] phr. v. выло́ўліваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)