Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГА́ЗАВЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады, якія працуюць на цеплавой энергіі, што вылучаецца пры спальванні гаручага газу. Выкарыстоўваюцца ў жылых і грамадскіх будынках для прыгатавання страў, награвання вады, ацяплення памяшканняў і інш.
Складаюцца звычайна з гарэлкі газавай з падвадным цеплаправодам, цеплаабменніка, сродкаў аўтаматызацыі і прыстасавання для выдалення прадуктаў згарання. Падзяляюцца на бытавыя (газавыя кухонныя пліты, праточныя і ёмістасныя воданагравальнікі), ацяпляльныя (ёмістасныя воданагравальнікі, газавыя каміны, ацяпляльныя апараты з вадзяным контурам і ацяпляльна-варачныя, ацяпляльнікі канвекцыйнага і выпраменьвальнага абагрэву; гл.Газавае ацяпленне), газавыя прылады прадпрыемстваў грамадскага харчавання (рэстаранныя пліты, страваварачныя катлы, духавыя шафы, прыстасаванні для смажання, кіпяцільнікі), прылады для спец. мэт (гарэлкі лабараторныя і інфрачырвонага выпрамянення). Характарызуюцца цеплавой нагрузкай, прадукцыйнасцю (колькасцю цеплаты, якая выкарыстоўваецца), ккдз (звычайна 56—83%). Вырабам газавых прылад на Беларусі займаецца брэсцкі з-д «Газаапарат».
В.В.Арціховіч, В.М.Капко.
Да арт.Газавыя прылады. Газавая пліта на прыродным газе з магчымасцю прыстасавання для свяцільнага газу і прапан-бутану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
печ, -ы, Т пе́ччу, мн. -ы, пячэ́й і пе́чаў, ж.
1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.
Кафляная п.
Паліць у печы.
2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.
Сушыльная п.
Доменная п.
◊
Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.
Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.
|| прым.пячны́, -а́я, -о́е.
Пячная засланка.
Пячное ацяпленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цэнтра́льны zentrál, Zentrál;
цэнтра́льная нерво́вая сістэ́ма Zentrálnervensystem n -s;
цэнтра́льнае ацяпле́нне Zentrálheizung f;
цэнтра́льная тэлефо́нная ста́нцыя Telefónzentrale f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Héizungf -, -en
1) ацяпле́нне, напа́льванне
2) аце́пліванне
3) эл. напа́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вадзяны́ Wásser-;
вадзяно́е ацяпле́нне Wásserheizung f -;
вадзяны́ смерч Wásserhose f -, -n;
вадзяны́я раслі́ны Wásserpflanzen pl;
вадзяны́ знак Wásserzeichen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вадзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да вады, утвораны з вады. Вадзяная пара. Вадзяны струмень. □ Вясна .. у некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні.Колас.
2. Які расце, жыве ў вадзе. Вадзяное зелле. Вадзяны павук. □ Вада ў канаве была чорная і па тым, як калышацца на яе паверхні лісце нейкіх вадзяных траў, Андрэй Міхайлавіч пазнаў, што канава мае ўласную плынь.Самуйлёнак.
3. Які прыводзіцца ў рух вадою. Вадзяное кола. Вадзяная турбіна. □ Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і вадзяны млынок.С. Александровіч.
4.узнач.наз.вадзяны́, ‑ога, м.Уст. Тое, што і вадзянік. У багне, пад лазой, Вадзяны канае, З горкаю слязой Топіцца ў канаве.Пушча.
•••
Вадзяная блыхагл. блыха.
Вадзяное ацяпленнегл.ацяпленне (у 2 знач.).
Вадзяны гадзіннікгл. гадзіннік.
Вадзяныя знакігл. знак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРАКА́ЙСКІ ЗА́МАК,
помнік абарончага дойлідства 2-й пал. 14 — пач. 15 ст. ў г. Тракай (Літва). Размяшчаецца на в-ве воз. Гальве. У 15 ст. адна з рэзідэнцый вялікіх князёў ВКЛ, месца ўрачыстасцей і прыёмаў дыпламатаў. У замку ў 1415 і 1416 кн. Вітаўт вёў перагаворы з магістрамі Лівонскага ордэна, у 1483 кароль Казімір IV Ягелончык — з вял. магістрам Тэўтонскага ордэна. Замак часта перабудоўваўся і прыстасоўваўся да патрэб сваіх гаспадароў. У вайну 1655—60 зруйнаваны і з часам прыйшоў у заняпад. Адбудаваны ў 1953—61 паводле праекта арх. Б.Крумініса, прызамкавая ч. адбудоўвалася з 1961 (праект арх. С.Мікулёніса). Палац (узведзены ў 1342) канвентнага тыпу, складаецца з 2 паралельна пастаўленых 3-ярусных, прамавугольных у плане карпусоў (маюць контрфорсы, галерэю на 2-м ярусе, высокія 4-схільныя дахі) і 3-яруснага данжона. Будынкі (з чырвонай цэглы) размешчаны вакол невял. ўнутр. двара. Для аздаблення інтэр’ераў выкарыстаны прафіляваная цэгла, дэкар. кафля, вітражы і інш. Пад падлогай абсталявана спец.ацяпленне. Палац быў абкружаны абарончай сцяной з 3-яруснымі вежамі. Цяпер у Т.з. гіст. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАТЭ́ХНІКА,
галіна тэхнікі па вытв-сці і выкарыстанні цеплавой энергіі ў тэхнал. працэсах, на транспарце, у побыце; навука, якая вывучае асн. заканамернасці пераўтварэння хім. энергіі паліва ў цеплату, мех. і эл. энергію. Тэарэт. асновы Ц. — тэрмадынаміка, тэорыя цеплаперадачы, тэорыя цеплаабменных апаратаў, турбін і інш.
Асн. крыніца атрымання цеплаты — паліва (цвёрдае — вугаль, торф, сланцы; вадкае — нафта; газ — прыродны і доменны). У працэсе гарэння ўдзельнічаюць паліва і акісляльнік. Прадукты згарання маюць высокую т-ру і з’яўляюцца энерганосьбітам, цяпло якога ідзе на розныя мэты. Важная крыніца цяпла — ядзерная энергія. Выкарыстоўваюць таксама сонечную энергію (гл.Геліятэхніка, Геліяўстаноўка) і глыбіннае цяпло Зямлі (гл.Геатэрмальная электрастанцыя). Адрозніваюць 2 асн. кірункі Ц.: цеплавыкарыстанне (спажыванне цяпла ў прамысл. печах, цеплаабменных апаратах, тэхнал. працэсах, побыце, гл.Цеплазабеспячэнне, Ацяпленне) і цеплаэнергетыка (выкарыстоўвае цяпло для атрымання інш. відаў энергіі, гл.Энергетыка). На Беларусі даследаванні ў галіне Ц. праводзяцца ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава, Бел.нац.тэхн. ун-це.
Літ.:
Телегин А.С., Швыдкий В.С., Ярошенко Ю.Г. Термодинамика и тепломассоперенос. М., 1980;