Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
блізару́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы.Сіняўскі.Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню.Карпюк.
2.перан. Няздольны ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sięgnąć
зак.
1. працягнуць;
2. дастаць, дасягнуць;
jak okiem sięgnąć — як вокам ахапіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абся́г, ‑у, м.
1. Прастора, якую можна акінуць, ахапіць вокам; абшар; далягляд. Адсюль, з пагорка, перад чалавекам раскрываецца ўвесь абсяг.Даніленка.Палікар Сцяпанавіч, як сядзеў, адразу ўспомніў учарашні абсяг палёў навокал.Грамовіч.
2.перан. Сфера, галіна дзейнасці каго‑, чаго‑н. Увесь абсяг маіх інтарэсаў у асноўным абмяжоўваўся пытаннямі культуры.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1. Ціскам зменшыць аб’ём чаго-н., шчыльна злучыць што-н.
С. спружыну.
2.каго-што. Моцна ахапіць каго-, што-н.; здушыць.
С. у абдымках.
С. у чарзе.
3. Здушыць, сцясніць (горла, грудзі).
Спазмы сціснулі горла.
4.перан. Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, у сэрцы).
Боль сціснуў сэрца.
5.што. Шчыльна злучыўшы, прыціснуць адно да аднаго.
С. зубы.
|| незак.сціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.сціска́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыхлы́нуць, ‑не; зак.
Раптоўна, імкліва прыцячы, прыліць. У Віктара прыхлынула да вушэй кроў, стала горача.Лобан.//перан. Раптоўна ахапіць, напоўніць каго‑н. (пра пачуцці). Мне нават сорамна стала перад другімі: чаму іменна мой партрэт наклеілі тут? Хіба я ўжо такі адметны ад усіх? Але ў той жа час і нейкі ціхі гонар прыхлынуў да сэрца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.накаго-што. Зрабіць замах па каго‑, што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Пасягнуць на чужое дабро. Пасягнуць на свабоду чалавека. □ — У кожным простым чалавеку [пілсудчыкі] бачылі раба, які ўзбунтаваўся, які пасягнуў на іх правы і ўладу.Машара.
2.што. Зразумець, ахапіць розумам што‑н. Зноў гарыць у ім [хлопчыку] жаданне Тайн[у] нотаў пасягнуць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)