цялёпкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Хадзіць, шлёпаць па вадзе, гразі і пад.; плюхацца. Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а потым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. Лынькоў.

2. Тое, што і целяпацца. На абцасе аднаго з іх [ботаў] цялёпкалася дрэнна прыбітая паўсцёртая падкоўка. Капусцін.

3. Плюхацца, боўтацца ў вадзе. Мінаю .. хаткі Шушанскага, спакойную Шуш, дзе весела цялёпкаюцца дзеці, .. і трапляю на востраў, дзе любіў адпачываць Ленін. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rest2 [rest] v.

1. адпачыва́ць; спаць

2. дава́ць адпачы́нак (у розных знач.);

The matter cannot rest there. Гэтую справу нельга так пакінуць.

3. (on/upon) апіра́цца (на што-н.);

Rest your hand on my shoulder. Трымайся за маё плячо.

rest assured (that…) fml быць упэ́ўненым, што…

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ма́сленіца 1, ‑ы, ж.

Пасудзіна, падобная на місачку з накрыўкай, у якой падаюць масла на стол.

ма́сленіца 2, ‑ы, ж.

1. Свята провадаў зімы ў старажытных славян і іншых народаў, аднесенае хрысціянскай царквой на нядзелю перад т. зв. «вялікім постам». Была масленіца. Непадалёк, на сажалцы, хлопцы і дзяўчаты круцілі карусель. Асіпенка.

2. перан. Разм. Аб добрым, прывольным жыцці. Не жыццё, а масленіца. □ А з учарашняга дня дык у Венькі зусім масленіца: бацькі паехалі на поўдзень адпачываць, а яго пакінулі на бабулю. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіку́н, ‑а, м.

1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек. // Пра некультурнага, неразвітага, грубага чалавека. — Тупагаловыя дзікуны! Яны не разумеюць, што няма той сілы, якая знішчыла б народ. Шамякін. Я баяўся, што стычынскія хлапчукі зловяць мяне на вуліцы і адлупцуюць. Такія дзікуны могуць! Чарнышэвіч.

2. Разм. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек. [Панне] Людміле цікава было паглядзець на гэтага дзікуна і пустэльніка, які яшчэ аж дасюль не быў у Завітанках. Колас.

3. Разм. Пра чалавека, які адпачывае ў курортным месцы без пуцёўкі. — Люблю ездзіць адпачываць «дзікуном», — гаварыў.. Аляксей Пятровіч. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fiern

1. vt

1) святкава́ць; спраўля́ць;

die Hchzeit ~ спраўля́ць вясе́лле;

Silvster ~ сустрака́ць Но́вы год

2) ушано́ўваць

2. vi адпачыва́ць, не працава́ць, быць без пра́цы; бяздзе́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ле́гчы, ля́гу, ля́жаш, ля́жа; ля́жам, ля́жаце, ля́гуць; лёг, лягла́ і ле́гла, лягло́ і ле́гла; ляж; зак.

1. Прыняць ляжачае становішча.

Л. на спіну.

2. Размясціцца спаць, адпачываць.

Л. на сене.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Апусціцца на якую-н. паверхню, пакрыць сабою што-н.

Снег лёг белай коўдрай.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., на каго-што. Распаўсюдзіцца на каго-н., што-н., стаць чыім-н. абавязкам.

Адказнасць ляжа на прысутных.

На яго плечы лягла гаспадарка.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пралегчы, распасцерціся, працягнуцца.

Рэйкі ляглі доўгімі лініямі.

6. Пра самалёты, судны: прыняць якое-н. становішча, узяць які-н. напрамак.

Л. на зваротны курс.

Легчы ў (на) дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася прыблізна на адным месцы.

Легчы касцьмі — загінуць у баі, памерці.

|| незак. лажы́цца, лажу́ся, лажы́шся, лажы́цца; лажы́мся, лажыце́ся, лажа́цца (да 1, 2, 4 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

relax

[rɪˈlæks]

1.

v.t.

1) расслабля́ць

to relax the muscles — адпру́жыць му́скулы

2) папушча́ць, паслабля́ць

Discipline is relaxed on the last day of school — Дысцыпліна пасла́бленая ў апо́шні шко́льны дзень

3) зьмянша́ць, аслабля́ць

Don’t relax your efforts — Не зьмянша́й намага́ньні

to relax tension — асла́біць напру́жанасьць

2.

v.i.

1) расслабля́цца, паслабля́цца; слабе́ць, лагадне́ць

2) адпачыва́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нядзе́ля ’нядзеля, рус. воскресение’ (Нас., Гарэц., Булг.), ’нядзеля; тыдзень’ (Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’тыдзень’ (Бяльк., Касп.), укр. неділя ’нядзеля’, рус. неделя ’тыдзень’, польск. niedziela ’нядзеля’, чэш. neděle ’нядзеля; тыдзень’, славац. nedeľa ’тс’, палаб. nidelʼɛ ’тс’, в.-луж. njedźela ’тс’, н.-луж. njeźela ’тс’, славен. nedélja ’тс’, серб.-харв. нѐдеља ’тс’, макед. недела ’тс’, балг. неделя ’тс’, ст.-слав. недѣлꙗ ’тс’. Прасл. *nedělja, лічыцца калькай з лац. feria, сярод значэнняў якога ’свята; вольны ад работы дзень’; менш верагоднай крыніцай з’яўляецца грэч. ἄπρακτος (ἥμερος) са значэннямі ’бязмэтны; які праводзіцца ў бяздзеянні, нерабочы’ (Фасмер, 3, 57); паводле Львова (Зб. Нахцігалю, 186–187), ст.-слав. недѣлꙗ магло з’явіцца і ўвайсці ў славянскія кнігі ў Маравіі са значэннем ’стан нядзеяння’, дзе другая частка *дѣлꙗ як у слове дрѣводѣлꙗ ’цясляр’ і пад. (гл. дзеля). Перанос назвы з дня тыдня, ад якога вялі адлік, на адрэзак часу пасля гэтага дня: ’нядзеля’ — ’тыдзень’, параўн. рус. арх. ле́то ’год’ < ле́то ’лета’. Гл. таксама Дурнаво, RÉS, 6, 107; Матушэўскі, Słowiański tydzień. Łódź, 1978; Сямчынскі, Семант. інтэрф. мов. Київ, 1974, 178; Ферлюга–Пятроніа, Živa antika, 34, 1–2; 43–48. Сюды ж нядзе́льнікавацьадпачываць, па-святочнаму прыбірацца’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; пр. памог, ‑магла, ‑магло; заг. памажы; зак.

1. Аказаць дапамогу, садзеянне, падтрымку ў чым‑н. Памагчы грашыма. Памагчы пабудавацца. □ [Іван:] — Тут.. прарэзаць дзірку наскрозь цяжка будзе.. — Нічога. Я табе памагу, — падтрымаў Арцём. — Будзем рэзаць напераменку. Ставер. Прывіталіся [сыны].., пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў — памог кавалю парог выкаваць. Якімовіч. [Зося:] — Ты паслухай.. Можа ты ведаеш [у каго крадзеныя грошы], то памажы следчым. Чорны. // Выратаваць, выручыць. [Човен] гойдаўся на хвалях і, здавалася, вось-вось схаваецца пад імі.. Лена стаяла на беразе і не ведала, як памагчы чалавеку. Ваданосаў. — Матуля, памажы мне! — Яшчэ ўсё задыхана шаптаў.. [палонны]. Брыль.

2. Аказаць патрэбнае дзеянне, даць патрэбны вынік. Лякарства памагло. □ Прыход Зарубы, фельчара, памог Падняцца Януку. Танк. Прыходзячы з работы дахаты, Дзяніс прымаў душ, абедаў і клаўся адпачываць. Асабліва аддаваўся адпачынку ў нерабочую суботу, а пасля — нядзелю.. Але, урэшце, і гэта не памагло. Цераз сем месяцаў мускулы звалі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lgern

1. vi (h, s)

1) размяшча́цца, станаві́цца (ла́герам)

2) захо́ўвацца на скла́дзе;

der Wein hat noch nicht genügend gelgert віно́ яшчэ́ недастатко́ва вы́трымана

2. vt складзі́раваць, складава́ць, захо́ўваць на скла́дзе

3. ~, sich размяшча́цца ла́герам, ляжа́ць, адпачыва́ць;

sich in Schchten ~ размяшча́цца пласта́мі [слая́мі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)