ро́счерк ро́счырк, -ку м.;

одни́м ро́счерком пера́ адны́м ро́счыркам пяра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́ра¹, -а, н.

Пахучы алей, які ўжыв. ў хрысціянскіх царкоўных абрадах.

Адным мірам мазаны (разм., неадабр.) — пра людзей з аднолькавымі недахопамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мбала, -ы, ж.

Прамысловая марская рыба са сплюснутым целам з вачамі на адным баку.

|| прым. ка́мбалавы, -ая, -ае.

Сямейства камбалавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кано́э, нескл., н.

Адкрытая спартыўная лодка без уключын, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене (бываюць адзіночкі і двойкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааддава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; зак., каго-што.

Аддаць адно за адным усё, многае; вярнуць усё пазычанае.

П. даўгі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адкапаць адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рэчы з зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпароць адно за адным усё, многае ці ў многіх месцах.

П. падкладку з бакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і павыску́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выскубці адно за адным усё, многае.

П. пер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапа́даць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; зак. (разм.).

Упасці адзін за адным — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалаве́ка-дзень, -дня́, мн. -дні, -дзён, м.

Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за рабочы дзень.