адкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Капаючы, адкрыць, дастаць з-пад чаго‑н.; вызваліць засыпанае, заваленае чым‑н. Пакуль адкапалі ракету, давялося папацець. Бурмакоў вырашыў перавезці яе куды-небудзь па імшару, каб часам буран не засыпаў зноў. Шыцік. Мішурын перавязаў сваю руку вышэй локця і пачаў гаўкаць на слых, адкуль стогне чалавек. Здаровай рукой ён яго неўзабаве адкапаў з-пад цэглы. Чорны. // Выкапаць. Гэты клён Той вясной я знайшоў у гаі, Адкапаў там ашчадна, Прынёс. Броўка.

2. Адкідаць што‑н. ад (з) чаго‑н. Адкапаць снег ад ганка.

3. Разм. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца. Траншэю.. [Пшанічны] вырашыў не капаць, хай гэта робіць Глечык, а ён ужо адкапаў сваё. Быкаў. // Зрабіцца непрыгодным для капання, знасіцца ад доўгага ўжывання. Гэта лапата сваё адкапала.

4. перан. Разм. Адшукаць, знайсці, здабыць што‑н. забытае, малавядомае і пад. Рыгор цяпер выконваў абавязкі загадчыка і выпадкова адкапаў артыкул у «бяздоннай папцы». Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

repel

[rɪˈpel]

1.

v.t. (-ll-)

1) адпі́хваць; адганя́ць, адбіва́ць

to repel the enemy — адбі́ць во́рага

2) адкіда́ць (прапано́ву)

2.

v.i.

1) ня зьме́швацца

Oil and water repel each other — Але́й і вада́ ня зьме́шваюцца

2) адштурхо́ўвацца (як часьці́нкі з адно́лькавымі электры́чнымі зара́дамі)

3) выкліка́ць агі́ду, непрыя́знасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hack2 [hæk] v.

1. се́кчы, рассяка́ць; церабі́ць, рабі́ць расцяро́б; прасяка́ць (дарогу);

Loggers cut down the trees and then hacked the branches off. Лесарубы ссеклі дрэвы і потым абцерабілі сукі;

We had to hack our way through the jungle. Мы былі вымушаны церабіць дарогу праз джунглі.

2. адкіда́ць (нагой);

He hacked the ball away. Ён адкінуў мячык.

3. (into) та́йна праніка́ць у чужу́ю камп’ю́тарную сістэ́му (з дапамогай камп’ютара);

He hacked into the bank’s computer. Ён пранік у камп’ютар банка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

toss2 [tɒs] v.

1. кі́даць, падкіда́ць, падкі́дваць;

toss a pancake перавярну́ць ала́дку, падкі́нуўшы яе́;

toss a challenge to smb. кі́даць каму́-н. вы́клік

2. ускіда́ць, ускі́дваць (галаву)

3. шавялі́цца; кі́дацца (у сне)

toss and lose кі́нуць жэ́рабя і прайгра́ць

toss about [ˌtɒsəˈbaʊt] phr. v. кі́дацца, варо́чацца (з боку на бок)

toss aside [ˌtɒsəˈsaɪd] phr. v. адкіда́ць, адкі́дваць

toss away [ˌtɒsəˈweɪ] phr. v. =

toss asidetoss off [ˌtɒsˈɒf] phr. v.

1. выпіва́ць за́лпам

2. рабі́ць што-н. спе́хам

toss up [ˌtɒsˈʌp] phr. v.

1. падкіда́ць, падкі́дваць

2. кі́даць жэ́рабя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Марката́, маркота́, моркота́ ’сум, туга, журба’, ’клопат, турбота, перажыванне’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), маркотна, моркотно ’сумна’ (маг., паўд.-усх., КЭС; калінк., З нар. сл., ТС), маркотны(й) ’сумны, тужлівы, сонны’ (ТСБМ, Грыг., Мал., Мядзв., Яруш., Бяльк., Растарг., Шат., Касп.; КЭС, лаг.), маркоціць ’тужыць, прыводзіць у сум, журбу’, маркоціцца ’сумаваць, журыцца’, ’чакаць, нічога не рабіўшы’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Яруш., Шат., Касп., Бяльк.; КЭС, лаг.; лях.), ’хіліць на сон’ (Сл. ПЗБ), марката́ць, моркіта́ ты, моркота́ты ’буркаваць (пра птушак)’ (паўн.-усх., КЭС; Сержп. Грам.), ’тс’, ’мармытаць’ (Доўн.-Зап., пін.), маркату́н, марко́тны ’сумны, маўклівы чалавек’ (Нас.). Укр. моркота ’трывога, непакой’, ’дрэнны настрой’, миркотати ’мармытаць’, ’гаварыць незразумелае’, ’наракаць’, мо́ркнути ’бурчаць’, рус. моркота́ть ’тс’, мо́ркотно, морко́тно ’сумна, тужліва, надакучліва, турботна’, моркотать пск., цвяр. ’мармытаць’, ’наракаць’, смал. ’муркаць, пець курну’, польск. markotać ’бурчаць’, markotny ’маркотны’, markotnieć ’рабіцца тужлівым’, margocić się ’засмучацца’, чэш. ляш. mrkotny ’заспаны, заплаканы’, mrkotati ’сварыць’, славац. mrkotný ’раззлаваны, непрыемны, з дрэнным настроем’, славен. mřkniti ’бурчаць’, ’гудзець (аб насякомых)’. Прасл. mъrk(o)tati ’бурчаць’. Фасмер (2, 656) дапускае гукапераймальнае паходжанне. Махэк₂ (380) мяркуе, што паводле семантыкі чэшскіх лексем гэтыя словы перш-наперш азначалі благі душэўны стан, а потым адмоўны душэўны настрой. Ён адносіць іх да і.-е. асноў, збліжаючы генетычна з брэтон. morchet і карн. moreth ’хлопаты, мітрэнгі, злосць, бурчанне’, а таксама з хецк. markiyaадкідаць, адвяргаць, не ўсхваляць’ (Кноблах, Kratylos, 4, 39). Кюнэ (76) мяркуе, што бел. маркотны запазычана з польск. мовы. Мартынаў (вусн. паведамл.), як і Махэк, лічыць гэту лексему кельтызмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)