АФІЛІЯ́ЦЫЯ (ад англ. affiliate далучаць, звязваць),
1) імкненне чалавека да аб’яднання, знаходжання ў супольнасці з інш. людзьмі. Тэндэнцыя да афіліяцыі ўзрастае ў выпадку ўцягнення суб’екта ў патэнцыяльна небяспечную, стрэсавую (гл.Стрэс) сітуацыю. Блізкасць да інш. людзей зніжае трывогу, змякчае фізіял. і псіхал. стрэсы. Блакіраванне афіліяцыі выклікае пачуццё адзіноты, адчужанасці, параджае фрустрацыю.
2) Прыём у члены; далучэнне ў якасці аддзялення, філіяла і да т.п.
шведскі кампазітар, дырыжор, скрыпач. У 1890—97 саліст Каралеўскага сімф. аркестра ў Стакгольме, у 1910—39 кіраўнік муз.аддзялення ун-та ў Упсале. Упершыню ў свецкай сімф. музыцы выкарыстаў нац. фальклор. Сярод тв.: балеты «Горны кароль» (1923), «Блудны сын» (1957); 12 кантат; 5 сімфоній; 3 рапсодыі для арк.; камерныя творы; хары; музыка да кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН Фёдар Пракопавіч (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк.аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Уладзімір Яфімавіч (18.1.1924, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія — 14.11.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1943 на 1-м Прыбалт. фронце. Камандзір аддзялення старшы сяржант С. вызначыўся пры вызваленні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. 14.11.1943 у баі за вышыню каля в. Шумшчына закрыў сваім целам кулямёт праціўніка, што садзейнічала авалоданню вышынёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ШКІН Пётр Пятровіч (8.2.1868, г. Тула, Расія — 17.9.1928),
расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад.АНСССР (1923). Скончыў Маскоўскі ун-т (1889). З 1910 праф. Харкаўскага, з 1919 Таўрычаскага (г. Сімферопаль) ун-таў. З 1921 у Геал. і Заал. музеях, з 1927 акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-матэм. навук АНСССР. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі, параўнальнай анатоміі і палеанталогіі пазваночных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТРАВА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына для ачысткі зярнят пшаніцы і жыта ад пылу, гразі і інш., частковага аддзялення пладовых абалонак, зародка і бародкі, а таксама лушчэння зярнят крупяных культур. Рабочы орган Ш.м. — вярчальны барабан з падоўжнымі ці радыяльнымі палоскамі (бізунамі), што рухаецца ўнутры цыліндрычнага корпуса, прыціскае зярняты да яго ўнутр. паверхні — стальной або з абразіўных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца ў мукамольна-крупяной прамысловасці і камбікормавай прамысловасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСУ́ПАЎ Ісмаіл Аксанавіч (2.1.1922, г. Астрахань, Расія — 20.5.1992),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). На фронце з 1942. Камандзір аддзялення сяржант Ю. вызначыўся 29.3.1943 пры вызваленні Камарынскага р-на: у баі за в. Бярозкі першы падняўся ў атаку, у баі за в. Пасудава знішчыў варожы кулямёт з разлікам. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ Аляксандр Карпавіч (12.9.1904, г. Рэчыца — 23.4.1956),
поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1942. Камандзір сапёрнага аддзяленняст. сяржант Васільеў вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі, зняў 75 мін; пад агнём праціўніка пераправіў на лодцы цераз Одэр 250 пехацінцаў; у баях за расшырэнне плацдарма зрабіў 5 праходаў у мінных палях, зняў 65 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Павел Дзмітрыевіч (19.1.1788, Масква — 26.11.1872),
дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, удзельнік войнаў 1812 і руска-тур. 1828—29. З 1835 нач. V Аддзялення імператарскай канцылярыі («штаба па сялянскай частцы»), з 1837 — 1-ы міністр дзярж. маёмасцей. Прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феад.-прыгонніцкіх адносін. У 1830—50 правёў рэформу дзярж. вёскі, ініцыіраваў інвентарную рэформу 1840—50. У 1856 адхілены ад спраў і адпраўлены паслом у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСНЕ́ЎСКІ Віктар Пятровіч (21.1.1908, в. Чарцёж Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.10.1987),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк.аддзялення мал. сяржант Л. вызначыўся: у 1943 пры ліквідацыі пашкоджання тэлефоннай лініі (Украіна), у 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга і захопе варожай траншэі (Польшча), у 1945 пры прарыве абароны праціўніка каля г. Лебус (Германія). Пасля вайны на гасп. рабоце.