Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
такты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тактыкі (у 1 знач.). Тактычная задача. □ [Прыборны:] — Тактыка няправільная... Тактычная памылка. Нельга падрыўнікоў пасылаць адных. Іх трэба прыкрываць, абараняць...Шамякін.[Перагуд:] Днём ён [Караневіч] быў на тактычных занятках у першым батальёне.Крапіва.// Які звязаны з правядзеннем бою. Тактычная разведка.
2. Які мае адносіны да тактыкі (у 2 знач.). Тактычныя рознагалоссі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vertéidigen
1.vt (gegen A) абараня́ць, барані́ць (каго-н., што-н. ад каго-н., чаго-н);
j-n vor Gerícht ~абараня́ць каго́-н. у судзе́
2.~, sich барані́цца, трыма́ць абаро́ну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абаро́на, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.абараняць — абараніць і абараняцца — абараніцца.
2. Сукупнасць сродкаў, накіраваных на забеспячэнне краіны, народу ад нападу ворагаў. Абарона сацыялістычнай Айчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР.Канстытуцыя СССР.
3. Сістэма абарончых збудаванняў. Прарваць абарону праціўніка. Участак абароны.
4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні. Пярэчанне абароны. Гуляць у абароне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
right3[raɪt]v.
1. выпраўля́ць; аднаўля́ць справядлі́васць;
right the oppressedабараня́ць правы́ прыгне́чаных;
That is a fault that will right itself. Гэта выправіцца само сабой.
2. выпро́стваць; выраўно́ўваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
teza
tez|a
ж. тэзіс;
podstawowe ~y — асноўныя тэзісы;
bronić ~y — абараняць тэзісы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГРАМАДЗЯ́НСКАСЦЬ,
маральная і сац.-псіхал. якасць, якая праяўляецца ў пачуцці абавязку і адказнасці чалавека перад грамадствам, у яго гатоўнасці і здольнасці абараняць свае правы і свабоды, законныя інтарэсы інш. грамадзян. Гістарычна звязана з раннімі формамі дэмакратыі, з развіццём полісаў як спецыфічнай формы сац.-эканам. і паліт. арг-цыі грамадства і дзяржавы. У стараж. Грэцыі і Рыме грамадзянскасць разглядалася як адна з важнейшых дабрачыннасцей грамадзяніна. Паглыбленню зместу і сутнасці грамадзянскасці садзейнічалі бурж. рэвалюцыі ў шэрагу краін Еўропы і заканад. прызнанне імі правоў чалавека і грамадзяніна. Сапраўдная грамадзянскасць асобы характарызуецца яе сталай паліт. свядомасцю, развітым пачуццём патрыятызму, дачыненнем да лёсу сваёй Радзімы і яе народа, прагрэс. пераўтварэнняў у розных сферах жыцця грамадства. Пачуццё грамадзянскасці спалучаецца з пачуццём гонару за гісторыю сваёй краіны, яе традыцыі, звычаі і сімвалы (герб, гімн, сцяг), са строгім выкананнем яе канстытуцыі і законаў, з павагай годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў інш. асоб. Аднак грамадзянскасць нельга зводзіць да законапаслухмянасці, лаяльнасці чалавека ў адносінах да ўлад і тым больш да канфармізму. Грамадзянскасці проціпастаўляюцца апалітычнасць, абсентэізм, абыякавасць, фармальная, папулісцкая паліт. актыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
му́штра, ‑ы, ж.
Метад ваеннага навучання, заснаваны на механічнай дысцыпліне і бяссэнсавым завучванні прыёмаў ваеннай справы; само такое навучанне. [Міна Кіташ:] — Абараняць цара.. мне доўга не давялося. Тры месяцы муштры ў запасным палку пад Клязьмай, тыдзень дарогі да Мазурскіх балот, два дні ў акопах і пяць хвілін атакі — вось і ўвесь мой баявы шлях.Жычка.// Вельмі строгі метад выхавання; навучанне, абучэнне такім метадам.
[Польск. musztra ад ням. mustern — рабіць агляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bronić
незак.
1.kogo/czego бараніць; абараняць;
bronić sprawy — абараняць справу;
bronić swego zdania — адстойваць свой погляд;
bronić pracy magisterskiej — абараняць магістарскую працу;
2.komu czego забараняць каму што;
bronić łowienia ryb — забараняць рыбную лоўлю;
broń Boże — барані Божа; крый Божа;
broń go Panie Boże! — ратуй яго Божа!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)