лі́нуць, -ну, -неш, -не; лінь; зак.

1. Рэзкім рухам выліць, узліць на што-н. вадкасць.

Л. вады на рукі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам (пра дождж, святло, паветра і пад.).

Лінуў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падвергнуць (падвяргаць) самасуду, так званаму суду Лінча.

|| наз. лінчава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстым слізістым целам.

|| памянш. лінёк, -нька́, мн. -нькі́; -нько́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінь², -я́, мн. -і́, -ёў, м. (спец.).

Вельмі моцны тонкі канат для карабельнай снасці.

|| памянш. лінёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м.

|| прым. лінявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліню́чы, -ая, -ае.

Які лёгка ліняе, выцвітае.

Л. паркаль.

|| наз. ліню́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліня́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў першапачатковую афарбоўку; выцвілы.

2. Які скінуў, змяніў сваё верхняе покрыва; вылінялы (пра жывёл і птушак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́е; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць.

Тканіна ліняе на сонцы.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

Зайцы ліняюць.

|| зак. вы́ліняць, -яе, зліня́ць, -я́е (да 1 знач.) і паліня́ць, -я́е.

|| наз. ліня́нне, -я, н. і лі́нька, -і, ДМ -ньцы, ж. (да 2 знач.).

Веснавая л. пушных звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́па¹, -ы, мн. -ы, ліп, ж.

Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі.

|| памянш. лі́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Абадраць як ліпку — аграбіць, адабраць усё (разм.).

|| прым. лі́павы, -ая, -ае.

Сямейства ліпавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́па², -ы, ж. (разм.).

Пра што-н. падробленае, фальшывае, несапраўднае.

|| прым. лі́павы, -ая, -ае.

Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́пень, -я, м.

Сёмы месяц каляндарнага года.

|| прым. лі́пеньскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)