БЕЛАБАРО́ДАЎ (Афанасій Паўланцьевіч) (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991),
генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗІ́ЛАВЫ СПІРТ,
фенілкарбінол, C6H5CH2OH, мал. м. 108,14; бясколерная вадкасць з прыемным пахам, tкіп 205,8 °C, шчыльн. 1,04—1,05·103кг/м³, раствараецца ў этаноле і інш.арган. растваральніках. У свабодным стане і як эфіры ўваходзіць у састаў многіх эфірных алеяў і прыродных бальзамаў (напр., бензілацэтат — састаўная частка алеяў гіяцынту, язміну). Бензілавы спірт і яго эфіры — духмяныя рэчывы для парфумерыі і вытв-сці мыла, фіксатары паху, растваральнікі, кампаненты харч. эсенцый, фотаахоўныя рэчывы ў касметычных прэпаратах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНКА́РТ,
банкарт (ням. Bankart), назва пазашлюбнага дзіцяці на Беларусі ў 16 — 1-й пал. 19 ст. Прававое становішча банкарта рэгулявалася Статутамі ВКЛ. Банкарты не мелі права быць спадкаемцамі бацькі, атрымліваць у спадчыну шляхецкія правы, аднак маглі быць спадкаемцамі маці, што адпавядала норме рымскага права. Пры ўмове, калі бацька банкарта возьме законны шлюб з яго маці, правы банкарта падлягалі легітымацыі (узаконенню). Гэта норма была анулявана ў час праўлення Стафана Баторыя [1575—86], аднак на практыцы ажыццяўлялася праз набілітацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІШАФІ́Т (ад прозвішча ням. вучонага Г.Бішафа),
мінерал класа галагенідаў, водны хларыд магнію MgCl2·6H2O. Прымесь брому да 1%.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, ліставатыя, валакністыя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны да цьмянага. Цв. 1—2. Крохкі. Шчыльн. 1,6 г/см³. Гіграскапічны. Мае пякуча-горкі смак. У саляных адкладах сульфатнага тыпу, багатых магніем. Другарадны мінерал пакладаў карналіту і галіту. Сыравіна для атрымання магнію і яго злучэнняў, вытв-сці магнезіяльнага цэменту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ РЭГРЭ́С,
эвалюцыйны заняпад дадзенай групы арганізмаў, якая не змагла прыстасавацца да змен умоў навакольнага асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца змяншэннем колькасці асобін у пэўным таксоне і падпарадкаваных сістэматычных груп, звужэннем яго арэала, паступова можа прывесці да вымірання дадзенай групы арганізмаў (напр., род хахуляў, сям. гінкгавых; рэптыліі, якія былі пашыраны ў мезазоі, цяпер іх значна менш і арэал абмежаваны). Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1925). Параўн.Біялагічны прагрэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОХ ((Bloch) Конрад Эміль) (н. 21.1.1912, г. Ныса, Польшча),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 праф. у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хім. будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асн. этапы яго біясінтэзу. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Ф.Ліненам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БПР (BPR),
першапачаткова ББПР (BBPR), творчы калектыў італьян. архітэктараў 20 ст. Назва ад першых літар прозвішчаў яго членаў: Дж.Л.Банфі (1910—45), Л.Бельджаёза, Э.Перэсуці, Э.Н.Роджэрс. Для творчасці БПР характэрна спалучэнне прынцыпаў рацыяналізму з індывід. выразнасцю пабудоў, імкненне да паэтычнасці агульнага выгляду з улікам нац. традыцый і гіст. асяроддзя (санаторый у Леньяна, 1937—38; помнік ахвярам вайны, 1948, і небаскроб Торэ Веласка, 1956—58, абодва ў Мілане).
Літ.:
Кацнельсон Р.А. Новейшая архитектура Италии. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМ (Brahm; сапр.Абрахамзон; Abrahamsohn) Ота
(5.2.1856, г. Гамбург, Германія — 28.11.1912),
нямецкі тэатр. дзеяч, рэжысёр. Заснавальнік ням. сцэнічнага натуралізму. Вучыўся ў Берлінскім, Гейдэльбергскім і Страсбургскім ун-тах. З 1889 узначальваў літ.-тэатр.т-ва «Вольная сцэна», з 1894 — Нямецкі т-р, з 1904 — «Лесінг-тэатр» (усе ў Берліне). Паставіў амаль усе п’есы Г.Ібсена і Г.Гаўптмана, ставіў А.Хольца, І.Шлафа, Э.Заля, Л.Талстога. У яго спектаклях жыццёвая дакладнасць дэталяў спалучалася з глыбінёй распрацоўкі псіхал.Сцэн.
рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1954). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1926—30). Для яго жанравых і гіст. кампазіцый характэрныя шырокая жывапісная манера, мажорнае гучанне колеру («Раніца на Куліковым полі», 1943—47, Дзярж. прэмія СССР 1948; «Вечар на пашы» і «На полі», 1959—60; «Восень», 1961—62, і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУ́ЛЬБА»,
бел. сцэнічны танец. Муз. памер . Тэмп жвавы. Створаны на аснове аднайм.нар. песні. Першы сцэн. варыянт паст. К.Алексютовічам у 1930-я г. (Ансамбль бел.нар. песні і танца). Вял. пашырэнне ў СССР танец атрымаў пасля пастаноўкі І.Майсеевым (Дзярж. ансамбль нар. танца Расіі), дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. Танец у яго харэагр. рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у нар.танц. рэпертуар, зазнаў уплыў мясц.танц. традыцый.