«Acta S.C. de propaganda fide ecclesiam catholicam Ucrainae et Bielarusiae spectantia», серыя публікацый дакументаў па гісторыі царквы на тэр. Беларусі і Украіны. Выдаецца ў Рыме з 1953 базыльянскім ордэнам. Змяшчае акты (пратаколы) пасяджэнняў кангрэгацыі (створана ў 1622 рымскім папам для каардынацыі місіянерскай дзейнасці; распараджалася уніяцкай царквой, кантралявала місіянерскую дзейнасць каталіцкіх ордэнаў на тэр. Беларусі і Украіны), а таксама пасланні да папскіх нунцыяў, пратаколы «партыкулярных» кангрэгацый, на якіх прымаліся рашэнні аб дзейнасці уніяцкай царквы ў ВКЛ. Крыніца для вывучэння палітыкі рымскай курыі ў ВКЛ, сац.-паліт.эканам., ідэалаг. дзейнасці уніяцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАПАТРЫ́Я (ад ала... + грэч. patris радзіма),
тып відаўтварэння, пры якім новыя віды ўзнікаюць ва ўмовах прасторавай раз’яднанасці папуляцый. Пад дзеяннем натуральнага адбору кожная папуляцыя дадзенага віду прыстасоўваецца да спецыфічных умоў яе месцапражывання. Адаптацыя да новых умоў і выпадковы дрэйф генаў у невял. папуляцыях прыводзяць да змены частаты алеляў і генатыпаў. У выніку працяглага раз’яднання папуляцый паміж імі можа ўзнікнуць генетычная ізаляцыя, якая захоўваецца нават у тым выпадку, калі яны зноў апынуцца разам. Такім чынам могуць утварацца новыя віды. Напр., разнастайнасць відаў уюркоў сям. Goespizidae і пашырэнне на а-вах Галапагас лічаць вынікам алапатрычнага відаўтварэння. Гл.таксамаСімпатрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТА́ЙСКІЯ МО́ВЫ,
макрасям’я моў, што аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (гл. адпаведныя арт.). Збліжаюцца агульнасцю рысаў: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1-складовы, 3-гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі, слабае развіццё складаназалежных сказаў). Найб. сувязь алтайскай мовы у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.
Літ.:
Баскаков Н.А. Алтайская семья языков и её изучение. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАГАЛО́СНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП У ААН,
устаноўлены Статутам ААН парадак прыняцця Саветам Бяспекі рашэнняў непрацэдурнага характару. Прыняты на Крымскай канферэнцыі 1945. Паводле аднагалоснасці прынцыпу ў ААН рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго пададзены галасы 9 членаў Савета, прычым галасы ўсіх яго пастаянных членаў (ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і КНР) супадаюць. Часам гэты прынцып называюць правам вета пастаянных членаў Савета Бяспекі. Устрыманне пры галасаванні любога пастаяннага члена Савета Бяспекі не перашкаджае ўхваленню рашэння, а няўдзел у галасаванні не разглядаецца як выкарыстанне вета. Прыняцце паправак і змен у Статуце ААНтаксама ажыццяўляецца ў адпаведнасці з аднагалоснасці прынцыпам у ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДСО́РБЕР,
асноўны апарат тэхн. установак для адсорбцыі. Адрозніваюць адсорбер перыядычнага і бесперапыннага дзеяння (т.зв. гіперсорберы).
У адсорберы перыядычнага дзеяння адсорбцыя і дэсорбцыя адбываюцца папераменна: спачатку адсарбент насычаюць пэўным рэчывам, потым яго адганяюць, кандэнсуюць, сушаць гарачым газам і пасля ахаладжэння паўтараюць цыкл. У гіперсорберах зярністы адсарбент перамяшчаецца па вертыкальнай калонцы, у верхняй частцы якой адбываецца адсорбцыя, у ніжняй пад дзеяннем нагрэву — дэсорбцыя. Выкарыстоўваецца таксама адсорбер бесперапыннага дзеяння з кіпячым (псеўдазвадкаваным) слоем адсарбенту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫ́ГІ,
агульная назва шматлікай у мінулым групы роднасных плямёнаў Паўн. Каўказа. У старажытнасці жылі на ПдЗПаўн. Каўказа і Чарнаморскім узбярэжжы. У ант. і пазнейшых крыніцах вядомы пад зборнымі імёнамі меоты (прыкубанскія плямёны), зіхі, керкеты (прычарнаморскія). У 5—10 ст. існаваў саюз Адыгеі на чале з зіхамі. З часоў манг. нашэсця (13 ст.) за Адыгеяй замацавалася назва чэркесы. У 13—14 ст. частка Адыгеі прасунулася на У у бас.р. Церак і змяшалася з рэшткамі аланаў. На гэтай аснове ўтварылася кабардзінская народнасць. З сучасных народаў Каўказа да Адыгеі адносяцца таксамаадыгейцы і чэркесы.
поласць з электраправоднай паверхняй, унутры якой устанаўліваюцца свабодныя ваганніэл.-магн. поля. Форма аб’ёмнага рэзанатара адвольная, практычнае выкарыстанне маюць прамавугольны паралелепіпед, круглы цыліндр, тароід, сфера. Спектр уласных частот аб’ёмнага рэзанатара і прасторавае размеркаванне эл.-магн. поля вызначаюцца пры рашэнні Максвела ўраўненняў з гранічнымі ўмовамі на сценках рэзанатара. Асн. характарыстыка — дыхтоўнасць, якая вызначаецца адносінамі вагальнай энергіі аб’ёмнага рэзанатара да страт энергіі за адзін перыяд ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы звышвысокіх частот як контуры генератараў і хвалямераў, эталоны частаты, фільтры, у цыклічных паскаральніках зараджаных часціц і лазернай тэхніцы. Гл.таксамаАптычны рэзанатар, Лазер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
разнавіднасць аддзелачных матэрыялаў. Адрозніваюць абліцовачныя матэрыялы прыродныя і штучныя, для ўнутраных і вонкавых абліцовачных работ. Да прыродных належаць пліты і камяні з граніту, габра, лабрадарыту, вапняку, мармуру, туфу, пясчаніку і інш. горных парод. Штучныя абліцовачныя матэрыялы — керамічныя пліткі і камяні, вонкавая цэгла, вырабы са шкла (лісты, шклаблокі, дыванова-мазаічныя пліткі, панэлі са шклопрафіліту, пліты з сіталаў, шклосіталаў), мармуру штучнага, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты. Выкарыстоўваюць лісты з азбестацэменту, шклапластыкаў, дэкар. фанеры, рулонныя, ліставыя і плітачныя палімерныя матэрыялы, дэкар.-акустычныя пліты. Фасады будынкаў абліцоўваюць таксама прафіляванымі вырабамі з алюмінію, сталі і дэкар. бетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСТРАКЦЫЯНІ́ЗМ,
творчы метад, паводле якога гал. задача маст. творчасці — выяўленне чыста суб’ектыўных эмоцый, падсвядомых імпульсаў, «ачышчаных ад рэальнасці» духоўных сутнасцяў. Філас. аснова абстракцыянізму яднае ў сабе паасобныя ідэі інтуітывізму, пазітывізму, суб’ектыўнага ідэалізму, махізму і інш. Эстэтычнае крэда абстракцыянізму выкладзена ў кнізе В.В.Кандзінскага «Аб духоўным у мастацтве» (1910), паводле якога для выяўлення прыгожага сучаснае мастацтва дае мастаку неабмежаваныя магчымасці — ад «чыстага рэалізму» да «чыстай абстракцыі». Найб. шырокае развіццё абстракцыянізм атрымаў у жывапісе, графіцы, архітэктуры, скульптуры, дэкар. мастацтве, а таксама ў дызайне, у афарміцельскім мастацтве, у тэатры, кіно, на тэлебачанні (гл.Абстрактнае мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСУ́РДУ ДРА́МА,
плынь зах.-еўрап. авангардысцкай драматургіі і тэатра 1950—60-х г., дзе паняцце «абсурд» з’яўляецца асн. атрыбутам рэчаіснасці, якая ў выніку агульнага крызісу ідэалогіі постіндустрыяльнага грамадства часам траціць унутр. сэнс і становіцца ірацыянальнай. Тэрмін «абсурду драма» ўзнік пасля парыжскіх прэм’ер п’ес Э.Іанеска «Лысая спявачка» (1950) і С.Бекета «У чаканні Гадо» (1952). У іх выявіліся асн. рысы абсурду драмы: гратэскна-камічная дэманстрацыя бессэнсоўнасці формаў (у т. л. моўных), у якіх праходзіць паўсядзённае жыццё «сярэдняга» чалавека, а таксама метафарычная перадача яго шокавага стану, калі ён разумее, што вырвацца з гэтых жорсткіх ціскоў немагчыма.