падле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які прымыкае да лесу, мяжуе з лесам. Прыйшоўшы да бацькі з падлеснай даліны, Расці прыняліся І клён і рабіна. Броўка. За першай градой падлесных зараснікаў пайшоў лес чысты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; пр. папажыў, ‑ла, ‑ло; зак.

Пажыць дзе‑н. доўга, неаднаразова. За свой век [Усцін Тарасавіч] папажыў у гасцініцах і ў чужых хатах, звыкся з усім на свеце. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Зрабіць сінім, падсіненым. [Лайзан] ледзь сабраўся прыжмурыць вочы, а світанак пасініў ужо шыбы, і за акном першым азваўся .. верабей. Броўка.

2. Перасініць усё, многае. Пасініць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзво́дна, прысл.

Узводамі, адзін узвод за другім. Пастроіўшы салдат паўзводна, капітан перад кожным узводам паставіў пэўную задачу. Сіняўскі. Прывал скончыўся. Калона паўзводна, рассыпаўшыся ланцужкамі, пайшла ярамі і пералескамі на пярэдні край. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнаво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокі ўзровень вады (пра раку, возера і пад.). За скверам, далей, плыла паўнаводная Вілія. Арабей. Дзесяткі паўнаводных і глыбокіх рэк выцякалі з топкай лясной багны. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даць, ‑і, ж.

Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы з кім‑н. Уперамежку з доўгімі маўчанкамі, .. [Рыгор і Галя] прагутарылі да самай раніцы. Гартны. [Партызаны] паселі за стол і ўчацвярых прагутарылі з паўгадзіны. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадузя́ты, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную. Кася вярнулася дамоў, там была ўжо Чырвоная Армія, да якой у дзяўчыны было прадузятае стаўленне, вынесенае з гімназіі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымі́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымірыць.

2. у знач. прым. Які прымірыўся, пагадзіўся з кім‑н.; заспакоены. Потым .. [Марына Паўлаўна і Вера] прыміраныя, блізкія, з дружнай энергіяй узяліся за сваю супольную работу. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёантэ́на, ‑ы, ж.

Тое, што і антэна. Федзя саступіў з лыжні і павярнуў насы сваіх бегавых у бок паселішча, што купчастым верхавіннем дрэў і вострымі тычкамі радыёантэн віднелася з-за ўзгорка. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)