касі́р, -а,
Службовая асоба, якая распараджаецца касай, выдае і прымае грошы, каштоўныя паперы, прадае білеты; работнік ка́сы (у 1 і 3
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катамара́н, -а,
1. Паруснае або маторнае судна з двух паралельных карпусоў злучаных між сабой агульнай палубай.
2. Невялікае прагулачнае судна з парным сядзеннем, якое працуе па прынцыпе веласіпеда; водны веласіпед.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каўчэ́г, -а,
1. У біблейскай міфалогіі: судна, у якім Ной выратаваў людзей і жывёл ад Сусветнага патопу.
2. У праваслаўнай царкве: скрынка для захоўвання некаторых асабліва каштоўных рэчаў; скарбонка.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кашта́н¹, -а і -у,
1. -а. Дрэва сямейства букавых з пладамі ў выглядзе буйнога арэха, а таксама плод гэтага дрэва.
2. -у,
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кесо́н, -а,
Воданепранікальная камера, якую выкарыстоўваюць пры падводных будаўнічых работах.
||
Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́бра, -ы,
Вялікая ядавітая змяя сямейства аспідаў, якая пры небяспецы прымае своеасаблівую позу, падымаючы пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй і расшыраючы шыю ў выглядзе дыска (пашырана ў Афрыцы, Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́нтур, -у,
Абрыс, лінія, якая ачэрчвае што
||
Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены толькі абрысы вадаёмаў і сушы.
Контурная лінія — перарывістая лінія з кропак або кароткіх рысак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
малі́тва, -ы,
1. У веруючых: тэкст, які чытаецца, калі звяртаюцца да Бога ці святых.
2. Маленне, звяртанне з малітвай да Бога, святых.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метр¹, -а,
1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам.
2. Лінейка такой даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мо́лат, -а,
1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення
2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.
3. Спартыўная прылада для кідання: металічнае ядро з тросам.