Вэ́соч ’вышыня’ (Клім.). Дыялектная форма (замест высоч) да слав.vysočь (: vysokъ ’высокі’). Але хутчэй вэсоч (*высоч) — гэта скарачэнне слова тыпуўкр.височінь ’вышыня’, таму што вэсоч, здаецца, больш нідзе не сустракаецца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Авія́цыя (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе з франц.aviation у пачатку XX ст. з структурным змяненнем па тыпуагітацыя і інш. Шанскі, 1, А, 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмух ’жменя’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр.жмит ’тс’ (Жэлях.). Гл. жмуха, дзе паказан шлях утварэння ад кораня *žьm‑ (гл. жмаць, жаць2) праз дзеясловы тыпу*жмухаць да бязафікснага назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глей
1. Зямля з вялікай дамешкай белай і шэрай гліны; прырэчная гліна (БРС).
2. Рачны іл, твань на дне вадаёма (БРС).
3. Гліна чырвонага ці жоўтага колеру, якая ідзе на будаўніцтва падмуркаў, печаў (Жытк.).
4. Зямля тыпу гліны сіняга колеру (Стол.).
5. Рудая зямля (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
да́ча
1. Вялікі ўчастак лесу, лясная дзялянка (БРС).
2. Паласа поля, сенажаці; прысядзібны ўчастак (Жытк., Слаўг.).
3. Уся зямля і ўгоддзі, якія належаць пэўнай вёсцы (Стол.).
4. Дараваная Екацярынай II зямля (Слаўг.Меер, 1786, 117).
5. Від населенага пункта тыпу засценка; сядзіба лесніка; лясніцтва (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ву́свіца ’збанок’ (Янк. 1). Утворана ад ву́сце (устье > *устьица > *уствица) або ад вуста́; параўн. ст.-чэш.ústicě ’шкляная пасудзіна’ (Махэк₂, 671, ад ústa), параўн. таксама семантычна падобныя ўтварэнні тыпугарла́ч і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр.непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпунедатыка, незачэпа, рус.недотрога і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жана́цік ’жанаты чалавек; той, хто хоча жаніцца’ (Юрч., Жд. 3). Рус. разм. жена́тик ’тс’. Ад жанат‑ы з дапамогай суфікса ‑ік у выніку кандэнсацыі выразу тыпужанаты мужчына, відаць, паралельна з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАВУКАПАДО́БНЫЯ (Arachnida, або Arachnoidea),
клас беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх. Вядомы з сілуру (каля 440 млн. гадоў назад). 13 атр.: жгутаногія, кляшчы, павукі, сальпугі, сенакосцы, скарпіёны, ілжэскарпіёны (Pseudoscorpiones, або Chelonethi), кененіі, або шчупальцаходавыя (Palpigradi), рыцынулеі (Ricinulei), тартарыды, або схізапельтыдыі (Tartarides, або Schizopeltidia), тэліфоны (Uropygi); каля 60 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на сушы, некат. (вадзяныя кляшчы, вадзяны павук) у вадзе. На Беларусі найб. трапляюцца прадстаўнікі атр. кляшчоў, павукоў, сенакосцаў і інш. Некат. П. — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб, шкоднікі раслін і харч. запасаў.
Даўж. ад 0,1 мм да 17 см. Цела падзяляецца на галавагрудзі і брушка, укрыта кутыкулай. Афарбоўка разнастайная. Галавагрудзі не падзелены на сегменты, у большасці 6 пар канечнасцей; брушка пераважна сегментаванае. Ротавы апарат сысучага тыпу. Вачэй ад 1 да 5 пар (няма ў кененій, многіх кляшчоў, рыцынулей). З органаў пачуццяў найб. развіты дотык. Дыхаюць трахеямі, лёгкімі, радзей паверхняй цела. Крывяносная сістэма незамкнёная (у многіх кляшчоў няма). Органы выдзялення — каксальныя залозы і мальпігіевыя сасуды. Некат. (павукі, скарпіёны) маюць ядавітыя залозы. Пераважна драпежнікі. Раздзельнаполыя. Большасць адкладвае яйцы, некат. (кляшчы, скарпіёны) жывародныя. Звычайна 1, радзей 2—3 пакаленні за год.