адасабленне ў межах расліннай асобіны асобных структур, частак, якія марфалагічна выразна вылучаюцца і здольныя да самастойнага існавання і развіцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэнд
(англ. trend)
1) трывалая, працяглая тэндэнцыя змены эканамічных паказчыкаў у эканамічным прагназіраванні;
2) пераважная накіраванасць развіцця грамадскай думкі, стылю ў модзе і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Prozéssm -es, -e
1) працэ́с, ход развіцця́
2) судо́вая спра́ва, працэ́с;
kúrzen ~ máchen дзе́йнічаць, до́ўга не разду́мваючы; ху́тка распра́віцца (з кім-н. – mit D);
mit j-méinen ~ führen судзі́цца з кім-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЦЫДАФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ,
арганізмы, для развіцця якіх неабходна значная кіслотнасць асяроддзя. Да іх належаць воцатнакіслыя і малочнакіслыя бактэрыі, што пашыраны ў кішэчніку пазваночных, у глебе, на раслінах (сфагнум, верас, хвошч, лубін), у малочных прадуктах і інш. Ацыдафільныя бактэрыі маюць практычнае значэнне ў некат. галінах харч. прам-сці (вытв-сць воцату, малочная прам-сць), у кормавытворчасці (сіласаванне кармоў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ПРАДПРЫЕ́МСТВАЎ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ (Белдзіпрамясамалпрам) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1972 як Мінскі філіял Ленінградскага ін-та па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. З 1986 — Белдзіпрамясамалпрам. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці, распрацоўка схем развіцця прадпрыемстваў галіны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯМЛЯ́ І ЛЮ́ДЗІ»,
абласная грамадска-паліт. аграпрамысл. штотыднёвая газета. Выходзіць з 1992 у Магілёве на бел. і рус. мовах. Асвятляе надзённыя праблемы жыцця рэспублікі, дзярж. палітыку ў галіне сельскай гаспадаркі, шляхі сац.-эканам.развіцця вёскі, прапагандуе вопыт калектыўных і фермерскіх гаспадарак аграрна-прамысл. комплексу. Мае рубрыкі: «Навіны, падзеі, факты», «Чарнобыльскае рэха» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПА ЗАКО́Н,
эмпірычнае абагульненне аб характары развіцця асобных сістэматычных груп арганізмаў. Сфармуляваны амер. вучоным Э.Копам у канцы 19 ст. Сцвярджае: новыя групы арганізмаў паходзяць ад мала спецыялізаваных форм, што захоўваюць эвалюцыйную пластычнасць, а не ад вышэйшых спецыялізаваных прадстаўнікоў продкавых груп, для якіх глыбокая спецыялізацыя забяспечвае працвітанне ў адносна стабільных умовах існавання, але ў выпадку змены ўмоў група вымірае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРДО́З,
скрыўленне пазваночніка ўперад. Першапачатковы Л. узнікае пры паталогіі пазваночніка (заганы развіцця, пухліны, запаленчы працэс). Другасны паталагічны Л. — сімптом прыроджанага ці паталаг. вывіху бядра. Праяўляецца дэфармацыяй пазваночніка (актыўныя рухі хворага аддзела пазваночніка абмежаваны) і болямі. Вядзе да апускання ўнутр. органаў (страўніка, кішак, нырак). Лячэнне — гімнастыка, масаж, у некат. выпадках нашэнне бандажа; прафілактыка — выхаванне ў дзяцей правільнай постаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЗАДЭ́РМА [ад мез(а)... + дэрма] мезабласт, сярэдні зародкавы лісток у шматклетачных жывёл (акрамя губак і кішачнаполасцевых) і чалавека. У М. вылучаюць дарсальную, прамежкавую (нефратом) і ўнутр. (спланхнатом) часткі. З М. фарміруецца шкілет, мышцы, унутр. органы, скура зародка. Пазазародкавая М. ўваходзіць у склад плацэнты і інш. органаў. Парушэнні дыферэнцыроўкі М. і яе частак вядуць да розных заган развіцця.