у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,45 км², даўж. 1,64 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі каля 4,7 км. Пл. вадазбору 168 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м, стромкія, на ПнЗ спадзістыя, парослыя лесам і хмызняком. 2 плёсы — глыбакаводны паўн. са стромкай літараллю і мелкаводны паўднёвы. Паласа надводнай расліннасці шыр. 5—30 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ТУНЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 34 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 3,4 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 14,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на З пад хмызняком. Дно плоскае, уздоўж берагоў выслана пяском і глеямі, глыбей — сапрапелямі. Зарастае. У возера ўпадае ручай з воз. Чэрмісца, выцякае ручай у р. Палата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,26 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 420 м, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў. У цэнтры возера востраў пл. 0,4 га. Дно выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Уклеенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВЕ́СНА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,59 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. больш за 1 км, найб.глыб. 2,4 м, даўж. берагавой лініі 5,5 км. Пл. вадазбору 11,6 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком. На З забалочаная пойма шыр. да 200 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана пяскамі, апясчаненымі глеямі і сапрапелем. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДЗЕ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, на зах. ускраіне г. Паставы. Пл. 0,92 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 640 м, найб.глыб. 21,8 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км. Пл. вадазбору 68,8 км². Схілы катлавіны выш. 5—12 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Дно складанай будовы, каля берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. Востраў пл. 0,9 га. Зарастае. Праз возера цячэ р. Спорыца, злучана ручаём з воз. Загацце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАГА́НСЕН ((Johannsen) Вільгельм Людвіг) (3.2.1857, Капенгаген — 11.11.1927),
дацкі біёлаг, адзін з заснавальнікаў сучаснай генетыкі. Чл. Шведскай АН, замежны чл.-кар.Рас.АН (1924). Праф. ін-та фізіялогіі раслін Капенгагенскага ун-та. Стварыў вучэнне пра чыстыя лініі, што стала асновай сучасных прынцыпаў селекцыі, вызначыла ролю спадчыннасці ў працэсах натуральнага адбору. Увёў тэрміны ген, генатып, фенатып і даў аналіз асн. паняццяў генетыкі ў працы «Элементы дакладнага вучэння пра спадчыннасць» (1909).
Літ.:
Гайсинович А.Е. Зарождение генетики. М., 1967. С. 138.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 13 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 1,27 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі каля 7 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, разараныя, на Пн да 30 м, пад хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на З нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводная зона глеістая. На У выцякае ручай у воз. Укля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РБІС,
снежны барс (Uncia uncia), драпежнае млекакормячае сям. каціных. Пашыраны ў высакагор’ях Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Летам жыве каля лініі снягоў на выш. да 5500 м, зімой у поясе хвойных лясоў, ніжэй за 1800 м.
Даўж. цела да 130 см, хваста да 105 см, Maca да 40 кг. Колер дымчата-шэры, амаль белы, з кольцападобнымі цёмнымі плямамі. У вывадку да 5, звычайна 2—3 кацяняці. Асн. корм — капытныя жывёлы. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 4 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,18 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 290 м, найб.глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 3,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на Пд і З невыразныя. Берагі сплавінныя, месцамі пад хмызняком. На З, Пд і ПдУ забалочаная пойма шыр да 250 м, парослая хмызняком. Дно глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Лісіца,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка, за 18 км на У да г. Паставы. Пл. 0,85 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 5,1 м, даўж. берагавой лініі каля 4,7 км. Пл. вадазбору 6,25 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей укрыта ілам. Зарастае каля 20% пл. возера. На З выцякае ручай у воз. Лучай.