1. Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго‑н. па якой‑н. паверхні.
2. Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго. Дзеці гулялі ў квач, бегалі, перакульваліся, часта выбягалі на шашу.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зі́мнік, ‑а, м.
Разм. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. З грэблі адыходзіў у бок зімнік, па якім вазілі зімой сена з балот.Лынькоў.Зімнікі заўсёды пракладаюцца найкарацей — нішто не замінае іх рабіць там, дзе ўлетку часам і нага чалавечая не можа ступіць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плы́тнік, ‑а, м.
Рабочы, які звязвае бярвенні ў плыты і прымае ўдзел у сплаве. З шырокіх памостаў, якія складаліся з процьмы плытоў, разносіліся над рэчкаю рэзвыя выгукі і смех плытнікаў.Гартны.Па Дняпры па сінім, Дзе бушуюць хвалі, — Плытнікі ў Кахоўку Сасонку прыгналі.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
славяні́зм, ‑а, м.
1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой‑н. славянскай мовы. // Выраз або моўны зварот у неславянскай мове, утвораныя па ўзору, па мадэлі якой‑н. славянскай мовы.
2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gemústerta
1) квяці́сты, узо́рысты, у малю́нках;
~er Stoff матэ́рыя з квяці́стым узо́рам
2) падабра́ны па ўзо́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
віра́ж
(фр. virage)
1) паварот самалёта з крэнам па крузе або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда, матацыкла (напр. крутыя віражы);
2) паварот спартыўнай дарожкі з ухілам унутр.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)