ДО́У (Dawe) Джордж (8.2.1781, Лондан — 15.10.1829),
англійскі жывапісец. У 1819—29 працаваў у Пецярбургу, дзе напісаў (здапамогайрус. жывапісцаў) 329 партрэтаў генералаў — удзельнікаў Айч. вайны 1812 і паходаў 1813—14, у т. л. М.І.Кутузава і М.Б.Барклая дэ Толі, выконваў таксама прыватныя заказы. Партрэтам Д. ўласцівы рамант. прыўзнятасць, жывасць характарыстык, віртуознасць жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛАМАЛО́ЧНЫЯ ПРАДУ́КТЫ,
прадукты харчавання, якія атрымліваюць зброджваннем малака здапамогаймалочнакіслых бактэрый. Падзяляюцца на прадукты малочнакіслага браджэння (сыракваша, смятана, тварог) і мяшанага малочнакіслага і спіртавога браджэння (кумыс, ацыдафілін, кефір, ражанка). Маюць у сабе бялкі, тлушчы, вітаміны. Добра засвойваюцца арганізмам, станоўча ўплываюць на мікрафлору кішэчніка, выкарыстоўваюцца ў дыетычным і лячэбным харчаванні пры дызентэрыі, атэрасклерозе, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, печані і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ТАР (ад лац. locare змяшчаць), лакацыйная станцыя,
прылада (станцыя) для вызначэння месцазнаходжання і інш. характарыстык аб’екта (лакацыі) здапамогай адбітых або выпрамененых ім гукавых ці эл.-магн. хваль. Ваен. Л. таксама вызначаюць параметры руху цэлей, распазнаюць, суправаджаюць, наводзяць ракеты і інш. лятальныя апараты. Бываюць радыёлакатары (гл.Радыёлакацыйная станцыя), Л. гукавыя, у т. л.гідралакатары, і аптычныя, у т. л. лазерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАЛЬНАСЦЬ,
генатыпічная абумоўленасць зменлівасці адзнакі для папуляцыі або групы арганізмаў. Вызначаецца колькасна здапамогай каэфіцыента. Больш нізкія каэфіцыенты атрымліваюцца для адзнак, якія абумоўліваюць біял. прыстасаванасць арганізмаў (пладавітасць, маса цела пры нараджэнні і інш.). Выкарыстоўваецца ў селекцыі для вызначэння патэнцыяльнай эфектыўнасці адбору (пры высокіх значэннях каэфіцыента эфектыўны масавы адбор), для прагназавання росту прадукцыйнасці парод жывёл, сартоў раслін, штамаў мікраарганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РАТ,
у беларусаў традыцыйная рыбалоўная прылада; стаўная пастка ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, падобны да аднагорлага буча. Былі пашыраны Н. двух тыпаў: у форме поўнага конуса (Палессе) і паўконуса (Паазер’е). Рыба ў Н. трапляе праз горла, якое перашкаджае ёй выйсці назад. Здапамогай тоўстага кала, які мацавалі да каркаса, Н. устанаўлівалі ў вадаёмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМО́ДЫЙ (ад плазма + грэч. eidos форма, выгляд),
вегетатыўнае цела слізевікоў, якое мае шмат’ядзерную, пазбаўленую абалонкі пратаплазму, звычайна сеткаватай структуры. Памеры ад некалькіх мм2 да 1,5 м². Здольны да амёбападобнага перамяшчэння здапамогайпсеўдаподый. У фазе росту валодае адмоўным фотатаксісам і станоўчым гідратаксісам (запаўзае ў цёмныя і вільготныя месцы — пад кару, мох і інш.). Спелы П. ператвараецца ў орган споранашэння — эталій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТВОРАПО́МПА,
стацыянарная або перасоўная машына для перапампоўвання будаўнічых раствораў (гал. чынам тынкавальных) да месца выкарыстання. Растворы транспартуюцца плунжэрнай помпай па верт. трубаправодзе на выш. да 40 м, па гарыз. да 200 м. Р. выкарыстоўваецца і для нанясення тынкавальнага слоя здапамогай фарсунак на сцены і столь, нагнятання раствораў у поласці швоў пры рамонце будынкаў, тунэляў, буравых свідравін, а таксама пры нанясенні ізаляцыйных масцік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМАМЕТРЫ́Я (ад грэч. seismos ваганне, землетрасенне + ...метрыя),
раздзел сейсмалогіі, які распрацоўвае метады і прыборы рэгістрацыі ваганняў грунтоў, збудаванняў і інш. аб’ектаў пры ўздзеянні на іх сейсмічных хваль, выкліканых прыроднымі ці штучнымі сейсмічнымі з’явамі. Запіс сейсмічных ваганняў робіцца здапамогайсейсмографаў у выглядзе сейсмаграмы. Рэгістрацыя сейсмічных хваль, што ўзнікаюць пры землетрасеннях, ядзерных выбухах і інш. вядзецца на сейсмічных станцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІДЫМЕ́ТРЫЯ (ад лац. turbidus мутны + ...метрыя),
метад колькаснага аналізу, заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці святла, аслабленага пры яго праходжанні праз суспензію аналізуемага рэчыва. Вымярэнні праводзяць здапамогайколераметраў ці спектрафатометраў. Разнавіднасць Т. — турбідыметрычнае цітраванне, пры якім даследаванае рэчыва цітруюць растворам асаджальніку. Пункт эквівалентнасці знаходзяць па максімуму памутнення. Т. выкарыстоўваюць для аналітычнага вызначэння іонаў сульфітаў, фасфатаў, хларыдаў, сульфідаў і інш.Гл. таксама Нефеламетрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗО́РНЫЯ СРО́ДКІ ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,
меры, вымяральныя прылады і вымяральныя пераўтваральнікі, якія прайшлі метралагічную атэстацыю і прызнаны прыдатнымі для праверкі па іх інш. сродкаў вымярэнняў. Падзяляюцца на разрады: 1-га разраду атэстуюцца па эталонах, а пры іх адсутнасці — шляхам ускосных вымярэнняў па У.с.в. іншых фіз. велічынь; 2-га разраду — па У.с.в. 1-га разраду і г.д.Здапамогай У.с.в. ажыццяўляецца праверка рабочых сродкаў вымярэнняў.