Паня́ць ’тое ж, што і зразумець’ (ТСБМ), ’абучыцца добра якому-н. рамяству; заліваць вадою; уступіць у шлюб’ (Нас.), ’заліць вадою; зразумець’ (Бяльк., Юрч.), ’зразумець, злавіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), поня́ць ’злавіць’ (ТС), поня́цца ’узяцца; набрацца, пакрыцца, праявіцца’ (ТС). Дэрыват з прыстаўкай po‑ ад прасл. jęti з устаўным н. Гл. узяць. Значэнне ’зразумець’ — семантычнае запазычанне з рус. понять ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўтара́ць ’гаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр. повторя́ти, рус. повторя́ть, польск. powtarzać, балг. повтарям. Да прасл. po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́га ’жэрдка, якая закрывае праход на адроджаную пашу’ (Сцяшк. Сл.), про́га ’жэрдка, якой закрываюць праход’, ’праход у агароджы’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж прагве́нь ’бервяно ці нізенькая сценка, якая аддзяляе ток у гумне’ (віл., Сл. ПЗБ). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 50), з літ. pragà ’адтуліна, пралаз, пралом’. У бел. словах адбыўся семантычны пераход ’праход, пралаз’ — ’тое, чым іх закрываюць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сесць (prósiść) ’месца ў кроснах, дзе палатно мяжуецца з ніткамі’ (Варл.), ’прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок’ (мін., Шатал.), про́сець (петр., Шатал.). Паводле Раманавай (Наим., 121), першапачатковая мера палатна, параўн. рус. про́шесть, была збліжана з дзеясловам сесть ’сесці’, г. зн. ’тое, што можна зрабіць за адзін прысест, не адрываючыся’. Сумнеўна. Гл. прасесць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́плыў ’смецце, якое вада прыбівае да берага’ (чэрв., Нар. лекс.), пры́плаўка, пры́плаўнік ’смецце, якое засталося на беразе пасля паводкі’ (ТС), пріпла́ўнік ’тое, што вада прыбівае да берагоў у час паводкі’ (жыт., Нар. словатв.), пры́плаўнік перан. ’перасяленец’ (ТС). Да прыплыва́ць. Аналагічныя назоўнікі ёсць і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приплы́в ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. припли́в ’прыліў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісьмя́, ‑мені ’граматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писмена ’Святое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скат 1 ‘камплект пярэдніх або задніх колаў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., Маслен.), ‘вязанка лапцей’ (ПСл). Рус. скат ‘камплект чатырох колаў’. Да скатаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне (Трубачоў, Дополн., 3, 635).
Скат 2 ‘нахіл, схіл’ (ТСБМ, Бяльк., Др.-Падб., Яшк.). Этымалагічна тое ж, што і скат 1. Сюды ж ска́цісты ‘пакаты, спадзісты’ (Сцяшк., З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарнавы́ ’плытагон, які кіруе плытом з дапамогай жэрдкі-руля’ (Скарбы), ’чалавек, які кіруе плытом пры дапамозе доўгага вясла — апачыны’ (гродз., Нар. сл.), тарно́вы ’плытагон, які пры дапамозе завостранага кала затрымлівае плыт’ (маст., Жыв. сл.). Відаць, тое ж, што і стырнавы́ ’галоўны плытнік, што кіруе плытом’ (ТСБМ), ад стыр, стырно́ ’рулявое вясло’ (гл.); параўн. таксама тарнаваць 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жава́ць, жую, жуеш, жуе; жуём, жуяце; заг. жуй; незак., што.
1. Размінаць ежу або што‑н. зубамі. Дзед, выцягнуўшы з торбы сухую скарынку мёрзлага хлеба, стаў жаваць. Каваль. Тады ардэн пакіне жаваць траву, падыме галаву, захрапе ад незвычайнага гуку ды зноў пачне грызці. Кулакоўскі.
2. перан. Разм. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж. Будзе жаваць цэлую гадзіну адно і тое ж.
•••
Жаваць жвачку — тое, што і жаваць (у 2 знач.).
Жаваць словы — неразборліва, нячленараздзельна гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)