пенітэнцыя́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з асабліва жорсткімі формамі крымінальнага пакарання. Пенітэнцыярнае заключэнне.

[Фр. pénitentiaire ад лац. paenitentia — раскаянне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перака́тчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы, які абслугоўвае судны на перакаце (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапу́ск, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. перапускаць — перапусціць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перлюстра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Тайнае распячатванне і прагляд карэспандэнцыі з мэтай нагляду, цэнзуры.

[Ад лац. perlustro — аглядаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пікета́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да пікетажу. // Які служыць для пікетажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піраско́п, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне для прыблізнага вымярэння высокіх тэмператур у заводскіх печах.

[Ад грэч. pýr — агонь і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планта́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да плантажу. // Які служыць для плантажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плодавыганя́ючы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для выгнання, знішчэння плода (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поліэтыле́н, ‑у, м.

Спец. Прадукт полімерызацыі этылену, які выкарыстоўваецца для вытворчасці пластычных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

постпаке́т, ‑а, М ‑кеце, м.

Спец. Цюк з пісьмамі, адрасаванымі ў адзін пункт.

[Ням. Postpaket.]