ду́мпкар, ‑а, м.

Спец. Вагон, які сам разгружаецца. Каляя пракладзена, думпкары ёсць. Шынклер.

[Англ. dump-car.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэрывацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да дэрывацыі. Дэрывацыйны канал. Дэрывацыйная марфема.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжпаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі пародамі (раслін, жывёлы). Міжнароднае скрыжаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжро́давы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі родамі (раслін, жывёлы). Міжродавыя скрыжаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяцёлчаты, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае суквецце ў выглядзе мяцёлкі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навалаадбо́йка, ‑і, ж.

Спец. Адбойка вугалю і навальванне яго на канвеер у забоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца, размешчаны над рэбрамі, вышэй рэбраў. Надрэберныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найто́ў, ‑това, м.

Спец. Трос, пры дапамозе якога мацуюцца розныя прадметы па судне.

[Гал. naaitouw.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накіпны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які складаецца з накіпу (у 1 знач.). Накіпны слой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўня́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для напаўнення чаго‑н. Напаўняльны шланг.