Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валацу́га ’бадзяга’ (БРС, КТС, Шпіл., Гарэц., Шн. Песні, КЭС), валацака, валацуха ’тс’ (КЭС), валацэнга ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачай ’тс’ (Сцяшк. МГ, КТС, Сцяц.), валацуга, валачун ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачашчы (КТС, КЭС, Федар., 7), валачага ’ўцякач’ (Аніміле, 6, гук г выбухны). Рус. волочуга, волочужничать, укр. волонцюга, волоцюгувати. Трэба меркаваць, што шматлікія марфолага-фанетычныя варыянты гэтага слова з’яўляюцца вынікам кантамінацыі формы, запазычанай з польскай мовы (параўн. валацэнга), і ўласнабеларускіх іменных утварэнняў ад дзеяслова валачыцца ’хадзіць, цягацца, бадзяцца’ (параўн. валачай, валачага). Магчымы таксама аналагічны ўплыў слоў з блізкай семантыкай; параўн. валачай і гультай; валачага і бадзяга, туляга; валацуга і зладзюга і пад. Валацужыць, валацужнік, валацужніцтва да валацуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
куто́к, ‑тка, м.
1. Тое, што і кут. Здаць куток. □ [Бешчат] устаў і пачаў хадзіць з кутка ў куток. Бажко. У самыя глухія куткі дайшла вестка пра Леніна, які хоча вызваліць людзей з няволі. Гурскі. Яна з мужам марылі аддзяліцца ад сям’і, каб абзавесціся ўласным кутком. Лынькоў.
2. Зацішная, прыгожая, маляўнічая мясцовасць. Прыемна прайсціся, падыхаць свежым паветрам. Ды і куток тут маляўнічы. Астрэйка. Зачаравана глядзеў я маладымі вачамі на прыгожы куток Магілеўшчыны. Кавалёў.
•••
Жывы куток — кабінет прыроды, дзе знаходзяцца жывыя жывёліны, а таксама іх чучалы.
Чырвоны куток — памяшканне ва ўстанове, інтэрнаце і пад., адведзенае для культурна-асветніцкай работы.
Мядзведжы куток — тое, што і мядзведжы кут (гл. кут).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́пкі 1, ‑пак; адз. няма.
Разм. Дробныя трэшчыны, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног (ад абветрывання і пад.). Шурпатая ў калгасніцы далонь. Смаліў яе мароз, Паліў яе агонь. На ёй, бы на анкеце, па парадку Чытай працоўнай біяграфіі пячаткі: ..Ад цаўя матыкі — мазалі, Ад ветру — цыпкі. Жычка.
цы́пкі 2, ‑пак; адз. няма.
Разм. У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (хадзіць, ступаць, стаяць і пад.). [Шашура] наводдалек абышоў яе [Аксінню] на цыпках, стараючыся зайсці ёй з-за спіны і з’явіцца знянацку. Мележ; на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.). [Алена] павярнулася тварам к усходу і нават узнялася на цыпкі, каб хоць трошкі быць вышэйшай за пшаніцу. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jeździć
незак. ездзіць;
jeździć samochodem — ездзіць на машыне;
jeździć na łyżwach — коўзацца (катацца) на каньках;
jeździć na nartach — хадзіць на лыжах;
jeździć na rowerze — катацца на веласіпедзе;
jeździć konno — ездзіць конна, ездзіць вярхом
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пристя́жка ж.
1. (вид запряжки) прыпрэ́жка, -кі ж.;
2. (упряжь для пристяжной лошади) во́рчык, -ка м.;
запряга́ть в пристя́жку запрага́ць на во́рчык;
запря́чь ло́шадь в пра́вую пристя́жку запрэ́гчы (прыпрэ́гчы) каня́ на пра́вы во́рчык, прыпрэ́гчы каня́ спра́ва;
ходи́ть на пристя́жке хадзі́ць на во́рчыку (у прыпрэ́жцы);
3. см. пристяжна́я;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раска́чка ж., разг.
1. разго́йдванне, -ння ср., раскалы́хванне, -ння ср., разгу́шкванне, -ння ср.;
2. хіста́нне, -ння ср., расхі́стванне, -ння ср., калыва́нне, -ння ср., ківа́нне, -ння ср.;
3. перен. разварушэ́нне, -ння ср.; неоконч. развару́шванне, -ння ср.; см. раска́чивать, раска́чиваться;
4. ходи́ть с раска́чкой (раска́чкою) хадзі́ць з перава́лкай (уперава́лку).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
szkoła
szkoł|a
ж. школа;
~a średnia — сярэдняя школа;
~a podstawowa — пачатковая школа;
~a rzemieślnicza — рамесная школа;
chodzić do ~y — хадзіць у школу; вучыцца ў школе;
dać komu ~ę — правучыць каго; навучыць каго розуму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пулк ’стая’ (ЛА, 2), семантычна і тэрытарыяльна сюды ж пулкавацца ’збірацца вакол пчалінай маткі’: пулкуюцца пшчолы ўраі (шальч., Сл. ПЗБ). Апошняе, паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pulkuoti ’тс’; усе да літ. pulkas ’мноства, тлум, стая’, хутчэй за ўсё запазычанага з польск. pułk, што ўзыходзіць да прасл. *ръlък ’народ’ (гл. полк); у аснове значэнне ’збірацца, тоўпіцца, кучкавацца’, параўн. рус. дыял. полкать ’хадзіць без справы, швэндацца, піхацца’, якое Варбат (Этимология–1983, 33–36) узводзіць да *рьІка(і, *plbkati 9 вытворнага ад *polti ’хістаць, боўтаць, махаць’. Першаснае значэнне захавалася ў паўднёвых славян, параўн. серб.-харв. puk ’народ’: puk je dobar dok ćuti і šiuša svoje gospodare (Rečnik Bačkih Bunjevaca. Novi Sad, Subotica, 1990, 293). Гл. Брукнер, 448; Банькоўскі, 2, 965.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плях! 1 ’боўць, шабулдых!’ (Шат.), ’плясь, ляп!’ (Шат.; сміл., Стан.), ’гук ад удару па мяккім месцы’ (Варл.), плях! — пра імклівы бег, пра ўдар (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Роднаснае да плясь! (гл.). Сюды ж: пля́хаць ’шлёпаць, хадзіць па гразі’ (Шат.), ’наносіць удары’ (сміл., Стан., Шат.), пля́хнуць ’ударыць’, ’пабегчы’ (Юрч.), ’ударыць па мяккім месцы’ (Варл.), ’плюснуць, абліць’ (Касп.), пля́хнуцца ’пляснуцца’ (Шат.), пля́хацца ’плёскацца (у вадзе)’ (беласт., Сл. ПЗБ; карэліц. Шатал.). Параўн. плёхаць (гл.).
Плях 2 ’плешына, прагаліна’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плех 1 (гл.). Галосны ‑я‑ з’явіўся, відаць, у выніку абагульнення асновы з пляха́ ’лысіна’, ’агрэх’ (швянч., Сл. ПЗБ), пляха́ ’абсевак’ (паст., ЛА, 2). Не выключана таксама, што плях можа быць запазычаннем з ням. Fleck ’пляма’, ’кавалак зямлі’, ’лапіна, акравак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)