аму́р, ‑а, м.

У рымскай міфалогіі — бог кахання, якога малявалі ў выглядзе малога хлопчыка з лукам і стрэламі. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго ў патрэбныя моманты панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура. Крапіва.

[Фр. Amour — ад лац. Amor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаддзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга аддзяліць ад другога. Лабановіч-чалавек і Лабановіч-настаўнік неаддзельны, як і неаддзельны ў ім сэрца і кроў, нервы і рух. Перкін. Камбінат стаў для сотняў крушынцаў неаддзельным ад іхняга жыцця. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспе́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыспешыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі, таропкі, чым звычайна. Вісарыён пачуў прыспешаныя крокі. Самуйлёнак. Трывожны і радасны стук «тэлеграфа» перадаваў толькі прыспешанае, з перабоямі, біццё Паўлавага сэрца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kłuć

kłu|ć

незак. калоць;

od rana ~ło go serce — з раніцы ў яго калола сэрца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

miękki

miękk|i

мяккі;

~ie lądowanie — мяккая пасадка;

~ie serce — добрае сэрца;

~a spółgłoska — мяккі зычны;

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pukać

puka|ć

незак. стукаць;

serce pukać — сэрца б’ецца;

~ć do drzwi — стукаць (грукаць) у дзверы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

skruszyć

зак.

1. змякчыць, памякчыць;

skruszyć serce — змякчыць сэрца;

2. скрышыць, раздрабіць;

skruszyć pęta — разбіць аковы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

надрыва́ться

1. наддзіра́цца; надрыва́цца;

2. надрыва́цца, падрыва́цца;

надрыва́ться со́ смеху надрыва́цца ад сме́ху;

се́рдце (душа́) надрыва́ется сэ́рца (душа́) надрыва́ецца;

3. страд. наддзіра́цца; надрыва́цца; падрыва́цца; см. надрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асцы́т

(гр. askites, ад askos = скураны мех для вадкасці)

паталагічнае намнажэнне вадкасці ў брушной поласці чалавека і жывёл пры захворванні сэрца, печані; брушная вадзянка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вы́слухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Уважліва паслухаць, успрыняць сказанае. Выслухаць скаргу. Выслухаць параду. □ Спаважна выслухала настаўніца шчырыя словы. Мурашка.

2. Слухаючы, вызначыць стан некаторых унутраных органаў. Выслухаць работу сэрца. □ Урач выслухаў хворую і нахмурыўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)