ШУМ,

неўпарадкаваныя ваганні рознай фіз. прыроды, якія адрозніваюцца складанасцю часавай і спектральнай структуры. Асн. віды Ш. — акустычныя і электрычныя (гл. Флуктуацыі электрычныя). Характарыстыкі Ш. вымяраюць шумамерамі, частотнымі аналізатарамі, карэлометрамі і інш.

Ш. акустычны — розныя непажаданыя перашкоды ўспрыманню мовы, музыкі і інш. Выклікаецца любымі ваганнямі ў цвёрдых, вадкіх і газападобных асяроддзях, асн. крыніцы — розныя рухавікі і механізмы, прыродныя з’явы. Працяглы ці празмерны па інтэнсіўнасці Ш. адмоўна ўплывае на арганізм чалавека (гл. Шумавое забруджванне); вядомы таксама заспакойвальны ўплыў яго на чалавека (напр., Ш. лесу ці марскога прыбою). Ш. адыгрывае істотную ролю ў многіх галінах навукі і тэхнікі: оптыцы, радыётэхніцы, радыёлакацыі, радыёастраноміі, выліч. і вымяральнай тэхніцы, медыцыне і інш. (напр., змяншае дакладнасць вымярэнняў аналагавымі і лічбавымі вымяральнымі прыладамі, абмяжоўвае адчувальнасць прыёмнай апаратуры). Часам выкарыстоўваецца як крыніца інфармацыі, напр., у ваеннай справе, радыёастраноміі. Шумападобныя сігналы выкарыстоўваюць у радыё- і акустычнай тэхніцы для розных вымярэнняў (гл. Белы шум).

т. 17, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падстро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.

1. Паставіць, пастроіць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіць роту да левага фланга.

2. Настроіць (музычны інструмент) больш дакладна або ў адпаведнасці з ладам, строем чаго‑н. Падстроіць гітару пад раяль. // Прыстасаваць, устанавіць для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных).

3. перан. Разм. Тайком устроіць, учыніць што‑н. (звычайна непрыемнае). Падстроіць пастку. □ Чамадан яе нясе ззаду сам старшыня. Нясе і чагосьці ўсміхаецца, як бы ён смешнае падстроіў, што вось зараз саб’е з панталыку пасажырку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празвіне́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

1. Утварыць звонкі, высокі гук. Ужо празвінеў першы званок, а Павел усё яшчэ не з’яўляўся. Шахавец. // Пачуцца, прагучаць (пра звонкі гук, голас). Танклявы галасок маленькай Верачкі празвінеў за сталом так нечакана, што ўсе сціхлі і павярнуліся да яе. Каршукоў.

2. перан. Стаць вядомым. [Аксіння:] — Глінчыха вунь, Наталька Чарнавус ды другія некаторыя гэтым летам на ўвесь раён празвіняць. Кулакоўскі. [Баяніст:] Наш ансамбль будуць запісваць для радыё. І пра цябе [Гэлю] запішуць. На ўвесь свет празвініш! Губарэвіч.

3. Звінець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fluff

[flʌf]

n.

1) пух -у m., пушо́к -ка́ m., пушы́сты ворс (на ткані́не)

bit of fluff — пушы́нка f.

2) Sl. памы́лка ў чыта́ньні ў ра́дыё або́ на сцэ́не

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

квіз

(англ. quiz)

радыё- або тэлевізійная гульня ў пытанні і адказы на розныя тэмы з прызамі для пераможцаў; літаратурная, музычная ці якая-н. іншая віктарына.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

герма́ній

(н.-лац. germanium, ад лац. Germania = Германія)

хімічны элемент, цвёрдае рэчыва шэра-белага колеру з металічным бляскам; выкарыстоўваецца як паўправаднік у радыё- і электратэхніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хро́ніка ж.

1. (летапіс) Chronik [´kro:-] f -, -en;

2. (весткі аб бягучым жыцці) Tágesbericht m -(e)s, Táges¦ereignisse pl, Táges¦chronik f - [-k-] (газетная); Wóchenschau f - (у кіно); Táges¦übersicht f - (па радыё)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

special​1 [ˈspeʃl] n.

1. не́шта надзвыча́йнае; надзвыча́йны вы́пуск газе́ты; дадатко́вы цягні́к; спецыя́льны карэспандэ́нт; спецыя́льная перада́ча (па радыё); тэрміно́вае пісьмо́

2. infml асо́бая, рэ́зка зні́жаная цана́;

Coffee is on special this week. Каву прадаюць са зніжкамі на гэтым тыдні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tinker​1 [ˈtɪŋkə] n.

1. лудзі́льшчык, ме́днік

2. (with) спро́ба адрамантава́ць што-н.;

I had a tinker with your radio. Я паспрабаваў адрамантаваць ваша радыё.

♦

I don’t care a tin ker’s damn/curse. ≅ Мне на гэ́та зусі́м наплява́ць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tube [tju:b] n.

1. труба́; тру́бка

2. цю́бік

3. the tube infml метро́ (у Лондане);

travel by tube/on the tube е́хаць на метро́

4. электро́нная ля́мпа (для радыё, тэлевізара)

♦

go down the tube infml вы́лецець у трубу́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)