спецыфічная форма асваення рэчаіснасці. Метадалагічнай асновай разумення сутнасці адлюстравання мастацкага з’яўляецца адлюстравання тэорыя, якая раскрывае агульныя заканамернасці і спосабы адэкватнага спасціжэння свету. Ужо ў антычнасці піфагарэйцы, а потым Платон і Арыстоцель сцвярджалі ідэю аб мімесісе (перайманні) як асн.эстэт. прынцыпе і сутнасці мастацтва. Наследаванне прыродзе было дамінантай у эст. трактоўках эпохі Адраджэння, класічнай эстэтыцы 16—17 ст. Гётэ выступаў супраць змешвання прыроды і мастацтва, недаацэнкі суб’ектыўнай творчасці «сапраўднага мастака». М.Г.Чарнышэўскі замацаваў у тэорыі мастацтва паняцце «ўзнаўленне». Сцвярджэнне ў мастацтве прынцыпу канкрэтна-гіст. ўзнаўлення абумоўлівае рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці (гл.Рэалізм). Канцэпцыя актыўнага ўздзеяння мастацтва на духоўны свет чалавека праяўлялася ў адраджэнні ант. тэорыі мімесісу (М.К.Сарбеўскі), развівалася Ф.Скарынам, М.Гусоўскім, Сімяонам Полацкім і інш. У эпоху Асветніцтва элементы адлюстравання мастацкага выявіліся ў арыентацыі на пазнавальныя і выхаваўчыя функцыі мастацтва (А.Доўгірд, Л.Бароўскі). К.Каліноўскі, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, А. і І.Луцкевічы, А.Гарун і інш. развівалі ўяўленне пра маст. праўду як адлюстраванне праўды жыцця, гісторыі і самабытнай культуры бел. народа. Адлюстраванне мастацкае прадугледжвае асабістыя адносіны творцы да аб’ектаў, што пазнаюцца. Сэнс маст. абагульнення заключаны ў адборы істотнага і заканамернага, у раскрыцці тыповых характараў і сітуацый.
Літ.:
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972;
Крюковский Н.И. Логика красоты. Мн., 1965;
Юлдашев Л.Г. Искусство: философские проблемы исследования. М., 1981;
Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скульпту́раж.маст.
1. (від мастацтва) Bíldhauerkunst f -, Bildhaueréi f -, Plástik f -, -;
2. (твор) Skulptúr f -, -en, Bíldwerk n -(e)s, -e, Plástik f -, -en; Stándbild n -es, -er (статуя)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ІЕ́ЛЬСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
старэйшы універсітэт ЗША. Прыватны. Засн. ў 1701 у г. Нью-Хейвен як каледж. З 1887 сучасная назва. Да 1969 быў толькі мужчынскі. У складзе І.у. каледжы і школы. У 1996/97. навуч.г. больш за 10 тыс. студэнтаў; каледжы: мастацтва і гуманіт. дысцыплін (выкладаюцца археалогія, архітэктура, стараж. гісторыя, праблемы дзяцінства, класічныя мовы і мовы народаў Азіі і Б. Усходу, слав. мовы і л-ры і інш.); тэхн. навук (электратэхніка і механіка, хім.вытв-сць, прыкладная матэматыка, камп’ютэр і псіхалогія, генетыка і інш.); сац. навук (сацыялогія, паліталогія, рэлігія, філасофія, антрапалогія, міжнар. адносіны і інш.); школы: медыцыны, багаслоўя, мастацтва, архітэктуры, мастацтва і навукі, аховы навакольнага асяроддзя і інш. Ва ун-це адна з буйнейшых б-к і адзін са старэйшых музеяў ЗША — Музей натуральнай гісторыі Пібадзі з 1701.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гумані́зм, ‑у, м.
1. Светапогляд, прасякнуты любоўю да чалавека, клопатамі аб дабрабыце людзей і развіцці ў іх высокіх маральных якасцей. Сацыялістычны гуманізм.
2. Прагрэсіўны рух грамадскай думкі эпохі Адраджэння, які ахапіў філасофію, літаратуру, мастацтва таго часу і быў накіраваны супроць феадальнай ідэалогіі, рэлігійнага дагматызму і які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы.
[Ад лац. hymanus — чалавечны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.
1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата.Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд.Луфераў.Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.
[Грэч. Olympiás.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паскара́льнік, ‑а, м.
1.Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.
2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.
3.перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстаўра́цыя, ‑і, ж.
1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры. Рэстаўрацыя карціны. Рэстаўрацыя замка. □ Завершана рэстаўрацыя помніка старажытнарускай архітэктуры — Камянецкай абарончай вежы.«ЛіМ».Наша дзяржава асігнуе вялікія сродкі на даследаванне, рамонт, рэстаўрацыю і кансервацыю архітэктурных помнікаў.«Помнікі».
2. Аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу. Рэстаўрацыя капіталізму.
[Лац. restauratio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурага́т, ‑у, М ‑гаце, м.
Замяняльнік натуральнага прадмета, прадукту, які мае толькі некаторыя яго ўласцівасці. Сурагат слановай косці. Сурагат цукру — сахарын.//перан. Тое, што замяняе сабою што‑н. Мастацкая літаратура толькі тады будзе дзейснай і сапраўднай зброяй у руках партыі, калі яна будзе сапраўды мастацкай, а не сурагатам мастацтва.Чорны.
[Ад лац. surrogatus — пастаўлены замест іншага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)