СУЗЫНО́ВІЧЫ Пётр і Адам. бел. дойліды 1-й пал. 17 ст. Жылі ў в. Дайліды Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Удзельнічалі ў буд-ве Іўеўскай сядзібы і інш. пабудоў Іўеўшчыны.

т. 15, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬДЭБАРА́Н,

α Цяльца, зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая ў сузор’і Цяльца. Чырвоны гігант, свяцільнасць у 150 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 21 пс.

т. 1, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСВІ́ЖСКАЯ МАНУФАКТУ́РА ШАЎКО́ВЫХ ПАЯСО́Ў.

Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскай губ. ў 1-й пал. 18 ст. Працавала больш за 50 прыгонных.

Прадукцыя не вытрымала канкурэнцыі са слуцкімі паясамі і была закрыта.

т. 11, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАСЕ́ВІЧЫ,

Адам, Валенты і Марцін, бел. дойліды 1-й пал. 17 ст. Жылі ў в. Дайліды Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Удзельнічалі ў буд-ве Іўеўскай сядзібы і інш. пабудоў Іўеўшчыны.

т. 15, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРАЛА́ (лац. Sagitta),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 3,5 і 3,8 візуальнай зорнай велічыні, 20 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На Беларусі добра відаць летам. Гл. Зорнае неба.

т. 15, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРОХАДЗІ́НАЕ КАРАЛЕ́ЎСТВА,

афіцыйная назва ў 2-й пал. 16 ст. — 1918 комплексу з 3 асн. харвацкіх зямель — уласна Харватыі. Далмацыі і Славоніі ў складзе імперыі аўстр. Габсбургаў (з 1867 Аўстра-Венгрыі).

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСЯСЛА́Ў МІКУ́ЛІЧ,

князь лагожскі (лагойскі) у 2-й пал. 12 ст. Сын кн. Мікулы. Упамінаецца сярод іншых князёў Полацкай зямлі, якія ў 1180 удзельнічалі ў паходзе на Друцк.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 16, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ба́йбас ’бялізны чалавек, гультай’ (Касп.), байбо́с ’бялізны, нязграбны мужчына’ (Нас.), ба́йбус ’бялізны, нязграбны чалавек, гультай’ (Шат., Гарэц., Янк. БП, Др.-Падб., Бяльк., Сцяц.), ’дурань’ (Сцяц.). Рус. ба́йбус, бе́йбус ’лянівы’, бе́йбас ’дурань’, укр. бе́йбас ’дурань, вялікі нехлямяжы чалавек’ (таксама бе́льбас, бе́лбас). Паводле Фасмера, 1, 145, запазычанне (у другой частцы выразу дыял. форма тур. baš ’галава’). Але зыходзячы з укр. паралельных форм бе́льбас, бе́лбас, можна думаць і пра сувязь з рус. балбе́с (да гэтага гл. Фасмер, 1, 114): параўн. змену ва ўкр. дыялектах: лʼ → й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туй-га́! — выкрык, якім адганяюць, пужаюць ваўкоў (шальч., Сл. ПЗБ). Афектыўнае складанае ўтварэнне, варыянтнае да туга́: туга́ ваўка! (Шат.), гл.; параўн. таксама ага‑ту‑га ‘ату’ (Касп.), ага‑ту‑ту воўка! ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), дзе вычляняюцца выклічнікі ту і га (гл.). Варыянт туй, мажліва, у выніку перараскладання спалучэння ага‑ту‑яго ‘прагонны крык на ваўка і мядзведзя’ (Нік., Оч.). Гл. таксама палаталізаваны варыянт цю(й)га! Параўн. укр. туй ‘крык на звера’, тюй ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 670, 692).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. набраў, ‑брыла, ‑ло; зак.

1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго‑, што‑н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго‑, што‑н. Неяк пад восень, на тарфяным балоце, ноччу .. [Казя] набрыла на поўную вады [яму]... Брыль. І ў цяньку пад плотам я набрыў на хлопчыка, які соладка спаў. Пестрак. — Хадзем адсюль, а то яшчэ хто набрыдзе, сорамна будзе, — сказала Галя. Сабаленка. // перан.; без дап. З’явіцца, узнікнуць. Зноў набрылі тыя неспакойныя думы: а каб чаго не выйшла? Броўка.

2. безас. Разм. Прыйсці ў нейкай колькасці. Украінцаў тут гурма Й Старобінцаў нашых Набрыло, як на кірмаш, На багнаву пашу. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)