ПЯТРО́Ў Васіль Іванавіч (н. 31.12.1918, с. Бяляева Веліжскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1964). Скончыў Кіеўскае ваен. вучылішча сувязі (1938), экстэрнам юрыд.ф-т Львоўскага ун-та (1951). З 1938 у органах дзяржбяспекі. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўд. і 4-м Укр. франтах. З 1945 у Прыкарпацкай ваен. акрузе. У 1954—58 у цэнтр. апараце КДБСССР, у 1956—59 нач. асобага аддзела КДБ пры СМСССР па БВА. У 1959—70 старшыня КДББССР. У 1970—80 нач. асобага аддзела КДБ пры СМСССР ў Паўн. групе войск. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1961—67), чл.ЦККПБ (1960—71).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБАНІ́ Бархануддзін (н. 1941, г. Файзабад, Афганістан),
афганскі дзярж. і грамадскі дзеяч. Скончыў тэалагічны ф-т Кабульскага ун-та і ун-т аль-Азхар (Егіпет). З 1968 праф. тэалогіі Кабульскага ун-та. У 1975 адзін з кіраўнікоў паўстання супраць рэжыму М.Дауда. У 1976 стварыў у эміграцыі ў Пакістане Ісламскае т-ва Афганістана, якое разам з інш.ўзбр. групоўкамі вяло ўзбр. барацьбу супраць рэжыму Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана, а ў 1979—89 і сав.войск (гл.Муджахіды). У 1988—92 міністр аднаўлення і замежных спраў у створаным у Пакістане пераходным урадзе Афганістана. З чэрв. 1992 прэзідэнт Ісламскай Дзяржавы Афганістан. У вер. 1996 пад націскам атрадаў руху Талібан пакінуў Кабул. Прызнаецца сусв. супольнасцю законным прэзідэнтам Афганістана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДКІН Піліп Мікітавіч (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.10.1954),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр танк.войск (1943). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у органах ВЧК, НКУС: камандзір атрада, палка, дывізіі. Удзельнік баёў пад Дзвінскам, Псковам, задушэння паўстанняў у Маскве, Разані, Кранштаце, Булак-Балаховіча паходу 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, нам. камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі фронту. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам (Украіна). Да 1952 на адказных пасадах у ваен. акругах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯШЧЭ́ННАЯ ЛІ́ГА» 1684—98, саюз Аўстрыі, Рэчы Паспалітай, Венецыі, некаторых германскіх княстваў, пры актыўным удзеле рым. курыі, накіраваны супраць Турцыі. У 1686 да «С.л.» далучылася Расія, якая перад тым заключыла «Вечны мір» 1686 з Рэччу Паспалітай з умовай сумесных дзеянняў супраць Турцыі і Крыма. Выконваючы саюзніцкія абавязацельствы, Расія здзейсніла паходы сваёй арміі ў 1687 і 1689 супраць Крымскага ханства і ў 1695 і 1696 на Азоў, чым адцягнула значную частку тур. сіл з інш. напрамкаў дзеянняў супраць войск лігі. Аднак саюзнікі, баючыся ўзмацнення Расіі на ўзбярэжжы Чорнага м. і выхаду яе ў паўд. моры, не былі зацікаўлены ў моцы «С.л.». Таму яна, насуперак пажаданням Расіі, канчаткова распалася ў ходзе Карлавіцкага кангрэса 1698—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Міхаіл Андрэевіч (21.11.1902, с. Шахаўское Паўлаўскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 25.1.1982),
савецкі парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1962, 1972). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1928), выкладаў у ВНУ Масквы. З 1931 у апараце ЦККВКП(б) і СНКСССР, з 1937 — Растоўскага абкома партыі. 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома (1939—44), чл.ЦКВКП(б) (з 1941). У Вял.Айч. вайну чл.Ваен. савета Паўн. групы войск Закаўк. фронту, нач. Стаўрапольскага краявога штаба партыз. атрадаў. Старшыня бюро ЦК па Літ. ССР (1944—46), сакратар ЦК партыі (з 1947). Адначасова ў 1949—50 гал. рэдактар газ. «Правда». Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦККПСС (1952—53, 1955—82).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́ЛЬНАЯ МАБІЛІЗА́ЦЫЯ,
сістэма надзвычайных мерапрыемстваў дзяржавы па пераключэнні ўсіх яе матэрыяльных і людскіх рэсурсаў на патрэбы «татальнай вайны».
Напр., Т.м. 1943—45 у Германіі (абвешчана Гітлерам пасля паражэння ням.-фаш.войск пад Сталінградам) павялічыла колькасць узбр. сіл (1943) да 10 млн.чал. (усяго за 1939—45 у вермахт мабілізавана каля 18 млн.чал.). Ў інш. дзяржавах фаш. блока, напр. у Японіі (у 1945 узбр. сілы дасягнулі 7,2 млн.чал.), замест Т.м. на сваёй тэр. праводзілася мабілізацыя, у т. л. ва ўзбр. сілы, грамадзян інш. акупіраваных краін (Кітай, Карэя). У саюзных дзяржавах антыгітлераўскага блока Т.м. не праводзілася (за выключэннем некат. тэр.СССР). Сучаснымі ваен. дактрынамі большасці краін Т.м. не прадугледжваецца.
палітычны і дзярж. дзеяч Афганістана. Вучыўся ў Кабульскім ун-це. У 1969 адзін са стваральнікаў радыкальнай ісламісцкай арг-цыі «Мусульманская моладзь». У 1975 удзельнічаў у няўдалым паўстанні Ісламістаў супраць рэжыму М.Дауда; пасля паражэння ўцёк у Пакістан, дзе стварыў Ісламскую партыю Афганістана — найбуйнейшую з арг-цый маджахедаў (гл.Муджахіды), якія з восені 1978 вялі ўзбр. барацьбу супраць рэжыму Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), а ў снеж. 1979 — лют. 1989 — і супраць сав.войск. Пасля звяржэння ўлады НДПА (крас. 1992) Х. у 1993—94 і 1996—97 — прэм’ер-міністр Ісламскай Дзяржавы Афганістан. Пасля захопу ў вер. 1996 Кабула талібамі эмігрыраваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Іван Архіпавіч (н. 18.11.1924, в. Навінкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Кіеўскае танк.тэхн. вучылішча (1958). У Чырв. Арміі з 1942. У Вял.Айч. вайну з 1944 на 2-м і 3-м Укр. франтах. Механік-вадзіцель танка ст. сяржант Ц. вызначыўся ў баях на тэр.Зах. Еўропы: 23.9.1944 у баі за вышыню каля г. Турда (Румынія) экіпаж яго танка знішчыў 2 процітанк. гарматы і бронетранспарцёр праціўніка; у снеж. 1944 каля г. Шагі (Чэхаславакія) не дазволіў ворагу ўзарваць мост цераз р. Іпель да падыходу сав.войск; 30.3.1945 у баі за нас. пункт Шмейц (Аўстрыя) захапіў 2 гарматы, мінамёт, паранены не пакінуў поля бою. Да 1970 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ МУЗЕЙ УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ (ЦМУС). Засн. ў Маскве 23.12.1919 як выстаўка-музей «Жыццё Чырвонай Арміі і Флоту». З 1924 — Цэнтр.ваен. музей. Сучаснае памяшканне пабудавана ў 1965. Ваен.-гіст. калекцыі складаюць больш за 750 тыс. экспанатаў
(1999),
у т. л. каля 50 тыс. твораў выяўл. мастацтва, 10 тыс. адзінак зброі і тэхнікі, 30 тыс. баявых сцягоў. У б-цы больш за 100 тыс. тамоў. У 1990-я г. фонды папоўнены прадметамі і дакументамі па гісторыі рас. арміі, войск белага руху, Узбр. сіл Рас. Федэрацыі і інш. Пры музеі дзейнічае Міжрэгіянальная асацыяцыя ваен.-гіст. клубаў. Выдае метадычную літ. ў дапамогу вайск. (флоцкім) музеям. Гл. таксама Музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМАКО́Ў Аляксандр Пятровіч (н. 26.11.1941, с. Ільінка Дубаўскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1997). Скончыў Адэскае ваен. агульнавайск. каманднае вучылішча (1962), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1970) і Генштаба (1980). З 1962 на камандных і штабных пасадах у Адэскай, Закаўказскай, Бел.ваен. акругах (1980—86). З 1986 у Групе сав.войск у Германіі. З 1988 нач. штаба — 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1991—94 старшы групы ваен. спецыялістаў Рас. Федэрацыі ў КНДР, у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова. З 1995 нач.Гал. штаба — 1-ы нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь, з 1996 в.а. міністра абароны, са студз. 1997 да сак. 2001 міністр абароны Рэспублікі Беларусь.