ЧУМАКО́Ў Аляксандр Пятровіч (н. 26.11.1941, с. Ільінка Дубаўскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1997). Скончыў Адэскае ваен. агульнавайск. каманднае вучылішча (1962), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1970) і Генштаба (1980). З 1962 на камандных і штабных пасадах у Адэскай, Закаўказскай, Бел. ваен. акругах (1980—86). З 1986 у Групе сав. войск у Германіі. З 1988 нач. штаба — 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1991—94 старшы групы ваен. спецыялістаў Рас. Федэрацыі ў КНДР, у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова. З 1995 нач. Гал. штаба — 1-ы нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь, з 1996 в.а. міністра абароны, са студз. 1997 да сак. 2001 міністр абароны Рэспублікі Беларусь.
т. 17, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)