ЛЮ́ТА,
рака ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Лань (бас. р.Прыпяць). Даўж. 20 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 9,5 км на ПнУ ад в. Барсукова. Рэчышча каналізаванае. У верхнім цячэнні рака наз. Петрашэўская канава.
т. 9, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА, Малатоўня,
рака ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 107 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мышкіна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.
т. 10, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Галбіца (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 160 км2. Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па зах. ч. Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца.
т. 9, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЁЎКА,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Лебяда (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 98 км2. Пачынаецца каля в. Калечыцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км да вусця. На рацэ створана сажалка.
т. 8, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЦІ́М,
рака ва Усх. Сібіры, правы прыток Лены, у Рэспубліцы Бурація, на мяжы яе з Чыцінскай вобл. і ў Іркуцкай вобл. Расіі. Даўж. 1837 км, пл. бас. 225 тыс. км². Утвараецца пры зліцці р. Віцімкан і Чына. Цячэ па Віцімскім пласкагор’і, Станавым нагор’і і ўскраіне Патамскага нагор’я. Утварае парогі, пры ўпадзенні ў Лену (двума гал. рукавамі) — дэльту. Асн. прытокі: Цыпа (злева), Калар (справа). Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з пачатку ліст. да 2-й дэкады мая. Сярэдні расход вады каля г. Бадайбо 1520 м³/с. Суднаходная на 300 км ад вусця. У бас. ракі радовішчы золата, слюды. На Віціме — г. Бадайбо.
т. 4, с. 236
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВУ́А, Лувуа (Lovua, Luvua),
рака ў Замбіі (верхняе цячэнне) і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, правы прыток р. Луалаба (бас. р. Конга). Некаторыя даследчыкі лічаць яе гал. вытокам р. Конга. Даўж. больш за 1500 км, пл. бас. 265,3 тыс. км2. Пачынаецца (пад назвай Чамбешы) на плато на Пд ад воз. Танганьіка, працякае праз балота на Пд ад воз. Бангвеулу, ніжэй (на мяжы Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга) наз. Луапула, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў воз. Мверу, ніжэй якога наз. ўласна Л. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 600 м³/с. ГЭС. Суднаходная на 145 км ад вусця і вышэй воз. Мверу.
т. 9, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раска́т, ‑у, М ‑каце, м.
Доўгі, перарывіста гул, грукатанне (грому, кананады і пад.). Дзесьці далёка за лесам бліскалі зарніцы, і адтуль чутны былі глухія раскаты грому. Сачанка. Пушчаны з гары снежны ком набывае ўсе большую і большую імклівасць, .. ён ператвараецца ў грозную лавіну, якая змятае ўсё на сваім шляху, абуджаючы грамавымі раскатамі даліны і горы. Лынькоў. Начную цішыню, як раскат грому, раскалоў стрэл. Чарнышэвіч. // Перарывістыя моцныя гукі (чалавечага голасу, музыкі і пад.). — Мат! Гага-га... — ускалыхнуў кабінетную цішу магутны раскат шчаслівага смеху. Быкаў. Раскатамі грымеў, сатрасаючы паветра, нізкі, хрыплы бас старога аленя, зліваючыся ў адзіны хор з высокімі і звонкімі галасамі маладзейшых. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТРАВІ́ТА,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнуйка, за 30 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,48 км², даўж. 0,65 км, найб. шыр. 0,25 км. Пл. вадазбору 18,1 км². Дно выслана гліністымі глеямі. Зарастае.
т. 2, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЗІНІ́ЦА,
рака на Пн Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 270 км². Выцякае з воз. Жабінок, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага узв. праз азёры Селішча і Матырына.
т. 1, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫРСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у бас. верхняга цячэння р. Анадыр. Даўж. каля 400 км. Пераважныя выш. 800—1100 м, найб. — да 1221 м. Складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае хмызняковая і горная тундра. Аленевыя пашы.
т. 1, с. 332
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)