вегетацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вегетацыі.

•••

Вегетацыйны перыяд гл. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вівісе́кцыя, ‑і, ж.

Спец. Разрэз цела жывых арганізмаў з навуковай мэтай; жывое сячэнне.

[Ад лац. vivus — жывы і sectio — сячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віс, ‑у, м.

Спец. Вісячае становішча цела гімнаста пры выкананні некаторых гімнастычных практыкаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаадво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Сістэма капаў і збудаванняў для адводу вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́кісел, ‑слу, м.

Спец. Злучэнне хімічнага элемента з кіслародам. Вокіслы азоту. Солеўтваральныя вокіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбрако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбракоўваць — выбракаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Правільна ўстанавіць у адносінах да цэнтра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які прызначаны служыць для адцягвання чаго‑н. Адцяжная спружына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшвартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец. Адвесці (судна) ад прычала, аддаўшы швартовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азаніза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Ачышчэнне азонам з мэтай абясшкоджання і ліквідацыі дрэннага паху.