◎ Каўшы́н ’збан’. Іменна ў такой форме гэта лексема сустракаецца ў некаторых бел. гаворках (агляд гл. у Лаўчутэ, Сл., 39). Гэта запазычанне з літ. мовы мае крыніцай літ. формы *kaušinas, *kaušynas ’вялікі збан’ (у аснове ляжыць форма kaušas ’коўш’). Гл. Лаўчутэ, там жа; Фасмер, 2, 397–398. Такім чынам, формы тыпу кадшый трэба разглядаць як зыходныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ўкнуць 1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.
Ке́ўкнуць 2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кліпа́нікі ’абутак на драўлянай падэшве’. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 68). Бел. кліпанік < кlір‑ап‑ ікь. Як бачым, словаўтварэнне ў гэтай лексемы цалкам ела вянскае. Таму можна гаварыць выключна аб запазычанні лексемы або з іншага словаўтваральнага варыянта, або дэрывацыйнай гісторыі запазычанага кліп на беларускім моўным грунце.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́кла 1 ’звязка начэсанага льну, залом’, звязваецца з кука 2 (гл.). Параўн. серб.-харв. ку̏ка ’крук’ і бел. кукла ’залом’.
Ку́кла 2 ’амяла’ (Жыв. сл.). Гл. кукла 1.
Ку́кла 3 ’род жаночай прычоскі’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Ян., Касп., З нар. сл., КЭС, лаг., Сцяшк.). Гл. кукла 1.
Ку́кла 4 ’сусла’ (ТС). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лажбі́на ’паніжанае месца’ (Інстр. 1), ’нізіна’ (Яўс.), рус. ложбина ’неглыбокі роў, упадзіна’. Бел.-рус. рэгіянальнае ўтварэнне ад лог (гл.) і суф. -ба (< ‑ьba) з пазнейшым наслаеннем ‑ін‑а. Сюды ж лажбінны ’нізінны’ (Яўс.). У іншых славян без ‑б‑, напр., чэш. ložina ’тс’, славен. ložína ’поле на стромай гары, якое нельга араць, а толькі капаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галёш (БРС, Шат.), галёшы (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. kalosz ’тс’ (з азванчэннем k > g у бел. мове). Адносна паходжання польск. слова Брукнер (214) мяркуе аб яго запазычанні з франц. galoche (а гэта з раманскімі сувязямі). Аб складанасці праблематыкі, звязанай з паходжаннем гэтага слова наогул, гл. Шанскі, 1, Г, 19–20 (там і агляд версій).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́нак ’ганак’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Сцяшк.), ’прызба’ (БРС), ’веранда’ (Жд. 2). Ст.-бел. (з XVI ст.) кганокъ, кганекъ, ганокъ (гл. Булыка, Запазыч., 147). Укр. га́нок, рус. дыял. га́нок. Запазычанне з польск. ganek (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. ganc, ням. Gang). Гл. Булыка, там жа; Фасмер, 1, 392; Слаўскі, 1, 254.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́рус 1 ’гарус (від тканіны)’ (БРС, Нас.). Ст.-бел. гарусъ ’назва тканіны’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Рус. га́рус, укр. га́рус. Запазычанне з польск. haras, harus (ням. Arras, Harras). Гл. Фасмер, 1, 395; Шанскі, 1, Г, 35.
Га́рус 2 ’бусел чорны, Ciconia nigra L.’ (Касп.). Відавочна, запазычанне. Параўн. лат. guoris (да этымалогіі гл. Фрэнкель, 137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гваздзі́к ’гваздзіка (БРС), гваздзі́ка ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. гвоздикъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Рус. гвозди́ка, укр. гвозди́ка, гво́здик. Лічыцца запазычаннем з польск. gwoździk (а гэта калька з с.-в.-ням. negelkin). Фасмер, 1, 399; Слаўскі, 1, 330; Брукнер, 166. Шанскі (1, Г, 41–42) хоча тлумачыць рус. назву расліны як самастойнае ўтварэнне на рус. глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)