ніз

1. Нізкае месца каля асновы гары; дол; падгор'е (БРС).

2. Мясцовасць у ніжняй частцы цячэння ракі (Слаўг., Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

падпя́тнішча Месца, якое знаходзіцца недалёка ад вугла поля з каморніцкім капцом (Сал.).

□ ур. Падпятнішча (поле) каля в. Яскавічы Сал.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пад'я́м'е Месца каля ямы, капальні, глінішча (Стол.); пад пагоркам з укапаным плавільным горнам (Арш.). Тое ж пад'я́мічча, пад'я́мнічча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

парэ́чча Месца каля рэчак і рачулак (Слаўг.). Тое ж падры́чча (Кам.), панадрэчча (Слаўг.).

□ в. Парэчча Леп., в. Парэчча Кастр.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сто́йбішча Месца стаяння чалавека або групкі людзей, а таксама знаходжанне хаты або пабудоў (ЛіМ, 1968, 26 красавіка, Рэч., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

студзянцы́ Месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада (Глуск. Янк. II).

□ м. Студзяне́ц Крыч. (Меер, 81), с. Студзяне́ц Касц.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сянні́ца

1. Хлеў для сена (Кап., Нас., Слаўг.). Тое ж сяльні́к (Ветк.).

2. Месца, дзе стаяў сянны хлеў (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

я́тка Ст.-бел. Палатка, гандлёвае месца на базары пад палатнянай паветкай (1578 ІЮМ, вып. 32, ч. II, 1906, 32).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

на́жма

1. Крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.); гразкае месца (Нас.); дрыгвяное месца пад гарой (Слаўг.). Тое ж нажы́м, на́ціск, на́ціскі (Рэч., Слаўг.), напор (БРС).

2. Вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж нажы́м (Слаўг., Смален. Дабр.), нажор (Мсцісл. Юрч.), на́стлыш (Азяр. Касп.).

3. Прыліў вады ў рэчку; напор вады на плаціну (Слаўг.). Тое ж напор, на́ціск (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

то́ня

1. Месца на возеры, у рацэ, дзе ловяць рыбу закідным невадам (БРС); зручнае для рыбы месца (Люб. ГР, 98); месца ў рацэ, возеры, якое ахопліваецца невадам (Стол.). Тое ж тонь (Стаўбц. Прышч.).

2. Вір, бяздонне (БРС); найбольш глыбокі ўчастак возера (Стол.).

□ Тоні на возеры Іўным, Тоня рыбна на возеры Пішчаным у Прапойскім старостве (1681 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. № 1556, л. 199; Дэмб., т. 2, 1884, 572), ч. Танеж Тур.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)