1. У матэматыцы — перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.
2.Спец. Дэталь прынятага ўзору. Цэх нармалей.
[Лац. normalis — прамалінейны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадчува́нне, ‑я, н.
Няяснае пачуццё чакання чаго‑н., што можа здарыцца, адбыцца. Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.
Разм. Прайсці, прабрацца з цяжкасцямі праз які‑н. натоўп; праціснуцца. Ганна прашылася да прылаўка і ўзяла адваяваны хлеб.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прыстрэлкі. Праз колькі хвілін загучалі другія ўдары, быццам першы быў прыстрэлачны, а цяпер пачынаўся беглы агонь.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк. Публікаваць адозвы. Публікаваць матэрыялы з’езда.// Друкаваць, выдаваць якія‑н. творы. Публікаваць раман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАГАРЫФМІ́ЧНАЯ ПАПЕ́РА,
спецыяльна разграфлёная папера, якая выкарыстоўваецца для адшукання аналітычнай формы эмпірычных залежнасцей.
На кожнай з восей дэкартавай сістэмы каардынат адкладваюцца значэнні лагарыфмаў лікаў x = mlgu і y = mlgv, дзе m — пастаянны множнік, і праз адзначаныя пункты праводзяцца вертыкальныя і гарызантальныя паралельныя прамыя. Калі адно з сем’яў прамых правесці праз роўныя прамежкі, атрымаецца паўлагарыфмічная папера. Графікі ступенных функцый віду y = xn набываюць на Л.п. выгляд прамых ліній пры любых n.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
адна з элементарных функцый, атрыманая ў выніку канечнай колькасці арыфм. аперацый над адной ці некалькімі пераменнымі і адвольнымі пастаяннымі лікамі; асобны выпадак алгебраічнай функцыі. Любую Р.ф. можна выразіць праз дзель двух мнагаскладаў, а таксама праз суму элементарных дробаў, што выкарыстоўваецца пры адшуканні інтэгралаў ад Р.ф. Сума, рознасць, здабытак, дзель і суперпазіцыя (складаная функцыя) дзвюх ці больш Р.ф., а таксама вытворная ад Р.ф. з’яўляюцца Р.ф. Гл. таксама Дробава-лінейная функцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНІКІ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі. Створана ў 1978. Пл. 0,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой з р. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЫ́ДСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
магутнае цячэнне цёплых вод з Мексіканскага зал. ў Атлантычны ак.празФларыдскі праліў. У месцы сутокаў з Антыльскім цячэннем дае пачатак цячэнню Гальфстрым. У Ф.ц. пераносяцца гал. чынам воды, якія паступаюць з Карыбскага м.праз Юкатанскі прал.; т-ра летам да 29 °C, зімой да 25 °C. Салёнасць у ядры 36‰. Шыр. ў пач. 140 км, скорасць больш за 5 км/гадз (найб. летам — да 7 км/гадз).