РЭМІ́СІЯ ў медыцыне,

перыяд цячэння хваробы, які характарызуецца часовым аслабленнем (няпоўная) або знікненнем яе праяў (поўная). Адрозніваюць Р. тэрапеўт. (пад уплывам лячэння), спантанную (звычайна — заканамерны этап развіцця хваробы), таксама звязаныя з псіхічнымі захворваннямі (астэнічную, гіперстэнічную, неўрозападобную і інш.).

т. 14, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канкі́ста, канкві́ста

(ісп., парт. conquista = заваяванне)

перыяд заваявання іспанцамі і партугальцамі Паўд. і Цэнтр. Амерыкі (канец 15 — першая пал. 16 ст.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізаампліту́ды

(ад іза- + амплітуда)

ізалініі аднолькавай амплітуды таго або іншага метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, вільготнасці паветра і інш.) за пэўны перыяд.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абрэ́к

(асец. abreg)

гіст. горац, які ў перыяд далучэння Каўказа да Расіі прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэната́льны

(ад лац. prae = спераду + natalis = які адносіцца да нараджэння);

п-ае развіццё — развіццё зародка жывародных жывёл у перыяд перад нараджэннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

се́сія

(лац. sessio = пасяджэнне)

1) пасяджэнні прадстаўнічага органа, суда, навуковай або грамадскай арганізацыі;

2) перыяд здачы экзаменаў у ВНУ і тэхнікумах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энеалі́т

(ад лац. aeneus = медны + -літ)

пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі ўпершыню з’явіліся медныя прылады працы, медны век.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

юра́

(фр. Jura = назва гор у Францыі і Швейцарыі)

другі перыяд мезазою ў гісторыі Зямлі, які працягваўся 55—58 млн. гадоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРТЭРЫЯ́ЛЬНЫ ЦІСК,

ціск крыві ўнутры аорты і буйных артэрый. Узнікае ад нагнятальнай дзейнасці сэрца, супраціўлення сасудаў і абумоўлены гідрастатычнымі сіламі. Найб. супраціўленне цёку крыві ў аорце і артэрыях. Артэрыяльны ціск у перыяд скарачэння (сісталы) жалудачкаў сэрца наз. сісталічным, у час расслаблення (дыясталы) — дыясталічным. Вымяраецца ў мм рт. сл. Макс. ўзроўню (верхні) дасягае ў перыяд скарачэння (сісталы), мінім. (ніжні) — у час расслаблення (дыясталы). Велічыня артэрыяльнага ціску залежыць ад віду жывёл, стану сэрца і сасудаў, колькасці крыві, узросту, індывід. асаблівасцяў арганізма і інш. У буйных артэрыях чалавека сісталічны ціск у норме складае 110—130, а дыясталічны — 60—80 мм рт. сл. З узростам артэрыяльны ціск крыху павышаецца. Існуюць 2 метады вымярэння артэрыяльнага ціску: прамы (крывавы) і ўскосны (бяскроўны) з дапамогай спец. прыладаў.

т. 1, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАВАГА́ННІ (ад аўта... + ваганні),

незатухальныя ваганні ў нелінейнай вагальнай сістэме пры адсутнасці пераменнага вонкавага ўздзеяння. Форма і ўласцівасці аўтаваганняў вызначаюцца самой сістэмай і не залежаць ад пачатковых умоў (напр., пач. энергіі), што адрознівае іх ад вымушаных ваганняў.

Сістэма, дзе адбываюцца аўтаваганні, наз. аўтавагальнай (або аўтагенератарам) і ў найб. простых выпадках мае вагальную сістэму, крыніцу сілкавання і прыстасаванне, якое рэгулюе паступленне энергіі ад крыніцы сілкавання, напрыклад анкер у мех. гадзінніку. У аўтавагальных сістэмах з 1 ступенню свабоды магчымы толькі простыя перыядычныя аўтаваганні, у больш складаных — складаныя перыядычныя, выпадковыя, імавернасныя (стахастычныя). Пры малых стратах энергіі форма і перыяд аўтаваганняў блізкія да формы і перыяду свабодных ваганняў. Аўтаваганні пераўтвараюцца ў рэлаксацыйныя ваганні, калі за перыяд страчваецца ўся назапашаная энергія.

А.​П.​Вайтовіч.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)