САКРЭ́ЦЫЯ ў мінералогіі,

мінеральны агрэгат акруглай або ізаметрычнай формы, што запаўняе пустоты ў горных пародах. Паводле мінер. саставу адрозніваецца ад умяшчальных парод. У процілегласць канкрэцыям С. ўтвараюцца шляхам паслядоўнага адкладу мінер. рэчыва (з сапраўдных і калоідных раствораў пры гіпергенных і гідратэрмальных працэсах) канцэнтрычнымі слаямі на сценках пустот ад іх перыферыі да цэнтра. Нярэдка ў сярэдзіне застаецца поласць, акаймаваная друзамі мінералаў. Адрозніваюць С. буйныя — жэоды і дробныя — міндаліны. Выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, таксама як калекцыйны матэрыял.

Да арт. Сакрэцыя ў мінералогіі. Міндаліна, складзеная з агату.

т. 14, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыятурба́цыя

(ад крыя- + лац. turbatio = сумятня, бязладдзе)

формы складання горных парод, якія маюць у разрэзе выгляд завіхрэнняў, выгінаў, кольцаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лапалі́т

(ад гр. lopos = шкарлупіна + -літ)

форма залягання горных парод у выглядзе плоскай чашы, утвораная з застылай магмы ў глыбіні Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяпі́р

(гр. diapeiro = пранізваю)

антыклінальная складка, утвораная ў выніку выдаўлівання пластычных асадачных горных парод больш цвёрдай тоўшчай, што ляжала над імі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бацыліспо́ра

(н.-лац. bacillispora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод (вольхі, вярбы і інш.) у вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гетэрамарфі́зм

(ад гетэра- + -марфізм)

працэс утварэння з адной магмы пры неаднолькавых умовах горных парод з розным мінералагічным, але аднолькавым хімічным саставам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агламера́т

(лац. agglomeratus = назапашаны)

1) рыхлае скапленне розных горных парод і мінералаў;

2) мет. спечаная ў кавалкі дробная або пылападобная руда.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плаке́

(фр. plaqué = накладзены)

металічны выраб, пакрыты лісткамі высакароднага металу, або драўляны выраб з накладзенымі на яго пласцінкамі драўніны каштоўных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плютэ́й

(н.-лац. pluteus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых, які расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод; большасць відаў ядомыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэр’е́ры

(англ. terriers, ад фр. terrier = нара)

група парод паляўнічых, службовых і пакаёвых сабак; найбольшае практычнае значэнне маюць фокстэр’еры і эрдэльтэр’еры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)