гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Верхняя В’ена, Карэз, Кроз Пл. 16,9 тыс.км². Нас. каля 750 тыс.чал. (1995). Гал. горад і прамысл.цэнтр. — Лімож. Уся тэр. ў межах Цэнтральнага Французскага масіву, на плато Лімузен. Клімат умераны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважна с.-г. раён.
Найб. развіта жывёлагадоўля — развядзенне буйн. раг. жывёлы (у т. л. племянной), свіней, авечак. Пасевы пшаніцы, жыта, ячменю, грэчкі, бульбы, кармавых культур. У далінах вырошчваюць агародніну, садавіну, тытунь. Здабыча кааліну, уранавай руды. ГЭСна рэках Дардонь і Везер. У прам-сці пераважаюць тэкст. і харч. прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСНЫ НАЁМ,
у цывільным праве дагавор, паводле якога наймадавец абавязваецца прадаставіць наймальніку маёмасць у часовае карыстанне за плату (гл.Арэнда). Дагавор М.н. паміж грамадзянамі на тэрмін больш за 1 год павінен заключацца ў пісьмовай форме. Тэрмін дагавору вызначаецца пагадненнем бакоў, калі заканадаўствам не ўстаноўлена іншае. Калі наймальнік працягвае карыстацца маёмасцю пасля сканчэння тэрміну дагавора пры адсутнасці пярэчанняў з боку наймадаўца, дагавор лічыцца адноўленым на няпэўны тэрмін. Правы і абавязкі бакоў дагавору М.н. вызначаны заканадаўствам. Найб. пашыраным відам М.н. з’яўляюцца бытавы пракат, наём жылля, а таксама арэнда зямельных участкаў (гл.Арэнда зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛІЦА, завіруха, завея,
перанос снегу ветрам у прыземным слоі паветра. Адрозніваюць замець (перанос снегу, што раней выпаў, навыш. не больш за 2 м ад паверхні зямлі), нізавую М. (больш за 2 м), агульную М. (выпадзенне снегу пры моцным, больш за 10 м/с, ветры). Агульная і нізавая М. выклікаюць значнае пагаршэнне бачнасці, зрэдку да 100 м і менш. На Беларусі ўзнікненне М. звязана пераважна з праходжаннем цыклонаў. Колькасць сутак з М. за год 14—28, у асобныя зімы ўдвая больш, сярэдняя працягласць адной М. 5—7 гадз, часам да 2—3 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІПЧУ́ХАВЫЯ, пішчухі (Certhiidae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў, пад карой. На Беларусі 2 віды роду Пішчуха (Certhia); звычайная (C. familiaris) — гняздуецца на ўсёй тэр., і караткапальцая (C. brachydactyla) — залётны від.
Даўж. да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўж. да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёрды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кіпцюрамі. Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ВАВАЯ ПЛАДАЖЭ́РКА (Grapholi tha funebrana),
матыль сям. ліставёртак. Шкоднік слівы, алычы, цёрну, абрыкоса, персіка, вішні. Пашырана ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Азіі, Зах. Сібіры.
Крылы ў размаху 12—15 мм, пярэднія — шаравата-карычневыя з авальнай свінцова-шэрай плямай на вонкавым краі, заднія — светла-шэрыя з махрамі. Вусені зімуюць у шчыльных павуціністых коканах у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе. Матылі вылятаюць пасля цвіцення слівы, яйцы адкладваюць на плады. Вусені выядаюць мякаць пладоў, якія заўчасна ападаюць. У адным плодзе можа развівацца да 5 вусеняў. Дае 2 пакаленні за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙМЫ́Р, Таймырскае возера,
у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, у Расіі, наУ п-ва Таймыр, у гарах Быранга. Пл. зменьваецца ад 4,5 тыс.км² у разводдзе да 1,2 тыс.км² зімой. Даўж. 200 км, шыр. ад некалькіх кіламетраў да 80 км, глыб. да 25,2 м. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Берагі парэзаны мелкаводнымі залівамі і бухтамі. Паўн. бераг стромкі, паўд. — пакаты. У зах.ч. некалькі камяністых астравоў. Упадае р. Верхняя Таймырам выцякае р. Ніжняя Таймыра. Т. свабодны ад лёду 64 дні (сярэдзіна ліп.—сярэдзіна вер.) за год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 6 м. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙФУ́Н (англ. typhoon ад кіт. тай фын — вялікі вецер),
назва трапічных цыклонаў штармавой і ўраганнай сілы (скорасць ветру 30—50 км/гадз, асобныя парывы да 100 км/гадз) у зоне распаўсюджання мусонаў Усх. Азіі. Узнікаюць пераважна летам і восенню над Ціхім ак., наУ ад Філіпінскіх а-воў, дасягаюць берагоў Кітая, Японіі, Карэі, уплываюць на надвор’е Д. Усходу Расіі. Дыяметр Т. некалькі соцень кіламетраў. Выклікае моцнае хваляванне мора, часта суправаджаецца ліўнямі, навадненнямі, прыводзіць да разбурэнняў і прычыняе вял. матэрыяльныя страты. За год бывае 20—30 Т., працягласць асобных ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎМАТЫ́ЗМ,
сукупнасць траўм у пэўнай групы насельніцтва пры падобных абставінах. умовах працы і быту ў вызначаны перыяд часу; адна з найважн.сац.-гігіенічных праблем сучаснасці. Вылічаецца колькасцю траўм на 100, 1 тыс.чал. за 1 месяц, год. Адрозніваюць Т. вытв. (прамысл. і с.-г.), невытворчы (быт., аўтадарожны, вулічны, спарт.), дзіцячы, наўмысны, ваенны.
Бывае ад няспраўнага тэхнал. абсталявання, ад ігнаравання правіл тэхнікі бяспекі і дарожнага руху. недастатковага асвятлення, злоўжывання алкаголем і інш. Т. — адна з прычын часовай і ўстойлівай непрацаздольнасці. Мерапрыемствы па прадухіленні падзяляюцца на прафілактыку і арганізацыю траўматычнай дапамогі. Вывучае Т. траўматалогія.
род жукоў сям. даўганосікаў. Каля 150 відаў. Пашыраны найб. у Палеарктыцы. Жывуць на палях, лугах, у лясах, садах і інш.На Беларусі 13 відаў, найб. шкодныя Ф.: канюшынавы, малы канюшынавы, даўганосікі шчаўевы і гарчаковы.
Цела даўж. 3—7 мм, прадаўгавата-авальнае. укрытае валаскападобнымі або шырокімі шаравата-карычневымі ці зялёнымі лускавінкамі. Галаватрубка тонкая, выгнутая. Лічынкі вусенепадобныя, падоўжаныя (3,5—7,5 мм), жоўта-зялёныя, бязногія, кормяцца суквеццямі. пупышкамі; жукі — травяністымі раслінамі Некат. віды — шкоднікі кармавых бабовых траў (люцэрны і канюшыны), За год 1 пакаленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЎСЦІК Аркадзь Апанасавіч (н. 15.11.1925, в. Чыкілі Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1957). З 1950 на камсамольскай рабоце (з 1952 у ЦК ЛКСМБ), з 1953 у газ. «Чырвоная змена», з 1960 у ЦККПБ (з 1961 заг. сектара, з 1969 нам.заг. аддзела), з 1973 рэдактар газ. «Звязда». У 1987—2000 працаваў у Бел. фондзе культуры. Аўтар кніг «Маё і наша» (1963), «Пяцьдзесят векапомных год» (1968), «Я люблю цябе, жыццё» (1970), «Вяртанне да вытокаў сваіх» (2000). У 1973—87 старшыня праўлення Саюза журналістаў Беларусі.