ПУМІПО́Н АДУЛЬЯДЭ́Т, Рама IX (н. 5.12.1927, г. Кеймбрыдж, штат Масачусетс, ЗША),
кароль Тайланда. Сын аднаго з прынцаў з каралеўскай дынастыі Чакры. Да 1945 жыў з бацькамі ў ЗША і Швецыі. У 1946 заняў прастол Тайланда пасля смерці свайго старэйшага брата. У 1950 каранаваўся каралём пад імем Рама IX. Прымае актыўны ўдзел у паліт. жыцці краіны, прыхільнік мадэрнізацыі на зах. ўзор, шмат зрабіў для ажыццяўлення рэформ, якія спрыялі хуткаму эканам. росту Тайланда і ўсталяванню ліберальнага парламенцкага рэжыму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС (Richards) Дзікінсан (30.10.1895, г. Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.2.1973),
амерыканскі кардыёлаг. Чл.Нац.АНЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) ун-ты. У 1945—61 кіраўнік мед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў Нью-Йорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з А.Ф.Курнанам, В.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧМАНД (Richmond),
горад на ПдУЗША, адм. ц. штата Віргінія. Засн. у 1607. У 1861—65 — сталіца канфедэрацыі Паўд. штатаў. 194,2 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1998). Порт у нізоўях р. Джэймс, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША. Гандлёва-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (тытунь і арахіс). Прам-сць: тытунёвая (адзін з гал. цэнтраў у краіне), хім., цэлюлозна-папяровая, паліграф., металаапр., радыёэлектронная. 20 ун-таў і каледжаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РБА (Harbaugh) Грэгары (н. 15.4.1956, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Магістр у галіне фізікі. Скончыў ун-т у Х’юстане (1984). У 1987—2000 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 28.4—6.5.1991 і 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы», 13—19.1.1993 — на КК «Індэвар», 27.6—7.7.1995 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 34,25 сут. 4 залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́МБЕРЛЕН (Chamberlain) Оўэн (н. 10.7.1920, г. Сан-Францыска, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1960). Скончыў каледж у Дортмундзе (1941). У 1942—46 працаваў у Лос-Аламаскай лабараторыі над стварэннем атамнай бомбы. З 1948 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі (з 1958 праф.). Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы высокіх энергій і стварэнні палярызаваных пратонных мішэней для высокаэнергетычных ядз. рэакцый. У 1955 адкрыў антыпратон (з Э.Дж.Сегрэ і інш.). Нобелеўская прэмія 1959 (разам з Сегрэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРП (Sharp) Філіп (н. 6.6.1944, г. Фалмут, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АНЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Ілінойскі ун-т (1969). З 1969 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1974 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та. У 1982—91 дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў. Навук. працы па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных. Адначасова і незалежна ад Р.Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (з Робертсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛАС (Dallas),
горад на ПдЗША, на р. Трыніты ў штаце Тэхас. 1022 тыс.ж., з г. Форт-Уэрт і прыгарадамі 3,9 млн.ж. (1993). Важны трансп. вузел, гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША, арганізац. цэнтр нафтагазавай прам-сці раёна. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сць нафтавага, халадзільнага, агульнапрамысл. абсталявання). Прам-сць: радыёэлектронная (вытв-сць паўправаднікоў і сродкаў сувязі), авіяракетная, харч., швейная, паліграф., папяровая, хім. (вытв-сць мыла і сінт. мыйных сродкаў), нафтаперапр., вытв-сць адзення і скургалантарэі. 2 ун-ты. Музеі. Тэатры. Турызм.
Засн. ў 1841 як гандл. факторыя, з 1856 горад. У час грамада. вайны 1861—65 адзін з цэнтраў канфедэратаў. У 2-й пал. 19 ст. цэнтр гандлю бавоўнай. З 1930-х г. эканоміка горада звязана з эксплуатацыяй выяўленых там радовішчаў нафты. У час 2-й сусв. вайны стаў цэнтрам прам-сці, у т. л. авіябудаўнічай. У 1963 у Д. забіты прэзідэнт ЗША Дж. Ф.Кенэдзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗЮПО́Н ДЭ НЕМУ́Р ЭНД КО́МПАНІ»
(E.I. Du Pont de Nemours and Company),
буйнейшы ў свеце хімічны і па вытв-сці зброі канцэрн ЗША Узнік на аснове невял. парахавога завода, заснаванага ў 1802 франц. эмігрантам Э.І.Дзюпонам дэ Немурам. У 1899 адбылося аб’яднанне ўсіх прадпрыемстваў, якія належалі сям’і Дзюпон. Да 1-й сусв. вайны канцэрн вырабляў выключна выбуховыя матэрыялы і неарган. сыравіну, у час вайны гал. пастаўшчык выбуховых матэрыялаў у краіны Антанты, апрача таго развіваў вытв-сць фарбавальнікаў і штучнага шоўку. Пасля вайны канцэрн устанавіў свой кантроль над большасцю прадпрыемстваў хім. прам-сці ў ЗША. У 1938—39 пачаў вытв-сць першага поліаміднага валакна — нейлону. З 1942 вырабляе кампаненты для ядзернай зброі і ядзерных рэактараў. Звязаны фінансава з групай Моргана, а таксама з брыт. канцэрнам «Імпірыял кемікал індастрыс» і бельг. канцэрнам «Сальвэ». Робіць значны ўплыў на палітыку ўрада ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛДЭР (Calder) Александэр (22.7. 1898, г. Філадэльфія, ЗША — 11.11. 1976),
амерыканскі скульптар, жывапісец і графік; адзін з стваральнікаў кінетычнага мастацтва. Найбуйнейшы прадстаўнік амер.мадэрнізму ў скульптуры. Скончыў Лігу вывучаючых мастацтва ў Нью-Йорку (1926). У 1926—33 у Парыжы, дзе зблізіўся з Ж.Міро і П.Мондрыянам, затым у ЗША, пасля 1945 у Парыжы і ЗША. Сярод твораў: «Стальная рыба» (1934), «Пастка для амараў і хвост рыбіны» (1939), «Чырвоныя гонгі» (каля 1950), кампазіцыя акустычнай столі актавай залы ун-та ў г. Каракас (Венесуэла, 1952), «Грэбень пеўня» (1960), «Тры аркі» (1963), «Чырвонае сонца» (1968, Алімп. стадыён у г. Мехіка). Аўтар дэкар.-вытанчаных падвесных рухомых канструкцый з жалеза, алюмінію і дроту («мабіляў»; «Чырвоная піраміда» і інш.), нерухомых метал. канструкцый («стабіляў»), партрэтных галоў з дроту. Працаваў як графік і жывапісец. Яго творы ўпрыгожваюць «Лінкальн-цэнтр» у Нью-Йорку і будынак ЮНЕСКА у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНІТЭНЦЫЯ́РНЫЯ СІСТЭ́МЫ (ад лац. poenitentia раскаянне),
парадак і рэжым адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, устаноўлены ў некаторых дзяржавах. У 18 ст. ўзнікла пенсільванская П.с. (назва ад штата Пенсільванія, ЗША), для якой характэрна строгае адзіночнае зняволенне ў спалучэнні з рэліг. пакаяннем. З пач. 19 ст. выкарыстоўваецца обернская П.с. (склалася ў г. Оберн, ЗША), сутнасць якой у прадастаўленні зняволеным магчымасці працаваць пры поўнай ізаляцыі ва ўмовах строгага рэжыму. З сярэдзіны 19 ст. ў большасці краін выкарыстоўваецца т.зв. прагрэсіўная П.с., якая прадугледжвае паэтапную змену ўмоў утрымання зняволеных ад суровых да больш льготных у залежнасці ад іх паводзін, у адпаведнасці з рашэннем адміністрацыі. Разнавіднасцю П.с. з’яўляюцца рэфарматорыі (узніклі ў ЗША) для асоб ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў, тэрмін зняволення для якіх можа быць скарочаны або працягнуты.
У Рэспубліцы Беларусь П.с. ўключае турмы, калоніі рознага рэжыму і выхаваўчыя калоніі для непаўналетніх. Гл.Папраўча-працоўныя ўстановы.