Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Пакрывацца потам.
П. ад гарачыні.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца вільготным налётам.
Сцяна пацее ад вільгаці.
3.перан. Працаваць над чым-н.доўга, упарта (разм.).
П. над праектам.
|| зак.спаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.), упаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.), запаце́ць, -е́е (да 2 знач.) іадпаце́ць, -е́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Захаваць пэўнае становішча, не ўпасці.
У. на нагах.
У. за планку.
У. на кані.
2. Застацца на месцы; не адступіць.
Ён доўга не ўтрымаўся на пасадзе дырэктара.
У. на сваіх пазіцыях.
3.ад чаго. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н. (разм.).
У. ад слёз.
Утрымаўся ад спакусы.
|| незак.утры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́раткаікаро́тка,
1.Прысл.да кароткі (у 1, 2 і 3 знач.). Заве сябе хлапчук Не Якаў, а Якоб. Каротка падстрыгае лоб.Корбан.Коратка бліснула полымя, і дрэва пераламалася.Мележ.Ленін гаварыў не толькі каротка, але і проста.Гурскі.
2.безас.узнач.вык. Не хапае, малавата. Дзе каротка там і рвецца.Прыказка.
•••
Коратка кажучы (пабочн.) — у агульных рысах, без дэталізацыі (гаварыць, расказваць).
Ці доўга ці кораткагл.доўга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛАДА́ННЕ,
стан арганізма, выкліканы поўнай адсутнасцю або недастатковасцю паступлення пажыўных рэчываў у арганізм, а таксама парушэннем іх засваення. Як нармальная фізіял. з’ява сустракаецца ў некаторых млекакормячых у перыяд спячкі, пры халадовым здранцвенні ў амфібій, рэптылій, рыб, насякомых. Такое галаданне звязана з рэзкім зніжэннем працэсаў абмену рэчываў у арганізме, што дазваляе жывёлам доўга падтрымліваць жыццё пры нязначных затратах энергіі ў неспрыяльныя перыяды. Адрозніваюць: поўнае (пры поўнай адсутнасці ежы, але з прыёмам вады); няпоўнае, недаяданне (пры жыўленні, недастатковым для пакрыцця энергет. і пластычных патрэб арганізма); абсалютнае (пры поўнай адсутнасці ежы і вады); частковае (якаснае) галаданне — недастатковае атрыманне з ежай аднаго або некалькіх пажыўных рэчываў (бялковае, тлушчавае, вугляводнае, мінер., воднае, вітаміннае). Пры поўным галаданні дробныя і маладыя жывёлы, чалавек гінуць хутчэй, напр., дробныя птушкі без корму жывуць 1—2 сутак, куры 15—25, трусы 30, сабакі 45—60, коні, вярблюды да 80, дарослы чалавек 65—70 сутак. Гібель жывёл звычайна настае пры страце каля 50% зыходнай масы цела, без вады — хутчэй. Галаданне выкарыстоўваецца пры лячэнні атлусцення, асобных нервова-псіхічных захворванняў, парушэння абмену рэчываў (рэўматызм, падагра, цукр. дыябет, гіпертанічная хвароба, атэрасклероз, язвавая хвароба, бранхіяльная астма і інш.). Лячэнне поўным галаданнем праводзіцца ў стацыянары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАПА́Д,
фізіялагічны працэс у дрэў, кустоў, радзей траў, звязаны з ападаннем лісця. Выпрацаванае ў працэсе эвалюцыі прыстасаванне да памяншэння паверхні наземных органаў у неспрыяльных умовах. Скарачае страту вільгаці і прадухіляе паломку галін пад цяжарам снегу. Перад Л. у лісці адбываюцца біяхім., фізіял. і структурныя змены. Разбураецца хларафіл, захоўваюцца караціноіды (абумоўліваюць восеньскую афарбоўку). Пажыўныя рэчывы (бялкі, вугляводы, мінер. злучэнні) 3 лісця адцякаюць у сцябло, плады, насенне, клубні, карэнішча і інш. Каля асновы ліста або чаранка паяўляецца аддзяляльны слой клетак, які лёгка разрываецца. Пад цяжарам ліста, парывамі ветру праводзячы пучок, што ўтрымлівае ліст на сцябле, ірвецца і ліст ападае. Пры рэзкіх паніжэннях т-ры, засусе, паяўленні шкодных газаў у паветры і інш. лісце хутка адмірае без утварэння аддзяляльнага слоя і доўга трымаецца на расліне ў засушаным стане. Ападанне лісця характэрна пераважна для раслін кліматычных паясоў з неспрыяльным сезонам: ва ўмеранай зоне — зімой, у трапічнай — у засуху. Адрозніваюць лістападныя (скідваюць усё лісце на пэўны час) і вечназялёныя расліны. Лістападныя дрэвы ў вільготнатрапічных лясах стаяць без лісця некалькі дзён, ва ўмераным поясе — да 8—9 месяцаў. У вечназялёных раслін (елка, брусніцы, журавіны, хвоя) лісце ападае паступова і зменьваецца раз у 2—30 гадоў. Выкліканы штучна Л. наз.дэфаліяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гэ́так, прысл.
Разм. Тое, што і так. [Пніцкі] гэтак захапіўся гаворкаю, што прагаварыў доўга.Чорны.
•••
І гэтак далей (скарочана: і г. д.)гл. далей.
І так, і гэтакгл. так.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.
Абл. Корпацца, капацца, важдацца. [Мяжэнны:] — А ты доўга бабіцца будзеш? — падагнаў Валяр’яна. — Зараз, Емяльянавіч, зараз, — паправіў на галаве картуз Бяньчук і .. пачаў клікаць дзяцей.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)