НО́ВІКАЎ (Сяргей Пятровіч) (н. 20.3.1938, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
расійскі матэматык. Акад.АН Расіі (1981; чл.-кар. 1966). Сын П.С.Новікава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1960) і працаваў у ім. З 1963 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова (з 1983 заг. аддзела), з 1971 у Ін-це тэарэт. фізікі АН Расіі. Навук. працы па геаметрыі і тапалогіі, тэорыі салітонаў і агульнай тэорыі адноснасці. Даказаў тапалагічную інварыянтнасць характарыстычных класаў Пантрагіна, стварыў якасную тэорыю слаенняў і мнагазначных функцый, ’якасную тэорыю касмалагічных мадэлей, тэорыю канечназонных рашэнняў нелінейных сістэм. Ленінская прэмія 1967. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага АНСССР (1981). Залаты медаль і прэмія Дж.Філдса (1970).
Тв.:
Теория солитонов. М., 1980 (у сааўт.);
Современная геометрия: Методы и приложения. 2 изд. М., 1986 (разам з Б.А.Дубровіным, А.Ц.Фаменкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАЧО́Ў (Мікалай Пятровіч) (24.4.1862, г. Чыстапаль, Татарстан — 14.4.1936),
расійскі гісторык і мастацтвазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1902), акад.АНСССР (1925). Д-ргіст.н. (1892). Скончыў Казанскі ун-т (1884). З 1894 чл. Археаграфічнай камісіі, праф. Пецярбургскага археал. ін-та. З 1902 пам. дырэктара Публічнай б-кі ў Пецярбургу. Працы Л. па крыніцазнаўстве і дапаможных гіст. дысцыплінах (сфрагістыцы, палеаграфіі, генеалогіі і інш.), гісторыі кнігі, стараж.-рус. і візант. мастацтва вызначаюцца багаццем фактычнага матэрыялу. Даследаванні Л. ў галіне ўсх., візант. і асабліва стараж.-рус. сфрагістыкі («З лекцый па сфрагістыцы», 1899; «Найстаражытнейшая сфрагістыка», 1906; «Матэрыялы для гісторыі візантыйскай і рускай сфрагістыкі», вып. 1, 1928) дазваляюць лічыць яго заснавальнікам рас. сфрагістыкі. У 1925 перадаў АНСССР створаны ім унікальны Музей палеаграфіі, у т. л. больш як 600 стараж.-рус. пячатак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКІ́РСКІ (Пётр Іванавіч) (13.12.1894, г. Арэнбург, Расія — 16.11.1954),
расійскі фізік-эксперыментатар, адзін з стваральнікаў эмісійнай электронікі. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1933). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1918 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це і адначасова з 1943 у Радыевым ін-це АНСССР, праф. Ленінградскага ун-та (з 1928) і політэхн. ін-та (з 1945). Навук. працы па фіз. электроніцы, фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў, ядз. фізіцы. Аўтар шэрагу эксперым. метадаў даследавання (метад сферычнага кандэнсатара, іанізацыйны метад вызначэння кантактавых патэнцыялаў і інш.). Эксперыментальна пацвердзіў ураўненне Эйнштэйна для фотаэфекту і ўдакладніў значэнне пастаяннай Планка (1926). Выканаў грунтоўныя даследаванні электроннай эмісіі з паверхні тонкіх метал. плёнак, што прывяло да стварэння спец. фотакатодаў (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Трафім Дзянісавіч) (29.9. 1898, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна —20.11.1976),
савецкі вучоны-аграном. Акад.АН Украіны (1934), УАСГНІЛ (1935), АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Кіеўскі с.-г.ін-т (1925). У 1934—38 дырэктар Усесаюзнага селекцыйна-генет. ін-та, у 1940—65 — Ін-та генетыкі АНСССР. Прэзідэнт УАСГНІЛ у 1938—56 і 1961—62. Стваральнік псеўданавук. канцэпцыі спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння. Адмаўляў класічную генетыку, сцвярджаў магчымасць наследавання набытых прыкмет. У 1930—64 дзейнасць Л. падтрымлівалася І.В.Сталіным, М.С.Хрушчовым. Вучэнне і практычныя рэкамендацыі Л. былі неабгрунтаваныя і ўкараняліся адміністрацыйна, што нанесла вял.эканам. шкоду. Былі разгромлены навук.генет. школы, рэпрэсіраваны многія вучоныя, што прывяло да дэградацыі с.-г. і біял. адукацыі, прыпынення развіцця біялогіі і сельскай гаспадаркі. Дзярж. прэміі 1941, 1943, 1949.
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1936). З 1940 у Фіз. ін-це, з 1943 у Ін-це атамнай энергіі, з 1946 у Ін-це тэарэт. і эксперым. фізікі АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага інж.-фіз. ін-та. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, тэорыі квантавых вадкасцей, фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з Дз.Дз.Іваненкам). Выявіў анамальны характар плаўлення (зацвердзявання) гелію-3 (эфект П.; 1950) і прапанаваў новы метад атрымання нізкіх т-р. Сфармуляваў адно з асн. палажэнняў квантавай тэорыі поля (гл.Памеранчука тэарэма). Зрабіў важкі ўклад у стварэнне першых у СССРядз. рэактараў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Усевалад Фёдаравіч) (19.4.1848, Масква — 18.11.1913),
рускі мовазнавец, фалькларыст, этнограф і археолаг; прадстаўнік гістарычнай школы ў рус. фалькларыстыцы. Акад. Пецярбургскай АН (1911). Скончыў Маскоўскі ун-т (1870), праф. у ім (з 1884). Старшыня этнагр. аддзела Таварыства аматараў прыродазнаўства (з 1881), адзін з заснавальнікаў час. «Этнографическое обозрение» (1889—1916). З 1884 хавальнік Дашкаўскага этнагр. музея, у 1897—1911 дырэктар Лазараўскага ін-та ўсх. моў. Даследаваў мовы і л-ру народаў Б. Усходу, Каўказа, нар. эпас, л-ру і мову стараж. Русі. Аўтар прац: «Погляд на «Слова пра паход Ігаравы» (1877), «Асецінскія эцюды» (ч. 1—3, 1881—87), «Зборнік матэрыялаў па этнаграфіі» (вып. 1—3, 1885—88), «Экскурсы ў галіну рускага народнага эпасу» (1892), «Нарысы рускай народнай славеснасці» (т. 1—3, 1897—1924), «Гістарычныя песні рускага народа XVI—XVII стст.» (1915) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Ісаак Ізраілевіч) (3.2.1896, г.п. Крынічкі Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.4.1991),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1946). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т чырвонай прафесуры (1926). У час грамадз. вайны 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. У 1932—72 заг. кафедры ў Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ Масквы. З 1954 у Ін-це гісторыі АНСССР. З 1962 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Гісторыя Вял.Кастр.сацыяліст. рэвалюцыі». Асн. працы прысвечаны гісторыі КПСС, сав. улады, грамадз. вайны (у т. л. разгледжаны падзеі ў Беларусі), міжнар. адносін СССР. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, Ленінская прэмія 1974.
Тв.:
Великая Октябрьская социалистическая революция и прогресс человечества. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РЧЫНК (Георгій Фёдаравіч) (25.4.1889, Масква — 10.4.1942),
бел. геолаг. Акад.АН Беларусі (1940), праф. (1918). Скончыў Маск. ун-т (1912). Навук. працы па стратыграфіі і палеагеаграфіі плейстацэну розных раёнаў СССР, неатэктоніцы, лёсах, пахаваных міжледавіковых тарфяніках, палеалітычных стаянках чалавека. На тэр. Беларусі вылучыў адклады трох ледавіковых эпох. У 1923 склаў першую карту чацвярцічных адкладаў еўрап.ч.СССР. Займаўся разведкай для дарожнага буд-ва і выяўленнем радовішчаў буд. матэрыялаў на У Беларусі, праблемай водазабеспячэння Мінска. Рэпрэсіраваны ў 1941. Рэабілітаваны ў 1990.
Тв.:
Геалагічныя ўмовы знаходжання палеалітычнай стаянкі каля в. Бердыжа на р. Сажы (Гомельшчына) // Зап.аддз.гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр.археал. камісіі, т. 2;
Основы четвертичной истории на территории СССР // Тр. Ин-та географии АНСССР. 1946. Вып. 37.
Літ.:
Академик Г.Ф.Мирчинк: Знаток истории Земли. Мн., 1999.