Лежабо́к ’гультай, абібок’ (Янк. II), міёр. ліжабок ’тс’ (З нар. сл.). Пранікла з рус. мовы, дзе маецца цэлае гняздо: лежебок(а), лежебокий, лежебочина, лежебочить і інш. (гл. СНРГ, 16, 331–332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бязь ’гатунак тканіны’. Рус. бязь, укр. бязь. Запазычанне з тур.-араб. bäzz, азерб. bäz. Міклашыч, Türk. El., 1, 263, Nachtr., 1, 14; Міклашыч, 415; Фасмер, 1, 261; Шанскі, 1, Б, 248.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біліндрасы ’балбатня, жарты’, біліндра́сіць ’вярзці лухту’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. балендря́сы, балиндрясы ’жарты’ і да т. п. Няясныя словы. Звязваюць з баля́сы, але гэта не вельмі надзейна. Гл. Фасмер, 1, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важа́ты1 ’возчык сват на вяселлі, пасаду якога выконвае хросны бацька’ (Нас.). Да вазіць.

Важа́ты2 ’кіраўнік піянераў’ (КТС). З рус. вожатый ’тс’. Пра апошняе гл. Шанскі, ЭИРЯ, I, 61–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важкі1 ’цяжкі’ (КЭС). Да вага.

Важкі2 ’значны, важны’. Калька з рус. весомый (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Важкі3 ’густы’ (Мат. Гом.). Адно са значэнняў, якое развілося на падставе важкі ’цяжкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вестго́ты ’заходняе адгалінаванне готаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай паўднёва-заходняй Прыбалтыкі, а ў III–IV стст. рассяліліся паміж Днястром і панізоўем Дуная’ (КТС). Запазычанне з рус. вестго́ты (< ням. Westgoten < visigothi).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́трывы ’ветраны (дзень, надвор’е)’ (Нас.). Прасл. архаізм větrivъ, утвораны ад vět‑rъ. і суф. ‑iv‑ъ. Сюды ж безасабовы выказнік ветрыва ’ветрана’ (Нас., Гарэц.); параўн. таксама рус. ве́триво, ветри́во, ве́трево ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абысці́ся (БРС), укр. обійтися, рус. обойтись, польск. obejść się да ob‑id‑ti sę. Семантычны зрух ад канкрэтнага ’абысці перашкоду, перашкода абойдзена’ да ’абысці што-небудзь ідэальнае, што-небудзь ідэальнае абойдзена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аку́нь, укр. окунь, рус. окунь, чэш. okoun, польск. okuń, балг. окун, серб.-харв. о̏кун, славен. okun. Да вока (Міклашыч, 220; Вондрак, Vergl. Gr., 1, 551). Іншыя версіі менш верагодныя. Гл. вокунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Група ’група’ (БРС). Рус. гру́ппа, укр. гру́па. Запазычанне з ням. мовы. Параўн. ням. Gruppe < франц. groupe (< іт.). Гл. Фасмер, 1, 464; Шанскі, 1, Г, 185 (апошні падрабязна характарызуе развіццё семантыкі слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)